— А што, каб рванула? I раптам размахнуўся, сыпануў тол па канаве. Я пазіраў на яго і не мог зразумець, чаго больш было ў маёй душы: радасці, што смерць мінула яго, ці болю ад таго, што не спраўдзілася такая жаданая надзея.