Вось ужо цёмныя постаці зніклі ў цемры. У сярэдзіне Васіля штосьці тужліва сціснулася.
Паблізу раптам гарэзна i задорна заспяваў дзявочы голас:
Вецер сцябаў парывістымі ўдарамі, холад забіраўся ўсё глыбей. Ноч была сцюдзёная, a Васіль нават шыняля не накінуў на плечы. Але вяртацца ў хату не хацелася — там яго чакала адзінота.
Пасля таго, як Кавалевіч i Гаўрыльчык вярнуліся ад Баклана, яны яшчэ доўга сядзелі i гаварылі.
У абодвух пасля сустрэчы з Бакланам быў узбуджаны, гаваркі настрой i вострае адчуванне блізкасці. «Нібы i не расставаліся ніколі», — падумаў Іван Савіч, заўважыўшы, што Гаўрыльчык разумее яго з поўслова.
— Дзякую табе, Рыгор. Павадзіў ты сёння мяне, парадаваў… Багата вы зрабілі. Радасна мне было бачыць гэта… Так радасна, як у Лапатаўцы, калі атрад упершыню прымаў самалёт з Вялікай зямлі, памятаеш?
— Ну, а як-жа, помню… Вы тады спазніліся на аэрадром. Нам тры разы прысылалі тэлеграмы — сустракайце. Мы выходзілі, а яго не было… Ён прыляцеў тады, калі мы ўжо мала верылі — у чацвёрты…
— Памятаеш… Сёння ў мяне такі-ж радасны дзень. Багата вы зрабілі.
— Не марна жылі, — сказаў Рыгор.
— Ты добра сказаў: не марна жылі. Не прыдзецца чырванець за гэтыя два гады. Як i за тыя, за партызанскія…
Кавалевіч падумаў, што Гаўрыльчык правільна разумев жыццё, i яму стала радасна. Ён адхінуўся на спінку крэсла, рукою адвёў пасму густых валасоў, што ўпала на шырокі круты лоб; каля рота лягла строгая глыбокая складка.
— Так, кіснуць у нас можа толькі той, хто адарваўся ад жыцця, бо жыццё наша ні хвіліны на стаіць…
— Яно не дасць спыніцца…
Рыгор памаўчаў, загаварыў з пашанай:
— А вы за гэтыя два гады, Іван Савіч, вельмі пасівелі. Гэта-ж ужо, не крыўдуючы, поўгалавы пабялела.
У Кавалевіча раней былі густыя чорныя валасы, цяпер белыя i чорныя ніткі ўсюды пераблыталіся, a скроні, дзе кучаравіліся падстрыжаныя валасы, быццам хапіў іней.
— Клопат, брат… Такі клопат. — Іван Савіч усміхнуўся, пажартаваў. — Не годы малайца гнуць — клопат!..
Увесь гэты час, пасля вайны, Кавалевіч жыў неспакойным, імклівым жыццём.
Ён працаваў у абкоме партыі загадчыкам прамысловага аддзела. Працы было нямала; вобласць да вайны лічылася адной з першых у Беларусі па развіццю прамысловасці. Цяпер амаль усе заводы былі разбураны, ix трэба было як хутчэй аднавіць. Поспех магла даць толькі добрая арганізаванасць, умелая расстаноўка людзей i правільнае, гаспадарскае выкарыстанне матэрыялаў. У тую пару часта не хапала надежных спецыялістаў, будаўнічых матэрыялаў.
Кавалевіч працаваў з самага рання да позняй ночы. Уранку выклікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў, увечары прымаў наведвальнікаў, а дзень звычайна праходзіў на якім-небудзь прадпрыемстве ці на нарадзе. Толькі позна ноччу можна было вырваць гадзіну-дзве для сваёй вучобы. Аднак колькі-б ён ні рабіў, у яго не выходзіла з галавы адна нязменная думка, што робіць ён усё-ж мала, не столькі, колькі трэба, i ён спяшаўся.
…Значыцца, праўда. Toe, у што яму не хацелася верыць, праўда: Баклан збочыў. Заспакоіўся. Забыўся пра ўсё навокал — на таварышаў, з якімі ваяваў, на людзей, якія яму верылі…
V
Баклан таксама не спаў. Ён сядзеў за сталом, падпёршы галаву рукамі, i абыякава, няўцямна пазіраў перад сабою. На стале каля яго стаялі талеркі з недаедзенай закускай i тры гранёных шклянкі з недапітай гарэлкай.
На душы ў Васіля было трывожна i прыкра за вечар, што скончыўся так недарэчна. У галаве ні адной думкі. Пуста. Толькі бязладнымі ўрыўкамі ўспаміны — падрабязнасці сустрэчы з Кавалевічам, словы былога свайго камандзіра.
«Лінькоў, кажаш, з Прыпяці прывёз?.. Лінькі смачныя — ix не ганю…» (I нашто Васілю здалося пра гэтыя лінькі не ў час вякнуць?!)
«Не думаў я, што пабачу цябе такога».
— Не думаў?! Ну i няхай! — Васіль раптам ускочыў, сарваў з цвіка шынель і, на хаду накінуўшы на плечы, бразнуў дзвярыма.
Маці ўстрывожана выйшла з суседняга пакоя, выбегла следам за ім у сенцы.
— Куды ты, Вася?
Ён не абазваўся. Маці адразу заўважыла, што ён вельмі нечым узрушаны. Што гэта з ім здарылася? Каб чаго-небудзь кепскага не нарабіў!
На дварэ ў твар Васіля ўдарыў знобкі начны вецерю. Ён кінуў валасы на лоб, на вочы.
«Калі ішоў на кулі, тады добры быў,—думаў Васіль, — а цяпер — на лінькі ездзіш».
Вецер, які хвалямі налятаў збоку, то намерваўся сарваць шынель з плеч, то доўгім крысом біў па ботах, замінаў нагам.