Да тых, хто з грашыма, паўсюль адносіны, як да людзей, якія з грашыма. Да іншых — іншыя. Яно было так, ёсць і будзе.
А швед мой, зарплату адрабляючы, наркату з Капен гагена вазіў. Яму дадуць — ён павёз. Не ведаючы, што вязе. Апошнім разам яго ў Мальма ледзь не павязалі, і я паехаў туды, каб пашчупаць, што там і як.
Наркатой у Скандынавіі здаўна афрыканцы з азіятамі займаюцца. Пераважна яны. Яшчэ цыганы. Але ўсё бо лей і болей тавару пачало ісці ў Еўропу з Сярэдняй Азіі праз Расію — і сур’ёзна падключыліся нашы. Мой чала век у Стакгольме быў якраз адным з іх.
Ён сказаў мне, каб швед знік. Бо, калі ўжо на яго выйшлі, дык усё адно павяжуць. А ў якой ён фірме працуе, хто дапамог фірму адкрыць?.. Як толькі гэта высветліцца — нам сядзець.
Я і сам сумневу не меў, што, калі яго возьмуць, швед усіх здасць. Наш бы дык яшчэ круціў, выдумляў не шта: не ведаю, не маё. Каля аптэкі знайшоў, думаў, што вітаміны. А швед раскажа ўсё, як на споведзі. Ды не толькі швед — хоць фін, хоць немец, хоць нарвежац. За конапаслухмяныя.
Адвакат мой неяк завёў мяне ў суд. Для практычных, можна сказаць, заняткаў. Каб лепей я шурупіў, у якім све це цяпер жыву. Ён на судзе дзеда бараніў, які атруціў ката. Мазгі ў ката паехалі: па начах мяўкаў, драпаўся, спаць не даваў. Дзед трываўтрываў — не вытрываў. Дык сведкі ўсе, суседзі, падчыстую яго здавалі. Расказвалі, як ката ён мучыў. «На матузку, — адна суседка паказвала, — гу ляць вядзе, і матузок тузае, тузае…»
Усе глядзелі на таго дзеда, як на садыста кончанага. Пасля гэта па газетах пайшло, па тэлебачанні… У нас людзей штодня канчаюць — і нічога. А тут ката атруцілі — на ўсю Швецыю скандал.
Хоць і ў іх, здараецца, страляюць… Прэм’ера ней кага некалі забілі. Пры мне бабу, якая міністрам была, павалілі. Падышоў мужык у краме — і паваліў. Без пры чыны, дык нават не судзілі. Прызналі, што ненармаль ны, калі без прычыны.
А прычына была… Не хадзі, калі ты міністр, па крамах. У нас ніводнага міністра ў краме не кончылі.
У Мальма ў гатэлі «Хілтан» я на апошнім паверсе, на самай верхатуры пасяліўся. Адкуль, як парцье сказаў, ці не ўся Еўропа відаць. Ці ўся Данія. Альбо, ва ўсякім разе, Капенгаген. З якога швед наркату вазіў…
Гледзячы ўраніцы на Еўропу, якой за туманам не відаць было, я прыкідваў, як мне найлацвей са шведам абысціся. Каб знік, як туман.
Нічога талковага не прыдумвалася. Спусціўшыся ў рэстаран паснедаць, я патэлефанаваў Наташы. Яна ска зала пра пасланца з Піцера, які едзе ў Мальма. З якім дамовілася яна спаткацца заўтра а шостай вечара каля гатэля «Хілтан».
Ты думаеш, як зрабіць так, каб знік нехта. А нехта ду мае, як зрабіць так, каб знік ты. Жыццё ідзе, усё нар мальна.
За суседні стол, дзве поўныя талеркі рыбы і мяса прыцягнуўшы, хлапчына худобны прысеў, да якога афіцыянт падышоў і пачаў дапытвацца, у якіх апарта ментах той жыве. Не зза таго, думаю, дапытвацца пачаў, што хлапчына гару яды набраў, а таму, што не выглядаў ён на тутэйшага пастаяльца. Не гэтак ён глядзеўся, як чалавек, які спусціўся са сваіх апартаментаў на сняданак у рэстаране гатэля «Хілтан». Нават куртку зашмальцава ную, відавочна з сэкэнд хэнду, не зняў. Бадзяжнік.
Ён назваў афіцыянту нумар пакоя — аднаго з самых дарагіх у гатэлі. З якога ці не ўся Еўропа відаць. Афіцыянт не паверыў і пайшоў удакладняць… Заразглядаўшыся на бакі, хлапчына выбіраў момант, каб збегчы.
Не назваў бы ён нумар — няхай бы бег. Але ён назваў, і нумар гэты быў напісаны на маёй гасцявой візітоўцы. На той, якую ўчора выдаў мне парцье.
Мяне насцярожваюць любыя, а тым больш такія су падзенні. У кожнага свой вопыт — і ў мяне свой. Пры маёй рабоце я пераканаўся: калі хочаш жывым быць, не дапускай думкі, што выпадковае адбываецца выпадкова. Нечым яно абумоўлена. Шукай, чым. І як мага хутчэй шукай, бо можаш не паспець.
Хлапчына падняўся, я кінуў праз стол: «Сядзі!..» Ён перапудзіўся ад нечаканкі, хоць і не надта. Зноў сеў і, што мяне здзівіла, стаў есці.
Калі афіцыянт вярнуўся з малайцом са службы бяспе кі, я падазваў іх і сказаў, што жыву ў названым нумары, а за суседнім сталом снедае мой госць, за якога я плачу. І працягнуў афіцыянту візітоўку…
Ніхто ў мяне не спытаў, чаму мой госць снедае за суседнім сталом. Калі плацяць, дык няхай снедае за суседнім. Можа, прынята ў нас паасобку снедаць, каб з самай раніцы адзін адным не раздражняцца.