І Дэспат - першы яе павадыр.
Яны зусім былі падышлі да сходаў, калі кат раптам зрабіў следам некалькі крокаў і стаў на калені.
- Даруй мне, даруй, - варушыць тоўстымі губамі.
І яна папрасіла, каб стаў ён ёй пад руку. І паклала далонь на шорсткую, як поўсць, грыву.
- Даруй табе неба. Ты нас зноўку звёў.
Выйшаў з дзвярэй на балюстраду Друцкі-князь. Стаіць, глядзіць на гэта, усміхаецца. Гурма, пабачыўшы ўсмешку гэтую, натапырылася ўся. Такія ўжо мы люддзі: лепей галаву сячы, чым плюнь з усмешачкай. Будзь катам, толькі ў душы катаўство не трымай.
А гэтыя два ўсё яшчэ спускаліся з ганка.
Ах, доўгі, доўгі гэта быў шлях! Не карацей усяго жыцця, што яшчэ заставалася.
А ў спіну тым, што спускаліся, Друцкі крыкнуў:
- Бяры яе, Раман. Вядзі па дарогах няпраўды, па якіх пайшоў. Радзі дзяцей, напалову халопаў, напалову ізгояў.
А Раман у адказ усміхнуўся. І была гэта такая ўсмешка, што Друцкі зразумеў: не абразіў, не зняважыў ён скутага, а пасяліў у ім цвёрдасць. І ён не вытрымаў, пайшоў, грукнуў дзвярыма.
Прыступка. Прыступка. Яшчэ прыступка.
Спускаюцца белыя, футрай аблямаваныя кабцікі. Дзеўка з на-гамі лебедзя. Што? У лебедзя чорныя ногі? Я сам ведаю. А ногі ўсё ж былі лебядзіныя.
Ударыў недзе першы далёкі ўдар звана. Упаў у цішыню, як камень у ваду. І адразу закружляла, закаркала вараннё, быццам камякі сажы ўзляталі і асядалі на стрэхі. Яна магла толькі чудь іхні крык. Але затое яна адчувала: пругкі і цяжкі мокры вецер быццам далонню шіурхаў у твар. І яна ішла насустрач гэтаму ветру.
Дэспат падвёў яе да воза:
- Бяры. Не табе б, ворагу роду чалавечага, такую дзеўку.
- Добра, - сказаў Раман, - час нас з табою рассудзідь. І шмат грахоў табе даруецца, Зяновіч, за тое, што ты яе вёў. Дай табе бог на тым свеце жаданай сустрэчы, калі на гэтым не атрымалася.
- А за гэта табе дзякуй, - сказаў Дэспат і змоўк.
Зноў упаў чорны ўдар звана. А ў Рамана валасы амаль што сталі дыбам, і ён цягнуўся да яе, а твар плакаў без слёз такой тугою, такой пяшчотай, якую і адшукаць цяжка на зямлі.
Звон ударыў.
І яна працягнула да чалавека на возе рукі, быццам да святла нябачнага.
- Раман, вазьмі мяне.
Чыясьці рука падхапіла яе, дапамагла падняцца. І там, наверсе, яе з трапяткой прагнасцю, пяшчотна і асцярожна схапілі яго абрубкі, прыцягнулі да грудзей.
Ён стаяў, абапіраючыся спіною на слуп, стаяў з перакоmянымі бровамі. Стаяў, прыпаўшы вялікім ротам да яе валасоў. І ў вялізных вачах было такое, чаго лепей не бачыць на гэтай богам праклятай, лютай, грэшнай зямлі.
А яна прынікла попельна-залацістай ускалмачанай галоўкай да яго грудзей, там, дзе білася сэрца.
Бледны твар, пушыстыя веі апуmчаны. І ўсмешка - быццам бачыць шчаслівы сон.
І твар ваяўніка плакаў без слёз.
Я здзівіўся, такая яна была таненькая ў яго руках...
І ўсе людзі маўчалі.
...Таненькая, таненькая.
І поруч са мною нейкі шляхцюк, пакрыты шрамамі, чалавек з тых, што смяецца на хаўтурах, груба сказаў:
- Куды яму яе. Пад гэтай сволаччу коні падаюць. Сам бачыў.
Я маўчаў усе апошнія дні, таму што ведаў: разяў я рот, і я пач-ну крычадь, і гэты грык ніколі не скончыцца. Але больш я ўжо не мог.
Я павярнуўся да яго і прашыпеў горлам:
- Паважай ланцугі, сволач. Пакінь, іначай...
- Іначай? - нахабна спытаў ён.
- Іначай дрэнна будзе. Ты што, не бачыш, што поруч таксама дваранін? Я табе заткну горла.
Ён змоўк. І гэта было добра. Іначай скончылася б забойствам.
Марудны ўдар звона заглушыў лясканне бізуна.
Шкапы, напружваючыся, зрабілі першыя крокі. Паплыў над галовамі слуп з двума людзьмі. Ракутовіч падняў гавалу, і раптам у велічэзных яго вачах загарэлася нейкая цяжкая іскра.
Я зразумеў: гэта была іскра крыўды. На каго? Не гневаўся ж ён нават на ката.
Я паглядзеў туды, куды глядзеў ён. Над галерэяй, у акне на рагу палаца, я ўбачыў змяты страшны твар чалавека, які ўчапіўся паль-цамі ва ўзорныя краты акна. У вузкіх вачах гэтага чалавека нават дурань заўважыў бы розум, іскру божую, жвавасць. Але я заўважыў у іх яшчэ нешта. Гэта была зайздрасць, страшная чалавечая зайздрасць да таго, хто ехаў на ганебным, падобным на труну возе.
Гэта быў Сапега.
І раптоўна па ўсім замкавым двары, па ўсіх пераходах раскадіўся дзікі, страшны па сіле голас, якога палохаліся ў бітвах ворагі.
- Леў! Леў! - роў голас.
І ў таго, хто роў, грыва, якую развейваў вецер, падала на лоб. А на падзёртых голых грудзях ляжала прыгожая сляпая галава.