Выбрать главу

- Што гэта? - задікаўлена спытаў Яноўскі ў медыкуса.

Левы кут медыкусавага рота паехаў угару:

- Рэліквія. Дзяржанне той самай пугі, якой ён у дастаслаўны вечар, якім пачалося яго цараванне, лупцаваў канакрадаў. Чым не меч святога Стэфана?

Паюк агласіў высокім хрыпатым голасам:

- Слава. Сіла. Моц. Мы, кароль Якуб Першы... (зноў падягнуліся тытулы, якія Яноўскі ўжо чуў), добрай воляй нашай пастанавілі імем цыганскай дзяржавы, дабрабыту і славы яе, склікадь сёння вялікае судзілішча, пасля якога, ачысціўшы добры наш народ ад зланамерных людзей, вялікі сейм дзяржавы цыганскай учыніць!

Заспявала труба. На тварах некаторых цыганоў Яноўскі заўважыў іранічныя ўхмылкі. Але ўсе маўчалі.

Першая справа была нецікавай. Нейкі цыган падбіў другога на крадзеж, загадзя ведаючы, што нічога добрага з гэтага не атры-маецца: коней вартуюць добра. Сам падбухторшчык шчасліва ўцёк, а яго няшчаснага саўдзельніка спаймалі і, усклаўшы яму на шыю вуздэчкі, білі, водзячы па вёсцы. Добра хоць, што не забілі да смерці.

Прысуд быў кароткі. Падбухторшчыку заплаціць штраф, трэцяя частка якога пойдзе пацярпеўшаму, і атрымаць дваццаць лоз, каб не быў напярод зламысным. Саўдзельніку - пяць лоз, каб не быў дурнем. Калі стан здароўя не дазваляе яму перанесці экзекудыю, ён павінен выпладіць палову сваёй часткі ў каралеўскую казну.

- Колькі гэта будзе? - спытаў няшчасны, у якога была абвязана

галава.

- Два бітыя талеры.

Саўдзельнік, крэкчучы, пачаў спускадь нагавіды. Атрымаўшы тое, што належала, ён, абапіраючыся на плечы дзяцей, адышоў убок і лёг жыватом на траву. Яноўскі не заўважыў на твары караля Якуба пакут сумлення. Знамяроўскі глядзеў пыхліва і паблажліва на стракаты зброд, які віраваў ля яго трона.

Разабралі яшчэ некалькі спраў, і прысуд быў амаль той самы: лозы і штраф у каралеўскую казну. Фінансавыя справы караля відавочна паляпшаліся, і відавочна падаў настрой натоўпу.

Сям-там плакалі, скуголіла нейкая жанчына. Яноўскі заўважыў у вачах некаторых цыганоў і многіх мужыкоў падазроныя агеньчыкі. Але суд ішоў сваёй чаргой.

Новая справа прыцягнула яго ўвагу. З радоў выштурхнулі маладаю дзяўчыну год семнаццаці і засмаглага, вельмі чыста, надзіва чыста апранутага цыгана, які быў, можа, гады на два старэйшы за яе. Рукі яго былі чорныя, скручаныя працай.

- Гэта яшчэ што? - з пагрозай спытаў Знамяроўскі. - Я вам што казаў? Колькі гэта можа цягнуцца? Я забараніў вам жанніца год таму назад.

- Зваляліся, - каротка кінуў “каронны суддзя”, загонавы шляхцюк Знамяроўскага.

Мітрапаліт узвёў вочы да яснага неба.

- Божа, - велягурыста загадаў ён, - даруй ім, гэтым неразумным агнцам тваім, усе іхнія грахі. Не бо, што робяць. У цемры, у граху душы іхнія... цёмныя вашы дуты эфіопскія, каб вы здохлі, паскуднікі!

- Я вам што казаў? - страшна спакойна спытаў Якуб.

- Чаму? - выгукнуў цыган. - Чаму нам няможна? Я хрысціянін, поп ахрысціў мяне. Я сышоў з дарогі майго народа, я не хачу гандляваць коньмі. Я меднік, добры меднік. Я хачу чыніць замкі, а не ламаць іх. Вось яны, мае рукі.

Ён гаварыў горача, скажаючы ад хвалявання словы, патрасаючы чорнымі рукамі ў паветры:

- Я хачу асесці ў хаде Яна, яе татулі. Я буду многа працаваць за яе. Я буду аддаваць пану ўвесь заробак. Чаму?

Натоўп глуха зароў. Абражанымі здаваліся не толькі цыганы. Але тут Яноўскі ўбачыў, штo Знамяроўскі ўстаў. Кароль быў амаль велічны ў гэту хвіліну. Трапяталі ноздры, вочы кідалі бліскавіцы.

- Маўчадь. Вы...

І адразу стала цішыня.

- Я забараніў. Хто ведае, можа, я і дазволіў бы. Але яны абы-шліся без дазволу. А хто наважыцца ламаць мой наказ? Ты? Ты? Ты?

Палец яго торкаў у асобных людзей, і тыя хаваліся ў натоўп.

- Ніхто. Я забараніў. Я!.. І гэтага досыць. Паюк!

Рука яго зрабіла жэст у паветры. У той самы час паюк прывычным рухам рукі раздзёр на дзяўчыне летнік і рубок і адкінуў іх на траву. Яноўскі чакаў, што натоўп выбухне крыкамі абурэння, але натоўп маўчаў. Бадьку дзяўчыны яшчэ раніцою заперлі ў пуню.

Яноўскі, здзіўлены маўчаннем, перавёў вочы на людзей і заўва-жыў дзіўнае: усе, нават хлопец-меднік, якому ў гэтым, здавалася б, не было патрэбы, стаялі, шчыльна заплюшчыўшы вочы, быццам баяліся абразідь галізну. Глядзелі толькі людзі з акружэння Знамяроўскага.

Дзяўчына, не разумеючы яшчэ, што здарылася, глядзела вакол вялізнымі сінімі вачыма. Пасля глуха, з такім болем, што ў Яноўскага абарвалася сэрца, войкнула і закрыла далонямі чырвоны твар. Худыя локцікі дарэмна намагаліся прыкрыць яшчэ слабыя неразвітыя грудзі.

Не маючы змогі апусцідь вочы, Міхал глядзеў на тонкую, не аформленую яшчэ постаць, на мяккую акругласць жывата, на плаўную лінію, што падзяляла сціснутыя ногі. Ён хадеў крыкнуць, хадеў спынідь гэту агіднасць, але не мог.