«Гэта немагчыма, не па сілах чалавечых вытрываць такое, але, калі такое ёсць, дык нехта ж гэта адчувае, павінен адчуваць, калі такое ёсць, але хто?..» — дума ла тое, што было ў асалодзе Брызіным, і Машакаханне, хвалякаханне, якая была і часткай асалоды і ёю ўсёю, ка зала, гучала музыкай: «Я, я, я ўсё гэта адчуваю, я і ёсць твая асалода, і маці твая тое ж адчувае, скажыце яму, Ма рыя Андрэеўна, хай ён не мучаецца, што нас няма, гэта яго самога яшчэ нямашака…» — і Машамаці, хвалямаці люляла яго і люлялася ў ім, і казала не асобна, а музы кай гучала разам з Машайкаханнем: «Гэта знак табе, каб ведаў, чаго можаш не зведаць і не адчуць, бо грэх на табе, а ты і не сплаціў яго, і не замаліў, табе і Маша пра тое скажа…» — і Машадачка, хвалядачка ахінула яго, прылегла з ім побач і пачала да яго ласціцца, цалаваць і распранаць, казаць, гучаць музыкай: «Ён мяне любіць, любіць, за ўсіх вас любіць, ён праз мяне грахі свае сплаціў і замаліў, глядзіце, які ён чысты, я нават магу пацала ваць яго там, дзе нельга…» — і хвалядачка стала цала ваць яго там, дзе нельга, і ён паспрабаваў адштурхнуць яе, бо сапраўды нельга, бо гэта грэх над усімі ягонымі грахамі, але рукі ягоныя ўплылі ў яе русалчыны валасы, і яна разам з ім перакруцілася, падплыла, паслалася пад яго — і ён, увайшоўшы ў хвалюдачку і жахаючыся гэтага, выліваўся ў яе хваля за хваляй, канаючы ад асалоды…
Колькі гэта доўжылася па часе, ён не ведаў, бо не было ніякага часу… Наогул не было нічога — і было ўсё… Ён уздымаўся і заміраў ад страху, што не апусціцца з гэтай вышыні, апускаўся і заміраў ад жаху, што не ўздымецца з гэтых нетраў. Хваля за хваляй, хваля за хваляй…
Калі сціхла музыка, згасла святло і апалі хвалі, Брызін, вярнуўшыся з палётаў, знайшоў сябе голага на скураной канапе ў абдымках голай Капіталіны.
Выйшла ўсё, як заўсёды, толькі пад наркатой. Ды яшчэ дачка ягоная, з якой ён зараз грэшна кахаўся, трызніў сябе ў ёй на пару з Капіталінай, была ў бальніцы.
Госпадзі, чаму з дачкой, чаму Маша падмяніла ў гэ тым трызненні Капіталіну?.. Брызін чуў і чытаў пра ўсялякія «эдзіпавы комплексы», але яго гэта ніякім бо кам не чапляла — ненармальнасць нейкая, хвароба, такім Эдзіпам толькі яйцы адстрэльваць… Іншым разам ён раўнаваў Машу, загадзя перажываючы тое, што даста нецца яна цыбуку нейкаму ў жонкі — і давядзецца яе з цыбуком тым дзяліць. Ці яшчэ з якім мурынам… Але ж гэта бацькоўскае, нармальнае, што можна ўсвядоміць і зразумець, а ў падсвядомасці — такое!..
— А Лёня дзе?.. — спытаў Брызін.
— Па кветкі пайшоў… — прамармытала Капіталіна. — Я салодкая табе?..
— Як кава з цукрам…
— Я не п’ю каву з цукрам…
— Я ведаю…
— Адкуль?..
— Генеральскія дочкі каву з цукрам не п’юць…
— Я не дачка, я ўнучка…
«Сапраўды, — успомніў Брызін. — Да ўнучак ужо дабраўся, педафіл…»
— Табе колькі гадоў?..
— Дваццаць чатыры…
«Выглядаеш маладзей», — хацеў сказаць Брызін, але не сказаў, бо Капіталіна выглядала і на дваццаць чаты ры, і на чатырнаццаць, і на трыццаць пяць.
— І даўно ты…
— Даўно…
— Я не паспеў яшчэ спытацца…
— Я зразумела… Ты заходзіў і ў ванну, і ў спальню, я забылася замкнуць… Але я гэта кіну…
— Кідай…
— Хоць гэта не больш шкодна, чым піць…
— Гэта больш небяспечна, чым піць…
— Небяспечна жыць, ад гэтага паміраюць…
— Ніхто не памірае…
— Як гэта?..
— Калі памрэш, зразумееш…
— А ты памёр?..
— Памёр…
— Як мае бацькі?..
— Як твае лялькі…
— Шкада…
— Чаму?..
— З табой добра…
— А ты са мной была?..
— З табой… А з кім яшчэ?..
— Ну, ці мала з кім… З Лёням… З бацькам…
— А…
— Што «а»?..
— Гэта «траўка» такая, яна падмяняе… Усё ў нас саміх, а яна вызваляе…
— Дык з табой было такое?..
— Не… Мяне п’яны бацька без ніякай «траўкі», на яве, на гэтай самай канапе… Яны праз тое і ў Анголу з’ехалі, я бачыць яго не магла… Павесіцца спрабавала… Каб не дзед…
Брызін сеў на канапе.
— Як гэта наяве? Бацька?..
— Ты чаго ўсхапіўся? — зашукала яго рукамі Капіталіна. — Хіба не чуў пра такое?.. Давай паляжым…
— Холадна, — падняўся Брызін і пачаў выварочваць на правы бок штаны, сцягнутыя з яго Капіталінай з трусамі разам і шкарпэткамі. І штаны, і трусы, і шкарпэткі, і пінжак з кашуляй у генеральнага дырэктара Андрэя Аляксандравіча Брызіна былі новыя, без дзірак.