Бібі, бібі, бібі. А ты яго забі.
«Андрэй Аляксандравіч, гэта доктар… Ваш мабільны не адказвае, але я абяцаў пазваніць… Я ад яе не ады ходзіў, была надзея, што яна справіцца… Сэрца стала, мне вельмі шкада…»
Шка-да,
шка-да,
шка-да.
«Андрэй… Не ведаю, што сказаць… Якія ад мяне спачу ванні… Мне пазванкі на шыі вывернула, грудзі пабіла… Зразумець не магу, як яно выйшла… Павер толькі, што не хацеў… Ні цябе, ні тым болей Машу… А следчы палохае, што пайду за наўмыснае… Калі толькі ты, як бацька, не заявіш адваротнае… Што не было ніякіх прычын, не маг ло быць такога… Тады можна будзе круціць штонебудзь тэхнічнае, з тармазамі… Штук за дзесяць яны гэта зро бяць… Падумай, Андрэй, прашу цябе… Што табе з таго, што я сяду?.. Машу не вернеш… А нам неяк далей жыць трэба… Кантракт падпісаны сам ведаеш, які… Прашу ця бе, Андрэй… Я для цябе ўсё, што хочаш, зраблю… Кань як твой на сябе вазьму, скажу, што за ім і ехаў… Толькі не цягні, бо гэта трэба рабіць зараз, пазней назад нічога ўжо не адкруцім… Чакаю твайго званка… Андрэй, пра шу цябе…»
Бібі, бібі, бібі.
«Андрэй, пазвані мне… Хоць скажы, што надумаў… Зрабі штонебудзь, Богам заклінаю…»
Ну, калі Богам…
Брызін пракруціў касету аўтаадказчыка назад.
«… каб ты Сініцына не забіваў, у яго зубы баляць. А ты яго забі, каб зубамі не мучыўся».
Ці аддаць сініцынскую сповед зь ментам?.. Ты не падумаў, мудзіла, што так магу зрабіць?.. Не падумаў, не да таго было…
Паляжаўшы яшчэ і падумаўшы, ён набраў нумар тэлефона Сініцына.
— Ты «Маздзе» сваёй перадок адкляпаў?
— Не… Не да таго было…
— Вазьмі на фірме машыну. На дачу да мяне з’ездзім, Маша прасіла сад абрэзаць… Там і перагаворым.
— Дык я ехаць не магу… Шыю не павярнуць, рукі ледзь падымаю…
— Я паеду, у мяне шыя нармальна круціцца. Хай машыну ў мой двор прыгоняць.
Сініцын засумняваўся.
— Нашто некуды ехаць?.. Давай у мяне, ці ў цябе спаткаемся…
— Ну, не хочаш — не едзь. Адзін паеду.
— Якая дача, Андрэй…
— Я ж табе сказаў: Маша прасіла.
— Добра, — згадзіўся праз паўзу Сініцын. — Да Нінэль заедзь, я ў яе…
«А дзе табе яшчэ быць?.. Таксама пахаваць няма каму будзе: Нінэль не пахавае».
— Не паеду я да Нінэль. Каб час не губляць, ідзі да майго гаража. Пілу ўзяць трэба…
Сініцын таптаўся каля гаража з Нінэль.
Брызін, не вітаючыся, абышоў іх, адамкнуў гараж — Бегунок усё прыбраў. «Масквіч» без матора стаяў на яме, каньяку ў гаражы не было. Значыць, Капіталіне апош няй дасталося.
Знайшоўшы бензапілу, Андрэй даліў бензіну ў бачок, паспрабаваў завесці… Піла завялася адразу і весела.
— А ну на х . . пайшла, курва! — схапіўшы пілу, з пера кошаным тварам выскачыў Брызін з гаража на Нінэль. — Напалам да п . . . . распілую!!!
Нінэль вырвала сваю руку зпад рукі Сініцына, якога нібыта падтрымлівала, і кінулася бегчы. Зачапілася аб цасам за бардзюр, увалілася ў тую ж круглую сметніцу, у якую сто год таму сеў на азадак Віталік, выкараскала ся, закульгала подбегам, не азіраючыся, далей.
«Як удала нехта сметніцу паставіў…» — падумаў Брызін.
— Я адзін з табой не паеду, — заявіў Сініцын.
Андрэй паклаў бензапілу ў багажнік новенькага «Форда», прысланага Сініцыным, і зноў зайшоў у гараж.
— Хадзі сюды! — паклікаў Сініцына. Сініцын адступіўся.
— Не пайду.
— Ды ідзі, пакажу нешта…
Сініцын нерашуча ступіў крок, другі…
— Ідзі, чаго ты баішся сярод белага дня ў цэнтры горада?.. — І як толькі Сініцын увайшоў, Брызін сунуў, амаль кінуў яму ў рукі пісталет: — На, патрымай.
З нечаканкі Артур схапіў пісталет абедзвюма рукамі.
— Патрымаў?.. — паклаўшы насоўку на руку, забраў у яго пісталет Брызін. — Цяпер ведаеш, што будзе?.. Цяпер будзе пісталет з тваімі пальцамі, — абгарнуў ён пісталет насоўкай. — Цяпер будзе, што ты дачку маю забіў і мяне забіць хацеў, а я бараніўся… Гэтай во манціроўкай бараніўся, — перакрыўшы Артуру выхад, узяў манціроўку Брызін. — І раструшчыў табе галаву!
Сініцын пабялеў і сеў на край ямы.
— Я раструшчу табе галаву, скіну ў гэту яму — і сгніеш тут, — адкінуў манціроўку Брызін. — Тут ты забіў маю дачку, Артур, і забіць тут цябе было б самае тое. І я хацеў гэта зрабіць, але не зраблю. Для пачатку замест пабітага «Масквіча» ты аддаеш мне «Форд», а там па бачым… Паехалі, пісталет я ў гаражы пакіну, каб ты па дарозе ў штаны не наклаў.
Артур не ўставаў, пакуль Брызін не засунуў пісталет пад скрыню з інструментамі ў дальнім куце гаража.