Мітрапаліт часта залыпаў вачыма, нешта ўзважваючы п’янай галавой. Пасля пачаў дробна жагнацца.
- Дык... дык гэта мы 1400 год таму ўсе памерлі... Божа мой!.. Бо-ожа мой!.. А бо-го-го-го-жа мой!.. І яшчэ мала нам за грахі нашы... Гэта атрымліваецца, браткі мае, пекла... І агні... А ты - на ўзвышшы -Люцыпар.
Знамяроўскі пачаў пацепвацца. Гаркнуў, наліваючыся крывёй:
- А ідзі ты ведаеш куды з тваёй бібліяй?
І кінуў:
- Канчай рытуал. Халера на вас, папоўскія храпы.
Госці шумна пачалі рассаджвацца. Мітрапаліт таксама сеў, і яму ў нерухомыя рукі ўсунулі кубак.
- Слухайце, гэта ж кашчунства, - прашаптаў медыкусу Яноўскі.
- Нічога, сынок, вучыся, - таксама шэптам адказаў медыкус. -Яны не паважаюць нават апоры сваёй. А зараз пабачыш, як яны паважаюць сябе.
Пачалі піць і закусваць. Падавалі піва чорнае і белае, настойку “тройчы дзевяць”, кюмель і мёд. Госці, што сядзелі ля Знамяроўскага, елі мядзведжыя шынкі, хрыбтавіну асятровую, смажанага лебедзя і іншыя далікатэсы. Загонавая шляхта - боршч з сасіскамі, разварную ялавічыну, палаткі, гарох са свінінай; сотнямі знішчалі гарачыя, як агонь, наперчаныя біткі. Нягледзячы на тлустую ежу, усе хутка ап’янелі, бо пілі так, як нават Яноўскаму не даводзілася бачыць. Ён звык да штодзённай нормы ўжывання віна шляхецкай вялікай сям’ёй
- дванаццадь бутэлек. Першыя чатыры амаль паўсюль выпівалі за першым абедам, у дванаццадь гадзін дня. Другія чатыры - за другім, у чатыры гадзіны. За вячэраю, якая бывала, звычайна, у 10-11 гадзін вечара, канчалі норму і больш не пілі. Дванаццаць апосталаў -дванадцадь бутэлек. А тут на стол усё цягнулі і цягнулі бутэлькі “мядзведзікі”, “удовы”, маленькія бочачкі. Бутэлькі былі розныя: пузатыя, доўгія, пляскатыя з “таліяй” (каб зручна было трымадь у п’янай руцэ). “Мядзведзікі” былі ў выглядзе мядзведзяў, бараноў, ільвоў - гарэлка біла ў іх з ратоў. Але цікавей за ўсё былі “ўдовы”, бутэлькі ў выглядзе абаранка. Удовамі іх звалі таму, што такія бутэлькі і сапраўды часцей за ўсё ўжываліся ўдовамі. Прычапурыцца жанчына, налье ў такую бутэльку гарэлкі, насуне на носік абаранак, надзене бутэльку на руку, бліжэй да локдя, і ідзе да аўдавелага кума развеяць тугу.
Напіліся да таго, што нейкі шляхцюк пачаў рагатаць, гледзячы на ўласны палец, а другі засяроджана браў з талеркі пірагі, выграбаў з іх пальцам начынку, а астатняе кідаў пад стол, дзе круділіся дадкія сабакі -п’яўкі.
Але стрыжнем вячэры была вялікая чаша, у якую ўваходзіла пяць бутэлек віна і яшчэ тры ў накрыўку. Сапраўдны пітун павінен быў підь не глытаючы, каб віно проста пералівалася ў горла. Т аму з накрыўкі дазволена было піць толькі адным глытком, а самы келіх - у два прыёмы. І нікога не мінала горкая чаша сія.
Пасля яе зала нагадвала поле пабоішча, і гайдукі пачалі ўжо сцягвадь некаторых гасцей, што абражалі апетыт параўнальна цвярозых, у “мярцвецкую”. Дзіва, але мітрапаліт стаў амаль цвярозы, і толькі збытак вінных пароў выходзіў праз яго голую галаву, якая курылася, як вулкан.
Знамяроўскі сядзеў арлом. Азызлыя шчокі падабраліся, у карых вачах з’явіўся агеньчык, нос, падобны на піпку, міла чырванеў.
Усё было добра. Дзяржава яго была вялікая, сам ён быў цар цароў, эканоміка была ў парадку, пілі і елі дасхочу. Нават эмігранты з іншых краін (у асобе Яноўскага) прыпадалі да яго ступакоў. Велічны жывот караля ляжаў на каленях, доўгія рукі былі падкладзены пад зад, на твары блукала шырокая ўсмешка, і нават вочы замасліліся ад асалоды. І самыя думкі былі прыемнымі.
Ён мацнейшы за ўсіх, цыганы дрыжадь пад яго позіркам, улада над акругай поўная. Што можа зрабідь яму кароль? Праўда, царыца дабіраецца да яго зямлі, дзеліць Польшчу, але чорт яе бяры. Яму, Знамяроўскаму, і пры царыцы будзе не горш. А калі надта ўжо не спадабаюцца новыя парадачкі - можна разам з падданымі адкачаваць туды, дзе яшчэ будудь залатыя шляхецкія вольнасді. Ды не, не папусціць бог. Гэта ж такая сіла, шляхта! Хоць бы і ён нават?! А добры мой народ заўсёды дапаможа. Ён сваё панства любідь, шануе, ледзь не вышэй за пана бога ставіць. За дзевяць год улады ніхто сур’ёзна нават і не думаў абурацца. А надумаецца - скручу.
- Келіх сюды, свінтухайлы!
А медыкус, седзячы ля Яноўскага, раптам спытаў:
- Ведаеце, чаму тут так п’юць... не на жыццё, а на смерць?
- Людзі тут такія, - разгубіўся Яноўскі, - тут ужо нічога не зробіш.
Медыкус непрыемна скасавурыўся:
- Глупства! Мы любім підь не больш і не менш, як усе іншыя людзі на зямлі. Але мы - гной пад нагамі чужынцаў. Нават у жыцці сваім ніхто ў гэтым праклятым каралеўстве не ўпэўнены. А гарэлка -гэта сябры, гэта - пяць - дваццаць - тысяча шабляў такіх сабутэль-нікаў, узнятых на тваю абарону, калі нападзе мацнейшы сусед. Няма цвёрдай улады - пануе моцны, мы пём. Простая механіка? П’янствуюць людзі - значыцца каралеўства гіне. Верная прыкмета. П’юць, каб забыць, каб заліць гора і знішчыць няўпэўненасць. Але галоўным чынам, каб прыдбадь сяброў.