Яромха і адпірацца не стаў. «Я страляў… выпадко ва… галава не паварочваецца, дык пераблытаў… здало ся, што нехта з тых». Гэбіст яму не паверыў, пісталет не вярнуў і арыштаваць хацеў, а вялікі Мірон паверыў. Ці выгляд зрабіў, што паверыў: «Гэта мой партыйны сакра тар». — «Ну, глядзі, — папярэдзіў гэбіст. — Я б яго, тако га непаваротлівага, і без пісталета каля сябе не пакінуў, але табе з ім жыць».
— Нічога, — сказаў вялікі Мірон, — рана лёгкая. Гэбіст ці абдурыўся, ці, як і Мірон, выгляд зрабіў, што абдурыўся, ды народ хіба надурыш?.. Праз дзень не было ў акрузе нікога, хто б не ведаў, што страляў Яромха ў Мірона і хацеў забіць яго праз Насту Чаротку. І толькі маленькі Мірон ведаў, што гэта не так. Але як не так — тады расказаць не мог, а пасля забыўся.
— Шукаюць мяне… — даверліва кажа вялікі Мірон маленькаму, думаючы, што маленькі Мірон нічога не кеміць і не ўспомніць ніколі. — Мне з вайны было куды вяр тацца, у мяне другая сям’я ёсць, першая, я перад вайной яшчэ ажаніўся, і ў мяне там двое дзяцей, дзяўчынка і хлопчык, сястра твая і твой брат…
«Добра, што ў мяне ёсць сястра і брат, — думае маленькі Мірон, — з чаго бацька самоціцца? Хай бы самоціўся, калі б не было…»
— Першая жонка на аліменты падала, а я з ёй не раз ведзены… Цяпер адкрылася, што я дваяжэнец, а гэта куды горш, чым аліменты. Толькі ты не судзі мяне спе хам, паслухай…
Што такое аліменты, хто такі дваяжэнец, маленька му Мірону не даўмецца, судзіць ён нікога не збіраецца, дый як судзіць вялікага Мірона, бацьку?..
— Я прыкідваю, што мне рабіць, каб жа ты мог параіць… За два месяцы да канца вайны, пад Кёнігсбергам, мяне параніла і кантузіла, моцна кантузіла, так, што санітары мёртвым палічылі, да трупаў адцягнулі, а пахавальная каманда ледзь зямлёй нас прысыпала; немцы нечакана ў атаку пайшлі, з акружэння вырываліся. Пакуль нашы назад іх заганялі, я ачуняў, з магілы выкапаўся, толькі не помніў нічога. Як ты быў, нібы дзіця без памяці… Не верыш?
«Я веру, як мне бацьку не верыць?.. Толькі я ведаю, што ўсё ты помніў».
— Ну, добра, нешта я помніў, прыкідваўся з месяц, што не помню, бо на мяне ўжо чарнавую ў штабе выправілі, дахаты паслалі: загінуў смерцю героя… Не хацеў я туды, у тую сям’ю, да той жанчыны зноў, разумееш?.. Пісарчуком у штабе зямляк мой быў, я ўгаварыў яго не высылаць болей маёй радні ніякіх дакументаў, сам, маўляў, напішу, што жывы. Але ім пенсію за мяне далі, дык нашто пісаць?..
Калі вайна скончылася, мяне пакінулі ў Прусіі рэпа рацыямі займацца, нагледзеўся я, як палкоўнікі нашы з генераламі барахло вагонамі вывозілі… А я тым ча сам жалеза цягаў, млыны вадзяныя ў прусакоў разбіраў і ў Расію адпраўляў. Раптам аб’яву чытаю ў газеце армейскай: хто памятае, дзе ў сорак першым годзе, пры адступленні, тэхніка наша кідалася, хай паведаміць, а знойдзецца тэхніка — узнагарода. Я і паведаміў, мяне ў самалёт — і сюды. Мы тут якраз адступалі і ў лесе Наратоўскім дзесятак гармат схавалі, не было іх чым і як цягнуць. Тапчуся, блукаю з асабістамі па лесе гэтым дзень, другі — не магу знайсці. І тут нібыта — і не тут. Асабісты нацягаліся — і да мяне з пагрозамі: «Ты што, жарцікі строіць? Захацеў узнагароды? Дык мы цябе!..»
«Давайце, — кажу, — у тутэйшых спытаемся. Можа, бачыў нехта, не іголкі ж у сене». Ды пытацца, аказваецца, нель га, бо не магла Чырвоная Армія ў лясах зброю кідаць. Такая нявыкрутка, я ўжо не рады, што на ўзнагароду тую паквапіўся, а на трэці дзень твая маці да нас на ўзлеску падыходзіць: «Вы не гарматы шукаеце?..» Я, як яе ўбачыў, самлеў: вось яна — узнагарода!
«Гэта праўда, — усміхаецца маленькі Мірон, — а тое, што бацька ўпершыню ўбачыў маці, калі з дзядзькам Мацеем у вёску ўехаў, для некага прыдумана, можа, для Яромхі. Маці за бацьку таму і пайшла, што ён да яе вярнуўся».
— Знайшліся тыя гарматы… За чатыры гады ў балота ўгразлі — адны рулі тырчаць. Мяне на машыну — і ў во бласць. Па ўзнагароду, думаю, а там мне кажуць: «Вайна скончаная, ты дэмабілізаваны, але застаешся салдатам партыі, якая пасылае цябе на фронт калектывізацыі, на арганізацыю калгасаў у вызваленай ад ворагаў Заход няй Беларусі!» Я арганізоўваў калгасы ў Расіі, ведаў, што гэта такое, і падумаў адразу: «Вайну праскочыў, а тут заб’юць!» «Ніяк не магу, — адказваю, — у мяне сям’я дома: жонка і дзяцей двое». «Гэта ўся праблема? — пыта юцца. — Дык мы яе вырашым». І напісалі, каб не чакалі мяне дома, бо загінуў я пры выкананні сакрэтнага за дання. Яшчэ адну чарнавую ў сям’ю маю паслалі, разу мееш? Дзве чарнавыя за адну вайну на мяне прыйшлі, а я ўсё жывы і жывы…