Стасю з таго нічога. Тады партызан дастаў з кішэні ра гатку са сталёвым прабоем, папляваў на той прабой, прыцэліўся — і Стась сам адпусціў люстру.
— Бі! — у адзін голас, як «ура» на парадзе, грымнулі партызаны — і Артур з перапуду лупянуў Кіраўніка Дзяржавы пыльным мяшком.
Пыл падняўся несусветны… А калі ён развеяўся — на месцы Кіраўніка Дзяржавы пусты мяшок ляжаў. Стась Цянькоўскі, які кулямёт з гнілымі патронамі партыза нам прадаў і праз тое жывы застаўся, падпоўз да мяшка, памацаў, прыклаўся вухам, нарэшце зазірнуў у мяшок і страшныя вочы зрабіў — пуста!
Бегалі, шукалі і ў полі, і ў лесе, але КДБ нідзе не аказалася. Усе, хоць і ў пыле, знайшліся на сваіх мес цах, а ён не знайшоўся. І нічога ад яго, апроч пылу, не засталося.
Начальнік аховы, генерал СБ КДБ, Службы Бяспекі Кіраўніка Дзяржавы, атросся ад пылу і патлумачыў:
— Анігіляцыя.
Ніхто генерала не зразумеў, дый сам генерал зразумеў сябе не адразу. Таму адчуў неабходнасць датлумачыць.
— Ён і так быў пыльным мяшком стукнуты, у другі раз нельга было… Можна было хоць пнём, хоць кало дай, але не мяшком… Матэрыя сутыкнулася з антыматэ рыяй, пасля гэтага нічога не застаецца. Д зіўна, што застаўся пыл.
Усе слухалі генерала і разглядаліся на бакі. Генерал зняў фуражку, здзьмуў апошнюю пылінку з цэшкі, зноў надзеў фуражку, пранізліва глянуў на ўсіх і паўтарыў:
— Анігіляцыя. Дзіўна, што застаўся пыл. Сiберным скразняком пацягнула ад пранізлівага погляду генерала — і тут ужо нават недаверкі ўцямілі, што ў выніку аднаму генералу вядомай анігіляцыі Кіраўнік Дзяржавы знік не толькі бясследна, але і незваротна.
— А што ён зрабіў для народа, каб застацца? — спачатку тупнуўшы па мяшку, а пасля і скочыўшы на яго абедзвю ма нагамі, першым спытаў раптам Стась Цянькоўскі, і Леў Міронавіч зірнуў на яго з цікаўнасцю.
—Леў Міронавіч, што далей рабіць?.. — нібыта задумаўся, прышчоўкнушы абцасамі, генерал. — Некага ж трэба на роду час ад часу паказваць… Ці кінем гэтую цяганіну з двайнікамі і сапраўдныя выбары прызначым?
Леў Міронавіч уздыхнуў цяжка і скрушна.
— Збіраліся мы на палітбюро… Думалі, гадалі… Выра шылі, што не саспеў наш народ для выбараў. Так што майструйце, хлопцы, замену. Толькі талковага двайніка давайце, каб хоць тое разумеў, хто сапраўды ён, а хто сапраўды мы. А то ён байкі пра мяне ў школах баяць будзе, засранец…
— А з каго майстраваць? — спытаў генерал і чамусьці затрымаў позірк на Стасе Цянькоўскім.
— Сапраўды, з каго? — на цырлы прыўзняўся на мяш ку Стась, які паціраў бакі і ўсім сваім выглядам паказваў, што цалкам цяпер на баку генерала і Льва Міронавіча, ахоўнікаў і партызанаў.
— Ну, не з цябе, канечне, — скрывіўся на ягоны кругла маслены твар Леў Міронавіч. І кіўнуў начальніку ахо вы ў бок Артура. — А што, калі з яго, га, генерал?.. Глядзі, які падобны… Вусаты, лысаваты… І лапу да сэр ца прыціскае…
— Прыціскае, дык можна і з яго, — абыякава пацепнуў плячыма генерал — і бацбац, бацбац, бац, бац, бац, бац:
— Гатовы.
Перад усімі, прыціскаючы руку да сэрца, стаяў на нова злеплены Кіраўнік Дзяржавы, толькі апрануты трохі не так, як папярэдні, і з хвастом. А ў астатнім — не адрозніць…
— Пераапрануць мы яго пераапранем, — не зусім задаволена сказаў Леў Міронавіч. — А хвост?
— Вінаваты, — пачырванеў генерал. — Ніколі з катоў не ляпіў. — І ўзяў са стала нож.
Артур надзьмуўся, вочы вырачыў, вусы нашчацініў і гаркнуў на генерала, ткнуўшы ў яго пальцам:
— Усё пра ўсіх ведаю!.. І хто тут СБ, і хто там ФСБ!.. Твая служба — не хвасты катам абразаць! Твая служ ба — людзей шукаць, якія ў Дзяржаве маёй прападаюць! Бандытаў лавіць, што распраўляюцца з імі! А ты сам за маёй спінай з усімі распраўляешся?!. Галаву скручу!!! Ногі павырываюю!..
Ух, як страшна стала!.. Але не ўсім.
— А ён выпадкам не хворы? — спытаў Леў Міронавіч, са здзіўленнем убачыўшы службовую радасць на чыр воным твары генерала. — Не з пухлінай лобавай часткі мазгоў? Можа, адменім яго, хвастатага, згодна з Кансты туцыяй, пакуль не позна?..
— Канстытуцыю мне! — крыкнуў Артур, і Стась Цянькоўскі хуценька дастаў з кішэні заўжды і да ўсяго гатовую Канстытуцыю. — Перапісвай! — загадаў яму новы Кіраўнік Дзяржавы. — Гербам Дзяржавы з’яўляецца хвост сярэдняй даўжыні сярэдняй пушыстасці.
Стась палічыў не лішнім удакладніць:
— Каціны?
— А то сабачы! — падняў хвост Артур. — Грамадзяне Дзяржавы носяць герб па святах, а Кіраўнік Дзяржавы штодзённа.