І ён спапяляючым позіркам паглядзеў на шляхцюка, які “скакаў”, адрываючы на які-небудзь дзюйм ногі ад падлогі, крудіў галавою і вывяргаў брыдкую лаянку.
- Дурныя людзі. Усё не па-людску. З самага пачатку толькі і робяць, што гандлююць радзімай. Магутная цыганская дзяржава... П’юць, як свінні. Дзеці нараджаюцца ідыётамі: яны яшчэ ў чэраве маді атручаныя гарэлкай. Ёлупы і юродзівыя! І за ўсё гэта запладяць нашчадкі. Ім яшчэ рыгнецца за кожную нашу чарку, за кожную ноч распуты. Яны будудь кашчавыя, слабыя на цела і мозг.
Яноўскі хацеў адказаць яму, але пабачыў, што кароль заве яго пальцам. Ён падышоў да яго. Знамяроўскі глядзеў на яго вар’яцкімі вясёлымі вачыма.
- Што , пасол, нудзьгуеш?
- Наадварот, мне весела, вялікі кароль.
- А мне нудна. Насмяшы ты мяне, пляменнічак. Насмяшыш -шкадаваць не будзеш, шчыра кажу. Загаўкай, ці што...
Яноўскі маўчаў. У гэтую хвіліну ён лепей даў бы сябе разрэзадь на кавалкі, абы не смяшыць гэтага тлустага кабана. Ён упарта сціснуў зубы.
Знамяроўскі пазяхнуў.
- Нудна мне з вамі. Адракуся я хутка ад трона і пайду... у манастыр. Буду там сабе бога маліць, бо з дурнямі жыць не хачу. Вас, дурняў, і да Масквы не перавешаеш... Жыць буду ціха, пад званы. Дам ігумену куку ў руку, каб пахаваў мяне ў царкве. Бога, дурня барадатага, модламі падману. Сядзіш вось тут у мяне, гарэлку маю жарэш...
Яноўскі не вытрымаў. З ім яшчэ ніхто так не размаўляў:
- Маўчыце, пан кароль. Як бы не давялося вам казе пад хвост глядзець... Задзярэш зараз пяты, чорт гладкі!
Знамяроўскі задікавіўся гэтай перспектывай:
- Ану... ану, давай. Паспрабуем. Бач ты, нахаба якая! Прыйшлі ў маю хатку ды б’юць майго татку... Ах ты, падла. Давай... паспрабуем, хто пяты задзярэ.
І крыкнуў гайдукам ля дзвярэй:
- Ану, паршыўцы, цягніце сюды палкі. Рыцарскі турнір!
Праз якую хвіліну абодвум далі тонкія доўгія палкі, і Знамяроўскі з нечаканым спрытам падвёўся і стаў у пазіцыю. Абодва стаялі адзін супрадь другога, як баявыя пеўні, і нават чупрынка на галаве караля вельмі нагадвала грабеньчык.
Кароль зрабіў выпад - Яноўскі адбіў ягоную палку. Некалькі хвілін яны скакалі адзін вакол другога, саплі. Толькі і было чувадь:
- Я табе, булавешка дурная, ногі ў спіну пазаганяю.
- Я табе, дзядзечка, дам на пазвон.
- Мазгавешку расквашу, галадранец.
- Бач ты, кароль... (Трах-тах!) А ў самога бажок на нітачцы!
(Бах!)
- Свіння не нашага бога! (Грук-грук!)
- У мазгаўні вычаўрыла.
У наступны момант ляпнула, як палкай па гарлачу. Вакол зарагаталі, загігікалі. Яноўскі, адчуваючы, як на галаве наліваецца вялізны гуз, утрапёна замахаў палкай, шмякнуў па нечым.
Кароль мякка схіліўся і заараў носам падлогу.
На адзін момант прыўзняў галаву, памацаў далонню размяжулены нос і сказаў ціха:
- Наша ўзяла... і рыла ў крыві.
І лёг на спіну, паказаўшы небу круглы пукаты жывот.
Да яго кінуліся, пачалі завіхацца, але толькі праз некалькі хвілін ён прыўзняўся, сеў за стол і, гледзячы на племенніка, сказаў:
- Заўтра надвячоркам ідзём у наезд.
Праз гадзіну кароль абдымаў пляменніка, ціскаў яго, лез мокрымі вусамі да яго вуснаў:
- Братка ты мой! Хоць ты і тамцюр цара нябеснага, а я цябе люблю, дальбог, люблю... Даю сваё каралеўскае слова - адабём твой маёнтак... Чуеце, чэрці, кароль слова дае!.. Заўтра ж паедзем. Вось толькі судны дзень учыню.
Яноўскі і медыкус пайшлі з залы, не дачакаўшыся канца гулянкі.
Цёмнае-цёмнае неба ляжала над палацам. З адчыненых вокан далятаў да іх шум неўтаймаванай папойкі.
ІІІ
Наступнага дня, ранічкай, ля каралеўскага дома, пад шыбеніцай, сабралася вялікае цыганскае судзілішча. Паставілі высокае крэсла, ля яго сталі два шляхцюкі і два цыганы ў кажухах з доўгімі пугамі на плячы. Сабраўся натоўп, пераважна з егіпецкага племя.
Кісла смярдзела конскім потам, кажухамі, іржавым жалезам. Цыганкі курылі люлькі, часам даючы пасмактадь цыбук мурзатым дзецям. Пасля ўсе прыціхлі. Набліжалася ўрачыстая хвіліна.
Пад спеў труб і грукат старога барабана паважна выйшаў з двярэй кароль Якуб. Сеў, сціскаючы ў правай руцэ нейкі пацямнелы, апраўлены ў золата прадмет.