— Прыдумваць — гэта па ягоным ведамстве, — кіўнуў Брызін на паэта Валодзю. — Прыдумай штонебудзь, эй, паэт?.. Вясёлае, а то сумна ўсё…
— Ды нічога ён, падла, не прыдумаў, толькі ўсё наадва рот… — яшчэ вышэй падняў плечы Савелій, але маёр Яро хін паклаў на іх свае рукі, ціскануў уніз — і плечы ў Савелія зламана павіслі разам з рукамі, як у драўлянай лялькі.
— Цыц! — сказаў маёр Ярохін. — Праехалі. Я вам не такое расказаць магу.
— Дык раскажы, — прапанаваў Брызін. — Твой тост. Даўно не слухаў маёраў…
— Значыць, даўно не сядзеў, — сказаў Ярохін. — У мяне, дарэчы, брата пасадзілі, з чаго я і запіў… Ад бяссілля… Па ранейшых часах я б яго ім не аддаў, а цяпер…
— Каму ім? — спытаў Брызін.
— А ты думаеш, у міліцыі ўсе свае?.. Хрэна. Я да мі ністра дайшоў, а ён мне: на кантролі ў прэзідэнта, чыс ціня мундзіра, тралівалі, панёс фіговіну.
— Дык твой брат таксама мент? — спытаў Віталік, які ўжо, здавалася, стоячы спаў пад пахай у Капіталіны.
— І брат мент, і бацька, і ўсе мы мянты, — абвёўшы кампанію задуменным позіркам, сказаў маёр Ярохін.
— А давайце вып’ем за жанчын, — падняў куфель Лёня, сябар паэта Валодзі. — Капіталіна, у вас такі цудоўны голас вольнай пустэльнай птушкі — вам трэба на сцэну. Там вам будуць дарыць астры — і вы будзеце спяваць у гэтай бясконцай прасторы, дзе чалавек ад чалавека так далёкадалёка, што ніхто адзін аднаго не чуе, як ні ста раецца дагукацца. Бо гукаемся мы не з тым, што най лепшае ў нашай душы, а лезем адзін да аднаго з брудам, брыдотай — і праз тое адзін аднаго асцерагаемся і баімся. Ёсць у кожнай чалавечай душы і цёмныя завулкі, не без таго, але чаму мы не ходзім па светлых? А толькі таму, што часцей падаем, чым уздымаемся, бо падаць лягчэй… Часцей ненавідзем, чым кахаем, бо ненавідзець прасцей… І мы аддаёмся найлёгкаму і найпростаму, здабываем сабе дабрабыт, грошы, славу, святкуем свае перамогі, а побач з намі плачуць жанчыны… Я хачу выпіць за тое, каб яны не плакалі ў золаце, а спявалі ў кветках і ў каханні. За вас, Капіталіна! За вас, Елізавета Аркадзьеўна! За жан чын, за каханне і кветкі!
— Ох, Лёня!.. — уздыхнула, шмыгнуўшы носам, Лізавета. — Першы б раз я цябе чула…
— Прыгожа, — пацёр лоб далонню Брызін, які, слухаю чы тост Лёні, згадаў і Машу, якой трэба было б пазваніць, каб не непакоілася, і Таісію, якой трэба было б сказаць, каб вярталася, і курву Нінэль, якая не такая ўжо і кур ва… — А ты хто будзеш?
— Таксама паэт, — сказаў Валодзя неяк глуха і з хрыпат- цой, як гэта кажуць паэт пра паэта і курва пра курву.
Лёня ўзяўся было за ляшча, смакуючы яго гэтак жа інтэлігентна, як толькі што казаў тост. Але інтанацыя Валодзі, які відавочна пазайздросціў таму, што кале га ягоны паспеў, мяркуючы па Капіталіне, якраз туды, куды збіраўся паспець ён сам, змусіла Лёню развіваць поспех.
— Я што вам, ды не вам, усім нам хацеў сказаць?.. Як адна толькі жанчына магла нас нарадзіць, вымаліць любоўю з небыцця, так адна толькі жанчына можа нас і ўратаваць, засланіць любоўю ад смерці. Для кахання смерці няма, сам Бог гукае нас галасамі закаханых. І мне да слёз і болю шкада, што вось мы ўсе тут нібыта разам, блізка — і ні Бога, ні адзін аднаго не чуем, а я так хацеў бы хоць некага з вас пачуць. Няхай сабе пакуль яшчэ ціха, здалёку, як зорка зорцы голас падае…
— Куку, — падаў голас Віталік, выпадаючы пад стой ку зпад пахі Капіталіны, якая кінула кантраляваць і ахоўваць ягоны стаячы сон, усёй сваёй самотнай пустэ чаю пацягнуўшыся да лятучага Лёневага міражу.
— Гарэлкі! З ляшчом! — гукнуўся зпад стойкі Віталік.
— Лешч сваё адплаваў, а ты сваё адпіў, — сказаў Брызін, падымаючы Віталіка за каршэнь і засоўваючы яго пад паху Капіталіны. — Што ён у цябе падае?.. Эй, ты чаго спіш? Эй, Віталік?
— Для Капіталіны сплю, — сказаў Віталік.
— Не хвалюйцеся, не паб’ецца, — з аднолькавай абы якавасцю і да Віталіка, і да Брызіна, і да ўсіх астатніх, апроч Лёні, сказала Капіталіна. І ўсім была абыяка вай яе абыякавасць, апроч паэта Валодзі, які глянуў на Капіталіну, як на птушку, што выблыталася з сіла, нерво ва наліў паўшклянкі гарэлкі і адзін выпіў. Лёня на гэты час ад яго адвярнуўся і пераможна паслаў Капіталіне па ветраны пацалунак. «Глядзі ты, — падумаў Брызін, — і ў гадах мужыкі, а якія страсці… Цікавы народ гэтыя па эты. Нінэль ім падсеяць, ці што?..»
Ён зірнуў на гадзіннік: дзве гадзіны праляцелі, як імгненне, вось што значыць кампанія. Успомніў, што Маша, мусібыць, хвалюецца, дзе гэта ён адключыўся і прапаў, уключыў тэлефон — і той адразу зазваніў су стрэчна. Але гэта была не Маша.