Выбрать главу

І кароль падягнуў Ваўчанецкага віцаю ніжэй спіны на знак падначалення, а пасля падалаваў у вусны.

- Ён вялікі, ён мудры! - задягнулі старую песню прыдворныя Знамяроўскага. - Ён умее пакараць і ўмее літавадь.

П’янка цягнулася далей. Кароль і Ваўчанецкі брахалі пра старыя подзвігі, цалаваліся, ляпалі адзін аднаго па спіне.

Калі змрок знадворку стаў асабліва густым перад світаннем, двор і дом нагадвалі судэльнае пабоішча. Героі ляжалі паўсюль, як трупы, смурод цягнуўся ад дагараючай адрыны.

Свіння, што нейкім дзівам не трапіла ў кадёл, хадзіла па двары і, задумленна рохкаючы, цалавала рыцараў у твары.

За сталом засталося не больш дзесяці чалавек. Кароль і Ваўчанецкі кудысьці зніклі. Медыкус дзяўбаў носам.

Яноўскі, якога амаль не трымалі ногі, даплёўся да дзвярэй і, чапляючыся рукамі за сценкі (моц божая: я ад плота, а яна да плота), пацягнуўся калідорам.

І тут ён натрапіў на нешта такое жахлівае, што хмель адразу выскачыў з галавы.

Упоперак калідора ляжалі два гайдукі і сам пан Ваўчанецкі, а на іх, з голаю шабляю, - Знамяроўскі. Ляжалі ў лужыне крыві.

- Здрада! - нема закрычаў Міхал. - Ваўчанецкі завабіў караля і здрадліва забіў яго. О подлыя!

Прыбеглі людзі. Аслупянелыя, сталі яны над трупамі, з-пад якіх негустая чырвоная лужына распаўзалася далей і далей.

- Гора нам! - залямантаваў нехта. - Забілі караля! Упаў ты, паражоны рукою здрадніка! Змагаўся, як леў! Трох забіў!

Медыкус расштурхаў людзей і схіліўся над трупамі. Памадаў пульс. Пасля прыўзняўся і махнуў рукой.

- Што з ім? - трывожна спытаў Міхал.

Медыкус плюнуў:

- Свіння. Выбраў месца, каб апрастацца. Вось што бывае, калі п’юць без меры і не закусваюць. Насматкаўся чырвонага віна, лайдяк.

- Можа, дапамагчы чым? - спытаў Міхал, усё яшчэ не разумеючы.

- Нашто?! Ён зрабіў самае лепшае, што можна было. Ну, калі вам так хочацца, дык засуньце яму яшчэ два пальцы ў рот.

У адказ “забіты” кароль моцна захроп, і яму адказаў пяшчотным насавым свістам “здраднік” Ваўчанецкі.

Так скончылася вялікая цыганская вайна, адна з самых славутых войнаў, якія вёў кароль Якуб Першы. Вялікую славу здабылі ў ёй усе мужныя змагары. Але і страты былі вялікія: адзін шляхцюк адбіў пячонкі, упаўшы з воза; два захлынуліся віном у склепе; пяць чалавек абпіліся да смерці. Яны загінулі за радзіму. Забітых агнястрэльнай і халоднай зброяй не было. Параненых было шэсць. Кантужаных атынкоўкаю - тры. Акрамя таго, “кароннаму суддзі” вышэйпамянёная свіння ад’ела вуха. Свінню за гэта раніцаю прысудзілі да страты і з’елі пад чорнай падліваю. Нарабілі брыдкасцей і насваволілі - у ахвоту.

А калі раніцаю Яноўскі, перадаўшы спустошаны маёнтак бадькам, паехаў паўночнай дарогаю разам з Ваўчанецкім (іх памірылі) да караля Якуба, які яго не адпускаў, на паўдзённай дарозе да Яноўшчыны можна было пабачыць павучальны малюнак: цягнуліся шляхам каровы, бэкалі авечкі, везлі на вазах гусей і бочкі віна. Каля вазоў крочылі пахмурныя хлопы Ваўчанецкага.

Пераможаны, згодна з рыцарскім гонарам, сумленна пладіў кантрыбудыю сялянскай худобаю. Сам ён аддаў толькі віно.

Дзядзькі ішлі панурыўшыся, пахмурна гледзячы пад ногі. З хат удякаў пах малака, удякала няпэўная сялянская сытасць

Курыўся дарогаю пыл.

V

Два дні цягнулася святкаванне перамогі ў палады Якуба Першага. Гарэлі плошкі, палалі бочкі са смалою. Ляцелі крык, смех, тупанне аб падлогу. У кароткія хвіліны прасвятлення два разы ездзілі на шлях лавіць падарожных людзей у госці. Спаймаўшы мужыка, аддавалі яго гайдукам, каб тыя задягнулі ў людскую і напаілі там да зялёнага змія.

Калі трапляўся панскі вазок - пераразалі яму конна дарогу, выляталі з-за дрэў, гікалі, хапалі за морды коней, устаўлялі ў колы вялізныя латы, бралі гаспадара ў палон і з пашанаю везлі ў палад, каб не было за сталом пустых крэслаў. А пустых крэслаў ставала ўсё больш і больш. Некаторыя госці захварэлі і не маглі нават рукою варухнуць. Тры загонавыя шляхцюкі ціха сканалі ў задніх пакоях. Адмучыліся.

Яноўскаму ўсё гэта так абрыдла, што ён знікаў з палада і накіроўваўся куды вочы глядзяць, часцей за ўсё да медыкуса. Той таксама піў, але хоць разумнейшым рабіўся ад гэтага. Сядзеў, мачаючы агурок у соль, хрумстаў ім і, утаропіўшы ў сабутэльніка ярасныя вочы, злосна казаў:

- Бязглудзіда! Не краіна, а плод шалёнай фантазіі бога. Вось мінуў чэрвень 1789 года, ліпень стаіць. Мужыкі пуп падарвалі, а тут гуляюць, як быццам заўтра сканчэнне свету. Не грамада, а авечы статак. Вось прыпомні мае словы: яшчэ і новае стагоддзе не настане, а гэтая гнілая дзяржава знікне з зямлі. Не будзе яе, духу не станецца. І модны воўк зжарэ слабага. І хоць бы дзе агеньчык! Па ўсёй зямлі маўчыць хлоп. Жонку яго цяжарную сцёбаюць - ён пану ручкі цалуе, галаву яму прабілі - ён крычыць: “Бадька наш, каралеўская кроў, вядзі!” Душна мне, браде, душна мне. Зусім здохнем, калі хоць дзе-небудзь не запалае.