З нагоды пабудовы хлява Лізавета добра пачаставала зяця чаркай, а пакуль ён еў-піў, прывяла карову з калгаснай фермы, зачыніла: няхай прывыкае да новага месца. Яна б, можа, і прывыкла, але якраз побач з хлеўчуком па вясковай вуліцы гналі з пашы статак, карова пачула знаёмае мыканне і кінулася да сваіх, несучы на рагах і спіне ўвесь той хлеў...
Добра, што зяць яшчэ не паспеў у горад паехаць – няхай пабачыць, які ён хлеў зрабіў.
– Цьфу!– плюнула Лізавета.
– А вось для курэй самы раз было б, – памяркоўна сказаў Мірончык і паскроб за вухам цвіком: гэта ўсё, што засталося ад хлева.– Матэрыял, панімаеце, слабаваты... Для бутафорскага хлява – так, падыходзіць, а вось на большае... прабачце. Прабачце – не цягне. Гэта і рагуля даказала. Купляйце курэй.
– А калі куры ўзляцяць, зяцёк, раптам з тваім хлевам, што тады?– сумна ўсміхнулася Лізавета і ўзяла пад руку зяця, павяла з агарода...
НЕ ДАНЁС
Прыехалі ў вёску артысты. На сцэне людзей пацяшаюць, ажно ў тых слёзы на шчоках блішчаць. І старшыня калгаса, звычайна строгі і насуплены, бы індык, на гэты раз не хаваецца – прамакае і прамакае насоўкай вільгаць на твары, а жывот трасецца ў яго, нібы баксёрская груша ад моцных удараў.
У антракце старшыня паманіў да сябе пальцам загадчыка клуба Мамоньку. Падзяліліся ўражаннямі. Спектакль жа, вядома, падабецца. Камедыю ўсе любяць. Тым больш вясковую.
– Гэта добра, – сказаў старшыня. – А вось пра кветкі мы забыліся. Артысты заслугоўваюць , каб ім прыпаднесці букет. Трэба арганізаваць.
– Будуць, будуць кветкі! – запэўніў Мамонька. – Гэта мы ў момант! Прасцей простага! – і ён паклікаў маладога кінамеханіка Кольку Цярэшку: – Дзе хочаш, там і даставай, але каб к канцу спектакля кветкі былі!
– Нарву, – ляніва паабяцаў кінамеханік.
Ён і нарваў цэлае бярэмя кветак. Пад акном сваёй хаты растуць – праблемы вялікай няма. Нясе Колька Цярэшка кветкі, удыхае прыемны іх пах, а насустрач якраз ягоная каханка, дачка старшыні Кацька, яна ў горадзе вучыцца , і вось прыехала апошнім аўтобусам.
– Ой! – успляснула рукамі Кацька, заірдзелася ўся. – Што гэта з табой, Колька, зрабілася? Не пазнаю. Праўда. Ты і не ты. Першы раз мяне сустракаеш і з такім прыгожым букетам. Кветкі... гэта мне?
– Ну а каму ж! – праз сілу ўсміхнуўся Колька і працягнуў Кацьцы букет, за што атрымаў кароценькі пацалунак у шчаку.
А ў клубе ўжо закончыўся спектакль. Старшыня, стоячы на авансцэне і стрымліваючы хваляванне, пагрозліва глядзеў на загадчыка клуба Мамоньку, той шукаў вачыма кінамеханіка Кольку Цярэшку, уяўляючы, што з ім ён зробіць, калі сустрэне...
Цяпер у вёсцы, калі хто з мужчын пойдзе за чым-небудзь і вернецца з пустымі рукамі, жанчыны не прамінуць ушчыпнуць: «Цябе, ёлуп стары, пасылаць усё адно, што Кольку- кіншчыка за букетам!»
НЕ ПАЖАРНІК!
На курорт Прымак ездзіў яшчэ пры Хрушчове, « у дзеўках», як любіць ён казаць. Збіраюцца, бывае, вясковыя мужыкі на прызбе дзе, просяць Прымака:
– Раскажы, Васіль, як ты на курорт ездзіў.
– А што расказваць?– Прымак крыху ўпарціцца, а потым зрывае з галавы кепку, кладзе яе на калена, прылізвае далоняй растапыраныя валасы. – Што было, тое было. Ездзіў. Ага. Добра там. Дрэвы такія прыгожыя растуць... во забыўся, як называюцца... але іголкі доўгія і не коляцца, халера.
– Ты нам не пра іголкі,– хто-небудзь з мужыкоў перапыняе Прымака.–Ты нам лепш пра баб... Не адну, пэўна, ашчаперыў?
Прымак усміхаецца:
– Было... Хлусіць не стану. Іх там, мужыкі, любога каліберу. Адна за мной увязалася-- праходу не давала. А я за дрэва схаваўся, рукамі махаю: кыш, кыш, не падыходзь, а то крычаць буду! Дзе тут участковы? Мо заразу якую хоча перадаць з таго курорту? І не даўся. А яна: « У мяне пуцёўка гарыць!» А я што табе–пажарнік?
Мужыкі дружна смяюцца. Мо дзесяты раз слухаюць яны Прымака, і кожны раз слёзы на вачах...
ПО-РУССКИ
УИК-ЭНД С ДЕПУТАТОМ
Мамкин вернулся с работы в приподнятом настроении. Едва переступив порог, поцеловал в щёчку жену, что ту откровенно удивило, когда ещё такое было, а потом, хлопнув в ладоши, бодро сообщил:
– Нинуля, у нас гости! Из самой столицы! Однокурсник! Он сейчас–ого-о! Шишка! В парламенте восседает. Да ты его, конечно же, не раз по телевизору видела, только внимания не обращала. Человек с портфелем. Голова-а! Сам президент с ним здоровается. Фамилия–Бурчалкин. Как, она говорит тебе о чём?