Выбрать главу

І раптам нешта адбылося. Яноўскі, што закрыў вочы, адчуў, як нешта цёплае прынікла да яго.

- Не дам яго! Чуеце, не дам! Забівайце разам!

Ён зірнуў. Прыціснуўшыся да яго спіною, распасцёршы рукі, стаяла і глядзела проста ў вочы натоўпу Аглая. Глядзела белымі ад ярасці вачыма.

- Вы што, здурэлі?! Тых, што мучылі вас, тых, што здзека-валіся, не чапаць толькі таму, што сёння яны ўцяклі. А гэтага, які нікога не чапаў, які сястру і мяне абараніў, - забіць толькі таму, што смелы, што не спалохаўся адзін на ўсіх кінуцца? Вы баязліўды, вы, вы, вы...

- Адыдзі, дзяўчына, - пагрозліва сказаў калматы. - Гэты -

наш...

І тут Аглая ляснула яго па шчацэ.

- Твой! Хто гэта твой? Ён, можа? Твае толькі блохі ў кажусе ды крадзеныя коні. Ах ты, халера, казалуп чорны, страшны, рыбак па чужых стайнях. Твой ён? Не! Мой ён, мой! Я тут кожнаму з вас за яго... за яго... за яго...

Цыган з апаскаю адступаў.

- Ён і не пан зусім. Пан не абараняе ад бізуноў прыгонную, пан не будзе біцца з другім панам за дзявочую цноту, не абароніць яе ад усіх, не ляжа на парозе, каб абараніць спакой прыгоннай.

- І ўсё ж я шляхціц, - з гонарам сказаў Яноўскі. - Няма жыцця. Дзякуй табе, харошая, але сёння мне хочацца смерці.

- Сёння яму хочацца... Можа, заўтра табе яе зусім не захочацца, ды позна будзе. Цыганы, родненькія вы мае, не чапайце вы яго, гэтага дурня! Гэта не ён, гэта гонар дурны гаворыць.

І раптам яна, расплакаўшыся, села ля яго ног, абхапілі іх

рукамі.

- Не дам... Разам са мною...

Яноўскі адчуў, як вяроўкі ўпалі з яго рук.

- Але, - разважліва сказаў нехта. - Трошачкі маленькай памылкі не зрабілі. Бач ты, як яе разбірае.

- Ды бяры ты яго хоць да д’ябла, - буркнуў другі.

І раптам натоўп цыганоў і мужыкоў зарагатаў такім нутраным гучным здаровым смехам, што стала ясна: нікога пасля яго нельга забівадь. Рагаталі да слёз, рагаталі, узяўшыся за бокі, рагаталі да болю ў грудзях.

І Аглая, баючыся, як бы не перадумалі, цягнула саслабелага Міхала праз натоўп, усміхалася, выцірала слёзы:

- Дзякуй вам, дзякуй вам, родныя.

Пад рогат яна адвяла Міхала да брамы і пасадзіла на траву.

Т олькі тут, відаць, нехта заўважыў ля гарматы цела суддзі.

- А гэты мёртвы ці жывы? - спытаў нейкі мужык.

Стары цыган падышоў блізка, схіліўся:

- Нават пратухнуць паспеў.

Ян стаў над нерухомым целам, падміргнуў людзям:

- Мёртвы ён ці жывы, чорт яго ведае. Нума, хлопцы, сцягніде з яго жупан. Не можа гэтага быць, каб шляхціц, калі ён жывы і цвярозы, голым ляжаў. Калі жывы - суд, калі мёртвы - выкінем на бераг, хай ляжыць.

Гульню падхапілі.

- Ну вядома ж, не можа. Куды там! - чуліся галасы.

Ян паглядзеў на голага суддзю:

- Мёртвы-такі, напэўна. Ану, хлопцы, прынясіце з той пушчы чаго-небудзь.

Прынеслі некалькі вязак вялізнай старой крапівы.

- Не можа ж, людзі, шляхціц згадзідца, каб яго без посцілкі, на голай зямлі, лупцавалі. Як вы думаеце?

- Не можа. Не можа, - разважліва загулі галасы.

Пачалі шмагаць. Мёртвае цела пачало ад шыі да пятак узнімацца белымі пухірамі.

Яноўскі закрыў вочы. Яго пачало трэсці. Спуджаныя Аглая пацягнула яго за браму. Але Міхал раптам выпрастаўся. Белы як смерць, ён расштурхаў людзей, ненатуральна прама падышоў да суддзі і плюнуў у яго бок:

- Здраднік ты. Праклён на цябе.

І таксама цвёрда пакрочыў да частаколу.

- Мёртвы, напэўна, - збянтэжана сказаў Ян. - Выцягніде яго, хлопцы, на бераг. Не варта аб яго рукі пэцкадь. Стой... Яшчэ слова. Калі ты, падла, паспрабуеш яшчэ хоць пальцам дзевак зачапіць, як ты гэта сёння паспрабаваў, - з пекла дастанем. Цягніце.

Міхал не чуў усяго гэтага. Ледзь дыхаючы, ён дадягнуўся да рэчкі і там, за хмызамі, упаў на гарачы пясок. Аглая села ля яго.

Не бачыць. Не чудь. Памерці тут і не бачыць, як зламалася ўсё жыццё, вера, смеласць, шчасце.

- Свінні! Ах, якія паршывыя свінні! - стагнаў ён, упіваючыся кіпцямі ў далоні.

А Аглая сядзела поруч і гладзіла яго па галаве, як малога:

- Ну не трэба, не трэба. Гаротны ты мой, няшчасны.

- Цяжка мне, цяжка мне, Аглаечка. Што мне рабіць? З кім жыць зараз?

- З людзьмі, - сказала яна.

- Нашто ты ратавала мяне?

Яна змаўчала, і тут Міхал усхапіўся на калені.

- А сапраўды, чаму? - спытаў ён. - Я ж пан, я вораг ваш...

І ўбачыў яе вочы. Сум трапятаў у іх, радасць, яшчэ нешта незразумелае, але, галоўнае, - гонар. Такі сціплы, але цвёрды гонар, якога яму яшчэ яму не даводзілася бачыць. Зломлены, з раздаўленай душою, ё н не мог больш.

Ён здаўся. Ён падягнуўся да яе, упаў перад ёю, абхапіў рукамі стан, прыпаў галавою да ўлоння: