- за мужнасць. Пасля з’явіліся з Гародні, Трок, Вільні. Ён усіх літасціва прыняў. Нашто ім было патрэбна галаву торкаць у хамут? Яны не мелі права голасу ў сейме і палічылі, што такі моцны чалавек будзе іх там добра абараняць падчас сеймавых спрэчак. Словам, 17 жніўня 1780 года кароль Станіслаў-Аўгуст зацвердзіў шляхціца Якуба Знамяроўскага каралём над усімі цыганамі яго зямлі і даў яму адпаведны прывілей. Загадана мець цыганскую сталіду ў Эйшышках, але Знамяроўскі не любіць там жыць. Да таго ж, загадай яму мець сталіцу ў раі, ён пабудуе яе ў пекле, бо не хоча падначальвацца нікому, нават каралю. І вось дзевяць год ён трымае пад моцнай уладай усіх цыганоў. Ён стаў багаты: кожны дзесяты конь, кадёл, талер, усё, што належыць цыганам, усё яго. Ён адбірае і больш, калі захоча. За гэта ён абараняе правы сваіх васалаў у сейме, чыніць там знешнюю палітыку сваёй вялікай дзяржавы.
- Якую? Што ён, войны вядзе, ці што? - здзівіўся Яноўскі.
- А чаму не. Збіраецца ж ён памагчы вам. Чым гэта не вайна? Мы цяпер, літасцю нашай шляхты і добранькага пана бога, зрабіліся такім народам, што ў нас цыганскае каралеўства - вялікая дзяржава, а бойка на палявой мяжы - знешняя палітыка...
- Не абражайце беларускай шляхта:, - сказаў Яноўскі. - Яна -соль зямлі.
- Любы мой юнача, - мякка сказаў медыкус. - Я сам быў калісьці шляхціцам і дзякую богу, што я цяпер стаў проста чалавекам. Я добра бачу, што вы сніде пра згубленую веліч, якой у шляхта: нашай ніколі не было. Быў вялікі наш народ. Ён быў такім пад Крутагор’ем, Піленамі, Грунвальдам, падчас вялікай мужыцкай вайны семнадцатага стагоддзя. І што шляхта зрабіла для яго? Мы спудзіліся яго сілы, калі ён разбіў татар. У той час мы прадалі нашы вольныя княствы Літве: яна, маўляў, падтрымае нас супрадь нашых сярмяжных братоў. Добра, мы асімілявалі Літву, мы пачалі набірадь сілы дзякуючы народу. І тады мы пайшлі на другую здраду: прадалі свой край палякам, адракліся ад веры, мовы, самастойнасці, шчасця, першародства дзеля чачавічнай поліўкі, дзеля ўлады, дзеля ганебных грошай. Злоснаму ворагу прадялі. Soaequdtio iurium - ураўнаванне правоў Літвы і Беларусі з каронаю - гэта было ўраўнаванне ўсіх перад тварам галоднай смерці.
Яноўскі спалохаўся - такі злосны твар стаў у медыкуса. Вочы наліліся крывёй, вусны крывіліся. З невымоўна з’едлівым, гідлівым выразам на твары ён сказаў:
- А pisarz ziemskiego sgdy po polsku, a nie po rusku pisac powinien l^dzie. Мова наша мілая, паўнагучная, плаўная, дарагая. Як поплаў блакітны! Куды мы яе кінулі, пад чые ногі мы яе затаўклі?
Яноўскі не знайшоў што сказадь.
А медыкус раптам як абмякнуў. Стомлена апусціў плечы:
- Я нічога не маю супрудь палякаў. Нягоднікаў там не больш і не менш, як у іншых народаў. Але я нідзе не ведаю горшых паноў, чым там. З такой пагардай да мужыка, з такой насякомай зласлівасцю, з такім адчуваннем сваёй вышэйшасці. Яны і нас заразілі гэтым. І, галоўнае, ніхто не бачыць, што дзяржава коціцца да прорвы. Гандлююць ёй напрапалую, п’юць, гуляюць, як перад гібеллю, раздзіраюць, катуюць народ. І загінуць хутка. Ужо смярдзяць нават. Што ж, нам не будзе лепей ні пад цяжкім нямецкім задам, ні пад уладай дзяржаўнай шлюхі. Там дазволілі ссыладь сялян на катаргу і забаранілі ім скардзіцца на памешчыкаў. Т ам адсеклі галаву адзінаму сапраўднаму чалавеку нашага стагоддзя - Пугачову. Яму трэба было пасылаць людзей да нас і прасіць дапамогі. І я першы ўзяў бы вілы.
- Слухайце, - перабіў яго Яноўскі, - калі вы будзеце так абражадь шляхту, я вас шабляю ўдару. Я паскарджуся каралю.
- А чаго ад вас і чакаць, - спакойна і вельмі ціха сказаў стары, гледзячы на юнака дапытлівымі вачыма. - Ударыць старога, забыць рыцарства і сумленне, выдадь... Але я скажу вам, што гэта не атрымаецца. Бачыце?
І ён спакойна сагнуў кашчавай рукою срэбны талер, які дастаў з кішэні.
- Да таго ж, Знамяроўскі не памірае кожны месяц ад абжорства і гарэлкі толькі таму, што я мастак сваёй справы. Улічыце. Ён не аддаў мяне Радзівілу, а Яноўскаму не аддасць і пагатоў.