Як і на пастаяльца «Хілтана», так і на пасланца з Піцера хлапчына, апрануты бадзяжнікам, быў мала па добны. Проста ніяк не падобны. Дый не мог пасланец па спець сюды, праехаўшы чвэрць Швецыі — паром толькі што ў Стакгольме прычаліў. І не пасылаюць такіх, але… Ён назваў нумар нібыта наўмысна для мяне. Неверагод ная, надта вялікая выпадковасць.
З’еўшы ўсё, што прынёс, госць мой яшчэ раз схадзіў да шведскага стала і набраў столькі ж. Ён быў меншы за мяне разы ў тры, куды яно ў яго лезла?.. Прыгледзеўшыся, я заўважыў, што ён даўно ўжо не хлапчына — гэткі падвысах лы мужычок, які на хлапчука выглядае. Нарэшце ён наеўся, я ўстаў і ўзяў яго пад локаць: «Пайшлі пакажу, дзе жывеш».
Ён пайшоў, лед зьве ногі цягнучы… Не таму, што аб’еўся — ён наогул быў вялы.
Аказалася, беларус. З Ваўкавыску. Я і не ведаў, што такі горад ёсць. З назвай, нібы ваўкі ў ім выюць… Ён там барацьбітам нейкім быў, змагаўся за нешта. Як яны, такія вялыя, там змагаюцца?..
І я не зразумеў: за што? «Каб Расія, — ён сказаў, — не заняла Беларусь». А нашто Расіі Беларусь займаць, калі Беларусь і так Расія?..
Звалі яго Святаславам. Такое беларускае імя — у Расіі не пачуеш. Святая слава, святы абавязак, святая айчына… Наслухаўся я гэтага ў войску — чуць не мог.
Ён падышоў да акна ў маім нумары і глядзеў доўга.
«Там недзе, — за туман паказаў, — замак, дзе Гамлет жыў, павінен быць».
Я спытаў: «Ну і што?..» — і ён уздыхнуў, у туман углядаючыся: «А тое, што Шэкспір…»
— Што Шэкспір?..
— А тое…
— Што тое?..
— Калі б у нас быў Шэкспір, дык была б і гісторыя… Усё было б інакш…
— Што інакш?..
— Усё…
Што ў іх магло быць інакш, калі мы разам у Савецкім Саюзе былі? А калі мы разам у Савецкім Саюзе былі, дык пры чым Шэкспір?..
Гаварыў ён, трохі заікаючыся: «У нас быбыў… дык быбыла б…» Мянушку б яму якую, дык Бабыб са мае тое было б. Я так і сказаў: «Давай Бабыбам назы ваць цябе буду, на Святаслава ты не выглядаеш», — і ён кіўнуў, галавы ад акна ў тумане не павярнуўшы:
«Называй…»
У святле ваконным, хоць і туманным, я разгледзеў, што ён старэйшы за мяне — і тым не менш называй яго, як хочаш… І толькі цяпер ён спытаў: «А цябе як назы ваць?»
— Ражном.
— Ражном дык Ражном…
Не, на разборкі такіх не пасылаюць. Нечым ён на таго піцерскага хлапчука, які павесіўся, быў падобны. Толькі падстарэлы… Дык я і падумаў: «Можа, яго скары стаць?..» Не адразу падумаў, а тады, калі ён сказаў, што рабіць збіраецца.
Ён нарадзіўся ў Ваўкавыску, потым у Мінску жыў, дзе ганялі яго за барацьбу, у каталажку садзілі. З ра боты пратурылі… Шукаючы, дзе прытуліцца і на кава лак хлеба зарабіць, ён вярнуўся ў Ваўкавыск. Бацькі памерлі, хату адразу па іх смерці ён за капейкі прадаў, прытуліўся ў брата стрыечнага. Уладкаваўся на пошту, дзе брат паштарыў — і абодвух іх выгналі, хоць на ўсю по шту толькі і паштароў было, што ён ды брат. Звольнілі іх праз тое, што яны ў пікет сталі: ён брата, які прытуліў яго
і дапамог яму работу знайсці, у пікет зацягнуў, каб таго на пару з ім выгналі! І дзеля чаго зацягнуў, каб выгналі?.. Каб вуліцы Суворава ў Ваўкавыску не было, не хацеў ён газеты на вуліцу Суворава насіць.
У мяне таксама ёсць брат стрыечны, на гісторыю за палы, дык ён неяк расказаў мне, які бяздарны быў па ход Суворава праз Альпы, дзе без аніякага толку проць ма людзей загінула, памарозілася… Але ж напляваць на тое, бо калі яно было? Так што я зноў не ўцяміў: «Пры чым Сувораў?..»
Адусюль выгнаны, Бабыб не ведаў, як далей быць, і нехта яму сказаў, што беларусаў, якія змагаюцца, за мя жой прымаюць. Адразу ўсё ім даюць.
Пазычыўшы грошы ў брата, які прадаў паўхаты і га товы быў, мусібыць, прадаць апошняе, каб толькі ад яго пазбавіцца, ён купіў тур па Скандынавіі, прыехаў — ніхто і нічога не даў. Апроч месца ў лагеры для бежанцаў. Але цяпер і таго не стала: яму адмовілі ў палітычным пры тулку і ён падпаў пад дэпартацыю. Таму збег з лагера, надумаўшы ці падпаліць штонебудзь, ці ўзарваць, ці на ват кагонебудзь забіць, каб ці сесці ў турму, ці ў клініку патрапіць для псіхічна хворых. Абы дахаты не вяртац ца. А падпаліць штонебудзь ці забіць некага надумаў, бо, калі проста ўкрасці, ці яшчэ ўтварыць штонебудзь такое, не цяжкае, дык не пасадзяць, усё адно дэпартуюць.
Зусім выпадкова, рэчы падносячы, ён пабываў у ней кай клініцы для псіхаў — там хораша. Жывуць шведы, на галаву хворыя, так, як беларусам, на галаву здаро вым, і не снілася.
Ён не быў хворым, не. Я ведаў такіх людзей, яны нібы не самі жывуць на свеце. Быццам нехта іх жыць змушае. Такіх пасылаюць на такое, на што іншага не пашлеш. Іншы, не такі, не пойдзе. З такіх робяць жывыя міны.