Выбрать главу

Ізэт паволі ступаў па сваім участку і калі вяртаўся назад, слядоў ужо не было, нібы тут ніхто і не хадзіў.

„Вось дык мяцеліца“,— думаў ён і напружваў слых. Але як хутка ўзнялася мяцеліца, гэтак жа хутка і сціхла. Праз гадзіну на небе заіскрыліся зоры.

Ізэт прайшоў яшчэ раз участак, ідучы назад спыніўся каля маладзенькіх ёлак. Пайшоў тады ўніз на шырокі дыван замеценага возера. Яму здалося спачатку, што пачуўся свіст.

Ён збіў на бок шлем і прыслухаўся. Чуваць аднатонны посвіст ветру і больш нічога. „Пачало здавацца, трэба спакайней“,— падумаў ён і падышоўшы к берагу возера, сеў на снег. Вецер шчыпаў за аголенае вуха: Ізэт узіраўся ў далеч. Праз хвіліну штосьці зацямнела каля таго берагу. Ізэт на некалькі секунд закрыў вочы і зірнуў зноў. Не, гэта не здалося яму. Тут нешта павінна быць. Ізэт падбежкам накіраваўся к байцам, што былі непадалёк і не паспеў прайсці дзесятка крокаў, як наткнуўся на ішоўшага да яго Ніканава.

— Вунь, бачыш,— шопатам сказаў ён.

— Я бег сказаць табе.

— Добра... Ты заставайся тут, а мы абойдзем яго справа.

Ніканаў знік.

Ізэт вышаў на бераг і з-за куста сочыць, што робіцца там. Ён бачыць, як правей пашлі ў абход яго таварышы. Зараз тое, што чарнела, перастала рухацца. Ізэт аглядае левы край возера.

Нікога не відаць.

Ён жмурыць вочы, глядзіць на той бераг і не можа ўжо знайсці таго, што чарнела. У гэты момант да вуха даляцеў шорах злева. На прагаліне паказауся чалавек.

Усё сціснулася унутры Ізэта і ён яшчэ ніжэй прыпаў на снег.

У галаве свідравала адна думка: „Каб хаця не ўцёк“... Ён моцна сціснуў вінтоўку і чакаў.

Чалавек набліжаўся. Мацней забілася сэрца ў Ізэта і яму ўжо добра відаць, што чалавек ідзе на лыжах. Вось і поскрып лыж на снягу ўжо дастаткова чуцен... У кроках сямі перад ім, нібы з зямлі, вырас Ізэт. 3 нутра глуха вырвалася:

— Рукі ўгару!..

Чалавек уздрыгануў, адхіснуўшыся назад і ўбачыўшы штых пад носам, падняў рукі.

— Ляж і не варушыся...

У гэты момант з кустоў выскачыла яшчэ двое. Бліснуў стрэл.

Ізэт злажыўся і стрэліў ва ўпор бегшаму. Той як сноп бразнуўся каля голых кусцікаў, а другі завярнуў назад. Той, што ляжаў насупроць яго, заварушыўся.

— Ляжаць! — крыкнуў ён і стрэліў угару.

На стрэлы прыбеглі байцы з абхода.

— У чым справа?..

— Абшукаць яго,— гаварыў Ізэт. Ляжаўшага абшукалі. Зброі не было. За пазухай знайшлі скрыначку з запаянымі шклянымі пузыркамі.

Разбірацца не было калі.

— Вунь там ляжыць яшчэ адзін, іх тут цэлая банда...

Той падвярнуў галаву і ніц распластаўся на снягу. Яго паднялі, паставілі на ногі. Ён пахіснуўся і асунуўся.

Трэці баец засеў уперадзе.

— Ён страляў, зброя павінна быць.

Кругом перапаролі ў снягу і ледзь знайшлі бельгійскі браунінг.

— Ну, вось...

— А гэта што ў цябе? — запытаў Ніканаў Ізэта. Ізэт убачыў, што белы рукаў халата ніжэй локця ўвесь пачарнеў. Махнуў рукою — мокра, значыць кроў.

— Нічога. Іх на заставу трэба даставіць. Вядзіце яго, а гэты не ўцячэ...

Гаварыў Ніканаў, каб Ізэт ішоў на заставу, праводзіць затрыманага, таму што Ізэт паранены. Ізэт адмовіўся.

Байцы пашлі. Ізэт вышаў з-за кустоў на бераг і сачыў адкуль выйшлі сляды.

„Хацелі мяцеліцу скарыстаць і прабрацца. He ўдалося“, — разважаў ён сам з сабою. Толькі ён завярнуўся назад і ўбачыў з нашага боку верхавых.

— Стой!..

Пачуў пароль і пазнаў па голасу развадзяшчага. Яны пад‘ехалі і спешыліся.

Ізэт адрапартаваў начальніку заставы аб выпадку і паказаў на ляжаўшага.

— Маладзец,— сказаў начальнік. — Мне перадалі, што вы пара­нены. Дзе?

— Нічога страшнага.

— Загадваю зараз змяніцца, на каня і на заставу. Крывёй трэба даражыць.

— Ёсць!