- А-а, божа мой, а што гэта ж з ім, галубчыкам нашым, робіцца? А як жа ж ён жаласна гаворыць!
- Да таго ж, - працягваў кароль, - мы, магчыма, і змаўчалі б, каб гэты Ваўчанецкі не рыхтаваў замаху на нашу волю і незалеж-насць. Гэты аспід і васіліск пырскае чорнай жоўдю. Ён сабраў зброю, паставіў пад ружжо сваіх гайдукоў. Ён збіраецца вераломна напасці на нас. Няўжо мы будзем цярпець гэта, мужны народ цыганскі і русінскі? Яны захопяць нашу зямлю, згвалцяць нашых жонак, забярудь нашых коней, цудоўных коней. І не застанецца нават следу цыганскага на зямлі, бо вы будзеце рабамі.
У натоўпе там-сям галасілі бабы. Апакаліптычны жах лунаў над галовамі людзей. Жах і свяшчэнная нянавісць. Чуліся выкрыкі:
- Смерць ім! Бач ты, коней!!! Ражна з’ядудь!
І грымеў голас Знамяроўскага:
- Не, мы самі нападзём на іх. Мы ступім ім на шыю. Мы забяром іхніх коней, мы згвалдім іхніх жонак, мы спалім іхнія хаты. І заззяе ў славе каралеўства цыганскае на векі вякоў. У славе і свабодзе! Нас пакрыўдзілі! З намі бог!
Натоўп роў, стагнаў, задыхаўся. Трэслі кулакамі ў паветры, махалі дубцамі.
- Коні! Коні! Коні!
- Я пайду! І я... І я...
Нехта разважліва бубніў:
- Я не люблю біцца. Але калі яны на нас так, дык мы ім усыплем.
- Бі іх! Смерць драпежнікам!
- Выступаем сёння ўночы! - крычаў Знамяроўскі.
- У-ра! Коні! Коні! Бадька ты наш, літасцівец, уладар!
- Вядзі нас! Вядзі!
Узрушаны натоўп паваліў з плошчы.
IV
Па пыльнай дарозе яны пад’ехалі да пушчы. Ад узлесся да Яноўшчыны заставалася не больш трох гадзін язды. Першая зорка пералівалася ў вышыні кропляю крынічнай вады. Стаялі і марылі паабапал дарогі замглёныя раннім туманам стагі.
Ехалі конна, людна і збройна цэлыя суткі, зрабіўшы два невялікія прывалы. Наперадзе ехала дзесяткаў пяць конных цыганоў у кажухах з рацішчамі, пугамі і фузіямі. Пасля цягнуўся воз з каралеўскай кухняй, шатны воз, воз з трыма хартамі і паляўнічымі сокаламі. Пасля - воз караля, вышынёю ў два сажні, упрыгожаны кілімамі.
За ім - трыццадь вазоў са шляхецкай пяхотай. Гэта былі бясконныя загонавыя шляхцюкі, узброеныя шаблямі і пулгакамі, у чыкчырах і чугах, расшытых пазументамі, але сям-там зацыраваных і нават проста дзіравых. Шляхцюкі ўзмоцнена паядалі вайсковы запас.
Замыкалі шэсце семдзесят мужыкоў на калматых і пузатых коніках.
Усяго сабралася больш за трыста чалавек, якія гарэлі жадан-нем адпомсціць за няшчасную, знявечаную краіну каралеўскага пляменніка. Сам Яноўскі ехаў начальнікам галаўнога атрада.
На каралеўскім возе, вышэй за ўсіх, як ідал, сядзеў кароль і глядзеў на дарогу ў падзорную трубу.
Раз-пораз ад яго воза скакаў да Яноўскага коннік:
- Выклікае вялікі кароль і гетман.
Яноўскі ехаў да Якуба.
- А што, каханку мой, ці не бачна дзе на дарозе ворага?
- Не бачна, вялікі кароль.
- Ну глядзі ж. А ці не пад’язджаем мы, маршал, да межаў варожай дзяржавы?
- Не.
- Т о-то ж бо. Ну, ідзі сабе да авангарда.
Яноўскі ехаў, добра ведаючы, што праз дваццадь хвілін яго паклічудь і зададудь тыя самыя пытанні.
Пасля другога прывалу коннікі чамусьці ўсё намагаліся, седзячы ў сёдлах, зрывадь кветкі, што раслі паабапал дарогі. Шлях ззаду быў густа засеяны цыганскімі шапкамі і мужыцкімі магеркамі. Коней пачалі гнадь без літасці.
Ляскаталі колы, грукалі капыты, доўгі шлейф пылу і дыму ад люлек стаяў за атрадам. Сям-там шляхта пачынала скакадь у вазах. Некаторыя вывальваліся ў пыл, іх на хаду ўсцягвалі на салому. Рогат, крыкі. У такт стуку капытоў гучала шалёная песня:
Чым жа ж цябе частаваць,
Ты ж мой міленькі?
Чым жа цябе частаваць,
Голубе сівенькі?
Бізуном, мілая,
Бізуном, мілая,
Бізуном, ух-ха-ха,
Мая чарнабровая.
Т рэцяя частка воінаў нерухома ляжала ў вазах. Здавалася, што гэта не на вайну едудь, а вяртаюцца пасля піравай перамогі.
Пушча пачала радзець, калі ноч агарнула зямлю цемрывам і вільготным пахам далёкіх балот. Загрукаталі колы па невялічкім мосце. У таямнічай начной вадзе адбіўся рознакаляровы агеньчык Капелы. Кумкалі палка і дружна жабы ў сітнягах.
Т олькі за паўгадзіны да гэтага кароль даў загад маўчадь. Нейкі шляхцюк плакаў на возе.
- Бож-жа ж ты мой? А як жа ж гэта маўчаць? А дзе ж вольнасці нашыя? А хто ж гэта асмеліўся нам рот замазаць? Загінула наша краіна...
Яму ўлілі ў горла кубак віна, і ён змоўк.
Вялізныя начныя дрэвы дыхалі водарам сухога летняга дня, які заблудзіўся ў шатах: шкіпінарам, мятай, яшчэ чымсьці, нявінным, чыстым, бесклапотным.