— А чым ён горшы за твайго Стася? — слушна спыталася Каця. — Нічым не горшы, да таго ж яшчэ і кот… І так яно ўсё неяк само па сабе і вырашылася.
Стась, канечне, здорава ўзнерваваўся. Думаў, прабле мы з вяртаннем катэджа ці «Фольксвагена» ўзнікнуць, але Клаўдзія Львоўна адпісала назад і катэдж, і «Фоль ксваген», хоць Артур і пярэчыў.
— Гэта ж не нашае, Артур, — прысароміла Клаўдзія Львоўна.
— І не ягонае! — катэгарычна адрэзаў Артур. — Стась твой, зладзюга, смятану вагонамі крадзе і за паўцаны ў Расею збывае, а ў нас смятаны не тое што катам — дзе цям не стае.
— Які ён мой?.. І скуль ведаеш, што злодзей? — здзіві лася Клаўдзія Львоўна. — Ён жа ў Кіраўніка Дзяржавы ва ўпраўленні справамі завіхаецца.
— Усё пра ўсіх ведаю, — таямніча прамовіў Артур. — На тое і кот. Аднойчы Кіраўнік Дзяржавы на сваім сама лёце ў Сочы ледзь не разбіўся. Дык за тое, што жывы застаўся, Стась ногі яму цалаваў. «Правільна, што цалу еш, — пахваліў Кіраўнік Дзяржавы. — Калі б я загінуў, дык цябе за адну смятану да канца жыцця з турмы б не выпусцілі. Не кажучы пра масла».
Клаўдзія Львоўна насцярожылася.
— Хіба каты ўсё і пра ўсіх ведаюць?
— Пра цябе не ўсё, — супакоіў яе Артур. — Ты для мяне таямніца, таму з табой і ажаніўся, хоць не надта хацеў.
Пачуўшы такое прызнанне, Клаўдзія Львоўна наду мала пажаночаму ўскрыўдаваць, але трохі разважыла і перадумала, крыўду адкінула, бо ад пачатку дамовілася з Артурам, што казаць адно аднаму будуць яны толькі праўду. А дамоўленнасць чалавека з катом — гэта не тое, што дамоўленасць чалавека з чалавекам, калі да маўляюцца пра адно, думаюць пра другое, а робяць трэ цяе і зусім іншае.
— Ён нейкі пазвярынаму шчыры, — заўважыла, як пер шую праблему ў новым сямейным жыцці, маці Клаўдзіі Львоўны, якой Артур намяўкнуў, што нездарма людзі кажуць: калі хочаш ведаць, якую займееш жонку, пры гледзься ўважліва да будучай цешчы. «Шкада, — сказаў Артур цешчы, — што перш, як ажаніцца, не меў магчымасці на вас хоць зірнуць. Дальбог, дзевяноста дзевяць разоў падумаў бы…»
— Чаму дзевяноста дзевяць? — не зразумела цешча.
— Да ста лічыць не ўмею, — насмешліва і нават нахабнавата дазволіў сабе аджартавацца Артур.
— Ай ды малайчына! — у захапленні ўскінуўся з кана пы Леў Міронавіч, бацька Клаўдзіі Львоўны, якому жыць з яе маці даўно абрыдла, але паколькі між імі таксама была дамоўленасць, што казаць яны адно аднаму будуць толькі праўду, дык ён і казаў, што толькі адну адзіную яе кахаў і кахае. — Во гэта кот! Усім катам кот! І дзе ты, Клава, такога знайшла ў нашым сабачніку?
Леў Міронавіч і Артур адразу пасябравалі, за што адразу і выпілі: адзін — каньячку, а другі — валер’яначкі.
Артур, які Льва Міронавіча трошкі пабойваўся, бо ў таго на насценным дыване над канапай вісела імянная зброя, пасля першага кілішка расслабіўся, закінуў лапу на лапу.
— У Клавы іншым разам пытаюцца: а чаму гэта ў ця бе кот у мужыках? Дык я вучу яе ў адказ пытацца: а ў прэзідэнтах у нас хто? А хто ў нас ва ўрадзе? А хто ў парламенце?..
— Шакалы! — шалеў Леў Міронавіч. — Свінні! Па цукі з мышамі!.. — І ўсё ўскокваў з канапы — і то хапаўся за зброю, то падліваў сабе каньячку, а Артуру валер’яначкі.
Урэшце, падліваючы напоі і ўжо зусім пабацькоўску пазіраючы на расслабленага і праўдзівага Артура, Леў Міронавіч сам расслабіўся і даверліва прызнаўся кату, што быў некалі першым сакратаром цэнтральнага камітэта партыі.
— Дык вы ж загінулі, — засумняваўся Артур, які ўсё і пра ўсіх ведаў. — Вам жа маскоўскія гэбісты аўтакатастрофу падстроілі, бо вы ў Крэмль мецілі.
— У Крэмль меціць небяспечна, — прайшоўшы да пар трэта Кіраўніка Дзяржавы, які вісеў на пачэсным мес цы, у кухні над газавай плітой, задуменна пабарабаніў пальцамі па пустой місе Леў Міронавіч.
— Ён, памойму, перадумаў, — сказаў Артур. — Але вы як выкруціліся?
Леў Міронавіч вярнуўся на канапу, наліў каньяку, узяў скрылік лімона і выціснуў з яго ў чарку зярнятка, якое плаўна патанула.
— Так вось і выкруціўся… Лёг на дно.
— Не, ну, Леў Міронавіч!.. — нібыта нават трохі закапрызнічаў, як свой у сям’і, Артур.
— А мае хлопцыпартызаны мяне папярэдзілі — і мы падсунулі для аўтакатастрофы двайніка! — паціраючы рукі над кілішкам з каньяком з патанулым зярняткам, шчасліва рассмяяўся Леў Міронавіч. — Рэцыдывіста, якога і так бы расстралялі, дык ён хоць пад скон захацеў паслужыць радзіме. Яго са славай пахавалі — і такое ў мяне слаўнае жыццё пачалося! Нават не думаў, што без улады так хораша жыць можна! Ну, будзь здароў!..