— А каты? — спытала Клаўдзія Львоўна, якая яшчэ не забылася, за кім зусім нядаўна была замужам.
Артур крутануў хвастом:
— А хто мне, Клава, каты? І што мне да катоў? Я пра Дзяржаву думаю. Калі пра Дзяржаву думаеш, пра катоў думаць не выпадае.
Клаўдзія Львоўна ўспомніла, што муж яе быў хоць і нацыяналдэмакратам, але ўсё ж дэмакратам, і яе агар нула роспач.
— Як ты змяніўся, Артур! Толькі хвост ад цябе і застаўся… І той дыктатарскі нейкі.
— Дык усім жа катам хвасты адразаць давядзецца, — нібыта сумняваючыся, паглядзеў на генерала Леў Мі ронавіч. — І на святы прывязваць…
— Адрэжам, прывяжам, гэта не праблема, — адклаў нож і падняў чарку генерал, якому новы Кіраўнік Дзяржавы і з хвастом глянуўся, бо ва ўсім астатнім яшчэ больш нагадваў былога, чым сам былы. — Таварышы партыза ны!.. Дзякую вам за дапамогу ў правядзенні чарговай са крэтнай аперацыі. З вашага боку ўдзел у гэтай аперацыі, як кажуць, магіла. Жадаю вам здароўя, калі яно ў вашым выпадку мае нейкае значэнне, і спадзяюся на далейшае супрацоўніцтва. У гэтай краіне толькі на вас ды нас уся надзея… Тым не менш вы мяне зразумееце, калі я пра паную тост за хвост Кіраўніка Дзяржавы!
Партызаны тост генерала зразумелі, чокнуліся з ахоўнікамі, дружна выпілі і закусілі.
Генерал, нікога ўжо не запрашаючы, наліў сабе яшчэ кварту, выпіў, гэкнуў, захмялеў, бухнуўся на калені і папрасіўся:
— Бацька, родны, даруй!..
— Бог даруе, — усклаў яму руку на галаву новы
Кіраўнік Дзяржавы — і ў вокнах рэзідэнцыі пацямнела.
— Ты мяне са школьных падручнікаў выкінеш, Ар тур? — уперыўся ў цемнату і з партыйнай прынцыповас цю, але без асаблівай надзеі спытаў Леў Міронавіч.
— Выкіну, — паабяцаў Артур і паклаў руку на сэрца. — Нават пылу ад вас не застанецца.
— Ён цяпер Кіраўнік, а я цяпер хто? — капрызна спы талася Клаўдзія Львоўна. — Ні ўдава, ні жонка?.. Мне што рабіць, у вёску ехаць?
Леў Міронавіч з тугой паглядзеў на генерала СБ новага КДБ.
— Скажы ты мне па дружбе, генерал: дачка яна мая, ці ваша агентка?
— Агентка, —па дружбе махнуў рукой генерал, які стаў генералам за тое, што некалі зліквідаваў Льва Міронавіча ў аўтакатастрофе, і таму адносіўся да яго не кепска. — Але і дачка таксама, адно другому не замінае… — Тут генерал трохі падумаў і ўдакладніў: — Да анігіляцыі…
— Тады ў вёску, Клаванька, — абняў дачкуагентку Леў Міронавіч. — Грады праполем, карову падоім, я табе байку пра Ката ў мяшку раскажу… Не будзем замінаць Кіраўніку Дзяржавы мышэй лавіць.
«Указ нумар раз! — пачулі яны, выходзячы з банкет най залы, дзе Артур застаўся адразу дыктаваць, а Стась Цянькоўскі адразу запісваць. — Прычынай сацыяльна- палітычнай напружанасці ў грамадстве з’яўляецца неразвіты хвасцец, які несправядліва называюць атавізмам папярэдняй сістэмы. Міністэрствам культуры, сельскай гаспадаркі і аховы здароўя не- адкладна прыняць меры для таго, каб развіць у гра- мадзян хвастцы да хвастоў сярэдняй даўжыні і ся- рэдняй пушыстасці…»
— А міністэрства культуры тут прычым? — азірнулася Клаўдзія Львоўна, але Леў Міронавіч не даў ёй спы ніцца, пабацькоўску мякка і пацэкоўску настойліва падпіхнуўшы ў хвасцец, з якога згодна з Указам нумар раз пачынаў ужо паціху вытыркацца хвосцік.
Ахоўнікі на выхадзе, пакручваючы хвастамі, Льву Міронавічу казырнулі.
— Усё служыш? — спытаў Леў Міронавіч аднаго з іх, які быў не толькі з хвастом, але нібыта і з рожкамі.
— Служу! — віхлянуў азадкам і паблазенску выцяг нуўся ў струнку ахоўнік. — Як вам да апошняга — так і ўсім да апошняга!
— Ну, служы, — развітаўся з ім Леў Міронавіч. — За генералам прыглядай, расслабляецца…
На двары было цёпла, ціха і хораша. Тое, што выраблялася ў рэзідэнцыі, прыродзе не замінала.
— Мяў!.. Мяў!.. Мяяў!.. — пранізліва разнеслася над рэзідэнцыяй, і, задраўшы галовы, яны ўбачылі, як два каты раздзіраюць Сцяг Дзяржавы і вешаюць замест яго шэры мяшок, у якім Клаўдзія Львоўна ўсцягнула Арту ра на вяршыню ўлады.
— Мяшок — гэта ідэя… — паморшчыўся ад кацінага крыку Леў Міронавіч. — З мяшка і сімвал, і карысць, народ зразумее…
Клаўдзія Львоўна паклала яму галаву на плячо, пагладзілася, як кошка, і спытала:
— А праўда, тата, каты на філосафаў падобныя?..
Леў Міронавіч глыбінна задумаўся, паўспамінаў пра нешта і пацепнуў вольным плячом.
— Не ведаю, Клаванька… Круціўся каля мяне адзін філосаф, але ці быў ён на ката падобны — не помню… А болей пры мне філосафаў не было.