— Андрэй, — заўхліпвала курва Нінэль, — Сініцын звар’яцеў… Ён адчуў, што я была з табой, узняў скан дал, і я сказала, што ты ўзяў мяне сілай… Ён як шалёны выскачыў забіваць цябе, нож са стала схапіў, я баю ся… Яму штыфт у сківіцу забівалі, замарозка пачала ады ходзіць…Ты не чапай яго, ён жа ні ў чым не вінаваты…
— Нічога я яму не зраблю, — сказаў Брызін, — няхай забівае. Канчай хліпаць.
— Ага, — хліпнула Нінэль, — табе добра…
— Мне добра. Даўно ён пабег мяне забіваць?
— З паўгадзіны… Можа, болей… Ці меней…
— Што ж ты раней не пазваніла?
— Я званіла, ты ж адключаны…
— Адключышся тут, як жа,— сказаў Брызін ужо не ў тэ лефон. — Ну што, народ?.. Хто хоча паглядзець, як мяне забіваць будуць?.. Ніхто?.. А я б паглядзеў, бо сам даўно не бачыў… Шкада вас пакідаць, харошая вы кампанія — мянты, паэты, хакеісты… Не кожны раз такую збярэш. Карацей, мне пара ісці, а ў гаражы ў мяне мора каньяку. Адборнага, крадзенага. Армяне яго ў Арменіі крадуць, я тут яго прадаю — і з таго багаты. Так што тых, каму не смярдзіць каньяк клапамі, запрашаю. Гэта побач, ніякіх затрат на транспарт.
— Як гэта маёр міліцыі крадзены каньяк будзе піць? — спытаў маёр Ярохін. — Дзе логіка?
— Глыбіннае пытанне, — сказаў Брызін. — За канья ком у гаражы і абмяркуем. Туды да нас вялікія логікі павінны пад’ехаць, калі ўжо не пад’ехалі…
Пайшлі не ўсе. Не пайшоў Савелій, які пасля таго, як маёр Ярохін абламіў яму рукі да плеч, аднёс сваё піва на ранейшую сваю стойку і дэманстратыўна піў яго спінай да кампаніі, і не пайшоў паэт Валодзя, якому, мусіць, без патрэбы быў каньяк без Капіталіны, няхай яго п’юць з ёй былыя сябры. Паміж паэтамі прабегла кошка, якая паспрабавала яшчэ вызваліцца і ад Віталіка, пакінуўшы яго спаць для Лізаветы, але тая катэгарычна запрэта ставала: «Забірай сваю клюшку, я зачыняцца буду!» — і Капіталіне давялося пакінуць Віталіка каля сябе на прыгрэтым месцы. «Куды яго?.. Можа, я адвяду?» — прапанаваў Капіталіне свае паслугі Лёня, але Віталік зпад прыгрэтай пахі Капіталіны паказаў яму дулю, і на Лёневым твары самотна заблукала сумненне ў тым, ці правільна ён выбраў паміж сяброўствам і каханнем.
— А ў вас як у паэтаў? — спытаўся ў Лёні па даро зе Брызін. — Заўсёды кажуць папрыгожаму, ці здара ецца і па праўдзе?.. Ты вось па праўдзе хоць раз сказаў штонебудзь?
— У паэтаў няма няпраўды, — адказаў Лёня. — Усё, што яны кажуць — праўда.
Брызін нават спыніўся.
— І як гэта выходзіць?
— Прыкладна так, як выйшла ў вас сёння… Вы нам і манілі — і ў той жа час казалі праўду. Пацягнула?..
— Адцягнуўся я на вас, — рушыў далей Брызін. — Знайшлі ў піўной месца, дзе праўду слухаць.
— Дык у царкву не ходзім, — сказаў Лёня, бо яны якраз праходзілі міма царквы.
Брызін паспрабаваў успомніць, калі ён сам апошнім часам заходзіўся ў царкву, і не ўспомніў. Пакуль жывая была маці, яна званіла яму і на Вялікдзень, і на Каляды, змушала схадзіць паслухаць службу і памаліцца. Служба Брызіна стамляла, ніякай малітвы, апроч «Ойча наш…» да паловы, ён не ведаў, таму ставіў свечкі, з гадамі усё таўсцейшыя і даражэйшыя, бо багацеў, і сыходзіў. Ад нойчы, калі прастудзілася і цяжка захварэла на запален не лёгкіх тады яшчэ зусім малая Маша, ён пайшоў да царквы на Хрышчэнне, каб набраць вады — патэлефана вала маці і сказала, што вада паможа… Каля царквы ён убачыў дзядка, які, паслізнуўшыся, нерухома ляжаў на лёдзе, і ніхто не дапамагаў яму ўстаць, ніхто не схіляўся нават глянуць, ці жывы… Усе душыліся за той вадой, нібы яна восьвось скончыцца, адпіхваючы адзін адна го ад звычайнай, падключанай да вадаправода, трубы. І Брызін тады ўпершыню падумаў, што не толькі ён, а ўсе гэтыя людзі — ніякія не хрысціяне. Яны паганцы, сут насць веры якіх на Хрышчэнне — вада, таксама як на Купалле — агонь. І свечкі ў царкве людзі гэтыя ставяць, бо свечкі — агонь. «А людцы! А што ж вы робіце!» — загаласіла нарэшце нейкая цётка, якая патузала нерухомага дзядка і падумала, што той памёр. Дзядок, дзякуй Богу, ачомаўся, толькі, здорава страсянуўшыся, не мог стаяць на нагах і, пакуль Брызін вёз яго да бальніцы, усё шкадаваў, што не дасталося яму вады. Брызін прапанаваў сваю, але дзядок не ўзяў. «Не, — сказаў, — яна памагае, як сам набярэш. Я ўсё жыццё да царквы прахадзіў, ве даю…» Ну, хіба не паганец?..
Але Машы вада сапраўды памагла — вось табе і ва даправод. Хоць, калі б згадзіўся ўзяць дзядок у Брызіна тую ваду, дык што б — Маша памерла?.. Усё гэта выпа дак, гульні жыцця. Высакароднага віду спорта, як кажа Маша. Трэба пра гэта падумаць.
Ён назваў дачку Машай на ўспамін пра сваё пер шае каханне — тую дзяўчынку, пра якую для сябе само га нечакана расказаў сёння ў піўной кампаніі. Расказаў амаль так, як яно было, хоць было яшчэ страшней. Калі тых двух рабочых з малаказавода асудзілі на смерць, у хату Брызіных прыйшла маці аднаго з іх, якая паўдня размаўляла з маці Андрэя, і ўрэшце яны паставілі яго перад абразом і сказалі: «Кляніся перад Богам, што не зманіў. А зманіш зараз, Бог цябе пракляне, і пра клён Ягоны будзеш несці і па гэтым, і па тым свеце». І Брызін, у якім не было ўжо нічога, апроч страху і адчаю, прызнаўся, што зманіў. І адразу зразумеў, што прызнаўся дарма, бо маці ягоная сказала: «Тады я цябе прад Бо гам праклінаю. І не пазбыцца табе майго праклёну, па куль не замоліш грэх, пакуль Бог не даруе. Ідзі з майго дому, ідзі ад мяне…»