Паўтары гады Андрэй пражыў з бацькам, які, як паз ней аказалася, быў апошнім гаўнюком, ментоўскім аген там, пад прымусам якога Андрэй і «апазнаў» на судзе тых двух рабочых… Пасля Брызін з’ехаў вучыцца ў Мінск, а з маці болей так і не бачыўся — яна толькі званіла і змушала хадзіць у царкву і маліцца. Іншым разам яшчэ пыталася, як там Маша расце, але да канца жыцця так і не даравала.
З жанчынаю з іменем Маша, з якой пазнаёміў яго Сініцын, ён і ажаніўся. Калі яна, маладая і здаровая, памерла пры родах, дык першае, пра што падумаў Брызін — пра праклён. Ён запанікаваў, замітусіўся, тросся над дач кой, якую выразалі з ужо мёртвага цела жонкі, як жа брак не трасецца над апошняй капейчынай і багацей над усім сваім багаццем. У тым, каб хадзіць да царквы і шчы ра маліцца, патрэбы ён так і не знайшоў, але і без таго ўсё ў іх было добра; было добра да той пары, пакуль у апошні раз не пазваніла маці і не сказала, што хутка ёй паміраць, і перад смерцю яна б хацела пабачыць унуч ку. Брызін учапіўся за гэта, у яго ўзнікла нават надзея, што праз Машу пашле яму маці дараванне — не камен нае ж у ёй сэрца, але выйшла інакш: трынаццацігадовай Машы, як на споведзі, маці перад смерцю ўсё і пра ўсіх расказала…
Адзіная сустрэча ўнучкі з бабуляй абышлася і для Машы, і для Брызіна дорага. Апроч таго, што гады ча тыры між імі нічога не ладзілася (тады Брызін і завёў у доме, як пасярэдніцу, Таісію Арчыбальдаўну), у Машы пачаліся цікозныя сутаргі: перасмыкаліся то мышцы тва ру, то плячэй — і ўрачы казалі, што гэта вельмі сур’ёзна. Брызін, не шкадуючы грошай, вазіў дачку на блізкія і далёкія курорты, паказваў яе найлепшым дактарам, але гэта мала дапамагала. Можа, і не дапамагло б, калі б клін клінам не выбіла.
Тры гады таму, калі Машы пайшоў семнаццаты, яны на машыне, якой Маша сама ўжо някепска кіравала, паехалі ў Сочы — і ў нейкі д зень падаліся ад мора на горнае возера, вяртаючыся адкуль, прыдумалі павя чэраць у прыдарожным рэстаране. Было цудоўнае па дарожжа, быў мяккі паўднёвы надвячорак, быў смач ны рэстаран з грузінскай кухняй — усё хораша кла лася адно да аднаго, і ці не ўпершыню за доўгі час паміж імі пачалася размова большая ад той, калі ён пытаўся: «Як ты сябе пачуваеш?», — і яна адказвала:
«Нармальна». З асцярожнай радасцю Брызін убачыў, як Маша ў здзіўленні акругліла вочы і нават хуцень ка ўсміхнулася, калі перад імі паклалі на стол шашлык на такім шампуры, які без натугі мог раўняцца з добрай казацкай пікай, а на тупы канец шампура да таго ж была ўздзета чырвоная бантавая сурвэтка з надпісам: «Смачна з’есці!»
— Хоць якнебудзь яго б з’есці, — хуценька ўсміхнулася Маша, і тут у дзверы таго прыдарожнага рэстарана, дзе, апроч Брызіна і Машы, вячэралі яшчэ чалавек трыццаць, уварваліся два мужыкі ў чорных масках з пісталетамі ў руках, і адзін з іх адразу бабахнуў у столь:
— На падлогу ўсім! Ляжаць! Грошы і золата перад сабой! Ну!.. — І яшчэ два разы: бабах! бабах!..
У акругленых вачах Машы здзіўленне змянілася за стылым жахам: раней яна бачыла такое толькі ў кіно, ды й Брызіну не здаралася трапляць у такое, і ён не ведаў, што рабіць, але імгненна адчуў, зразумеў, што, калі за раз спаўзе на падлогу, то ўжо ніколі з яе ў акругленых вачах дачкі не падымецца. Таму ён, не зварухнуўшыся, застаўся сядзець, як сядзеў.
— На падлогу я сказаў! — падскочыў да іх стала той бахальшчык, стаўшы якраз насупраць вострага канца шампура, і Брызін, левым бокам схіляючыся нібыта на падлогу пад стол і надаючы інерцыю целу, правай рукой усадзіў шампур бахальшчыку пад ніз жывата. Мужык скурчыўся, выпусціў пісталет, і Брызін ужо зпад стала пальнуў з яго ў другога налётчыка, страляць якому, пе ракрываючы Брызіна, замінаў напарнік. Куля пацэліла другому амаль туды ж, куды першаму шампур, і Арчы бальд, бацька Таісіі, не прамінаў потым выпадку назваць Брызіна «стралком па яйцах».