Ізэта змянілі.
Ён асядлаў каня і праз узлескі рыссю паехаў на заставу.
У лесе было ціха. Калі выехаў на палеткі, то зрабілася нібы святлей. Толькі цяпер адчуў ён, што балела рука ў локці... Унутры было ўсё так спакойна і хацелася скакаць, крыкнуць штосьці такое радаснае на ўвесь голас.
Ён пусціў каня ступою па замеценай дарозе і пазіраў уперад.
Насустрач усміхалася блакітная ноч.
Ленінград, кастрычнік 1937.