Вось я і ўзважваў: на пасланца яго скарыстаць, калі сам ён не пасланец, ці на шведа?..
Я дапускаў яшчэ, што ён можа быць пасланцам, але ўжо толькі зза звычкі нічога магчымага, хай нават са мага неверагоднага, не выключаць. Выключыць можна было толькі тое, што ён швед.
Пасланца, калі ён пасланец, можна перакупіць… Я сказаў яму, што, калі ўжо наважыўся ён некага кончыць, дык магу прапанаваць, каго… Ён не здзівіўся, а мяне здзівіў, коратка кінуўшы, ад вакна не павярнуўшыся:
— Толькі не жанчыну.
Я дык хоць бы павярнуўся… І спытаў бы найперш не пра тое, каго? — пра што ён па сутнасці спытаўся, — а пра тое, за колькі?.. Дый хто заўгодна іншы павярнуўся б і пра тое самае спытаў…
І чаму толькі не жанчыну? Якая розніца?.. Шведа ці рускага — розніца, за рускага ў Швецыі меней дадуць.
Я сказаў, што не жанчыну. Спытаў, што ён за гэта, апроч шведскай псіхушкі ці турмы, хоча. Ён адказаў, што вінен брату за палову хаты…
Надта спадабаўся яму, як некалі хлапчуку піцерскаму, пісталет. Праз тое, што маленькі, на цацачны падобны. «З яго страляць, як гуляць. Сам не паверыш, што…»
Бабыб не дагаварыў: што?..
Кілераў такіх не бывае. Які з яго пасланец?.. Конча ны бабыб. «Ражон, — здзівіўся я з самога сябе, — з кім ты звязаўся? Мазгі табе адбіла?..»
Я ўзяў яго ззаду за шыю — у яго вочы на лоб узлезлі, я ўмею так за шыю браць, каб на лоб вочы ўзлазілі:
—А двух заб’еш? За двух будзеш мець, як за цэлую хату. Ён паспрабаваў крутнуць галавой, не змог, але паспрабаваў: «Не».
— Тады ўсё, — разняў я пальцы і падштурхнуў яго да дзвярэй. — Вымятайся.
Ён не выход зіў. Стаяў каля д звярэй, паціраючы шыю і сціскаючы павекі, намагаючыся вярнуць вочы ў вачніцы. Пасля сказаў неяк падзіцячаму, як папрасіў на цукеркі:
— Слухай, дай мне кагонебудзь забіць. Не дасі, дык заб’ю цябе. Не ведаю як, але заб’ю.
Апроч як у дзяцей, гэткія жаласлівыя да саміх сябе інтанацыі яшчэ ў блатных пракідваюцца. «Падла буду, зямлю буду жэрці, брат…» — а ў самога шыла ў рукаве.
Забіць мяне ён не мог ні пры якім раскладзе, і ўсё ж, многае пабачыўшы і зведаўшы ў жыцці, я ведаў і тое, што такое зацятасць. Перада мной — з вылезлымі на лоб вачы ма і дзіцячымі размовамі — стаяў зацяты мужычок. А зна чыць, калі не ў гэтую хвіліну, дык у наступную — здоль ны на ўсё. Не скарыстаць такога было б памылкай…
З пасланцам з Піцера яму не справіцца. Калі ад туль паслалі чалавека, дык такога, які тузін бабыбаў па кладзе.
Я ўжо ледзь не надумаўся ўзяць яго з сабой у Капенга ген, на шведа скарыстаць, калі яму ўсё адно, каго забіваць, абы не жанчыну. І ў Капенгагене, у адрозненне ад Маль ма, я з ім не засвечваўся: у рэстаране з ім не снедаў, за госця свайго не выдаваў… Але ён, нібыта ўгадаўшы, пра што я думаю, мяне апярэдзіў:
— У Данію не паеду. Тут я хоць на нейкіх правах, а там на ніякіх.
На якіх ён тут правах?..
Не праз тое, што ён упёрся, а зза таго, што яшчэ не склалася ва ўсіх дэталях схема разборак са шведам і пас ланцам, я паехаў у Капенгаген, да заўтра пакінуўшы свай го госця ў нумары гатэля «Хілтан», скуль адкрывалася панарама ўсёй Еўропы.
Назаўтра, вярнуўшыся ў Мальма і спяшаючыся, бо ўжо была палова на шостую, да гатэля, я за натоўпам каля фантана ўбачыў Бабыба, які падыходзіў да нейкага ўсяго бліскучага фацэта з пакетам, і па тым, як ён не бач ком, не азіраючыся, а рашуча і ўпэўнена крочыў, я адчуў, што зараз нешта адбудзецца, але не думаў, што яны, фацэт з Бабыбам, сышоўшыся, схопяцца за пісталеты — і Бабыб, як яно ні дзіўна, паспее стрэліць першым. Гэта насамрэч дзіва, што ён паспеў стрэліць першым, бо На таша ў фацэце з пакетам, якога заваліў Бабыб, пазнала піцерскага пасланца…
Вось табе і Бабыб.
З вакзала, дзе, калоцячыся, бо ўсё бачыла на свае вочы, чакала мяне Наташа, я патэлефанаваў свайму адвакату ў Стакгольм і сказаў, што для яго ў Мальма ёсць работа.
Я не падобны быў на забойцу, нават на бандыта звычайнага наўрад ці выглядаў, так, бадзяжнік, які падышоў і спытаў, ці можна прыпаліць... Не, я не спытаў: у мяне цыгарэта была ў левай руцэ, а правай я паказаў, што прыпаліць хочу, пальцамі пстрыкнуў… Ён палез у кішэнь, каб дастаць запальнічку, такую цацку, запальнічку пісталет, на невялікі маўзер падобную, а я з пінжака, з грудной кішэні сапраўдны пісталет вымаю, які ён, мусібыць, за цацкузапальнічку прыняў, толькі большую, чым у яго, і я нібыта сустрэчна хачу даць яму прыпаліць — ён, значыць, мне, а я чамусьці яму, таму ён падумаў, я ў вачах ягоных прачытаў: «Што за цырк? Прыпылены му жык, ці што?..» — а я роўненька пасярэдзіне лобу яму, над пераноссем, якраз туды, дзе індусы цікі свае ста вяць, стрэліў. Ён не зразумеў нічога, здзівіўся толькі: