— Як натуральна! Як проста! — пстрыкаючы кіпцюрамі, захаплялася генеральская дачка Аліса. — Правінцыялы ўсёткі лепшыя за нас, несапсаваныя гарадской культу рай і прагрэсам. А я змагла б жыць у вёсцы, як вы ду маеце, малады чалавек?..
У куртатым каверкотавым касцюмчыку Бабруйскай фабрыкі і ў шкарпэтках з дзіркамі на пятах Андрэй сця та сядзеў на хісткім пуфіку, піў каву і, стараючыся не засвяціцца пятамі, думаў толькі пра тое, як бы не рас трушчыць найтонкі, бязважкі, нібыта з нічога зроблены кубачак. Каву ён піў упершыню ў жыцці, яна зусім яму не падабалася, але Андрэй не асмельваўся адмовіцца, калі Аліса, бачачы, як ён душыцца гэтым горкім пойлам, ад тапырвала крывавачырвоны мезенчык і прапаноўвала:
— Вам яшчэ кавы, малады чалавек? Без цукру?.. Нават на тое, каб, не хочучы, не піць каву, незалежна ад таго, хто ёй частуе, Брызіну спатрэбілася няма ла гадоў… І яшчэ болей часу мінула, пакуль ён адной чы, гледзячы на парад ветэранаў і на новае, маладое, пыхлівае начальства, якое тэатральна ветэранаў вітала, зусім паіншаму зразумеў тое, што сказала пра Вечны агонь тая старая ў тым тралейбусе.
Правінцыйнасць маладога чалавека не перашкодзі ла Алісе на другі дзень пасля ягонага шлюбу з яе сяб роўкай зацягнуць Брызіна ў ложак… З гэтага нават ад правінцыяла яна зацяжарыла і, панічна баючыся бацькі генерала, данасіла дзіця амаль да пяці месяцаў. Пад гэты час бравы генерал папаўся на буйным крадзяжы вайско вай маёмасці, яго арыштавалі і саслалі на Кушку, куды паехала за ім і генеральша. Рабіць аборт было позна — і ў спусцелай генеральскай кватэры тры найлепшыя сяброўкі Алісы, адна з якіх вучылася ў медінстытуце, выклікалі Алісе штучныя роды. Машажонка, якая пры тым прысутнічала і сама была цяжарная, расказала Ан дрэю, як яны не ведалі, куды падзець дзіця. Са страху закруцілі яго ў газеты і кінулі ў смеццеправод… Зрабіла гэта — закруціла і кінула — Машажонка, моцная ў яе была натура. Брызін часта пра тое ўспамінаў, калі яна памерла пры родах.
Аліса пачала піць, прадавала рэчы — і даволі хутка тая генеральская кватэра прыйшла ў яшчэ большае запус ценне, чым гэта… Разбураныя генеральскія гнёзды.
Але жыць — неяк адразу і адчуў, і падумаў Брызін — усё ж хораша… Яму згадаўся анекдот пра мужыка, які ў хаце сваёй сабраўся быў вешацца. Прывязаў вяроўку, намыліў яе, стаў на зэдаль, надзеў пятлю — і ў апошні момант убачыў на стале трохі недапітую пляшку. «Я па вешуся, а нехта дап’е? — падумаў мужык. — Э, не, так не пойдзе…» Злез, дапіў, зноў надзеў пятлю — і ўбачыў амаль напалову недапаленую цыгарэту, здаравенны бы чок. «Я павешуся, а нехта дапаліць?..» Злез, запаліў, выйшаў на балкон… Уверсе птушкі пяюць, унізе дзеўкі танкеткі абцасікамі цокаюць… Мужык пстрыкнуў быч ком з балкона, азірнуўся на вяроўку, пацягнуўся і сказаў: «Э, не… Я павешуся, а жыццё, бач ты, возьме ды наладзіцца!»
Брызін дапаліў папяросу — і яго пацягнула прылегчы. Ён лёг спінай на канапу і пачуў, як спачатку аднекуль зверху, а потым і знізу, і з усіх бакоў ціха загучала му зыка. Са столі пацякло па сценах, па дыванах, зазіхацела на старадаўняй зброі жаўтаватае святло, нібы гасцёўня напаўнялася сонцам. Святло цякло хвалямі, набягала само на сябе, як вада на ваду пры беразе, і адна хваля падхапіла Брызіна, пад яе яшчэ мякчэй паслалася дру гая, яны прыпаднялі Андрэя, загушкалі, пасля ўплылі ў яго — і ён сам стаў лёгкай хваляй на хвалях, разам з якімі плаўнаплаўна, паволіпаволі і ў той жа час неве рагодна хутка то ўздымаўся вышэй ад столі і неба — да самых зорак, то ападаў ніжэй ад падлогі і зямлі — да са мых нетраў…
Ён быў нідзе і ўсюды, ні ў чым і ва ўсім — без канца і пачатку… І ён не адчуваў асалоду, а быў самой асалодай, якая гранічна сама сябе адчувала… Тое зусім маленькае, што яшчэ заставалася ў гэтай асалодзе Брызіным, бая лася асалоды не вытрываць і ад яе памерці…