Полк наш замыкаў калону корпуса, і калі мы амаль прайшлі могілкі, з неба, узняты апошнім снарадам, упаў на дарогу, паўстаў перад намі грудок, надмагілле — і крыж на ім.
Полк стаў. Сціхла, зрабіўшы сваё, артылерыя. У цішыні ўчулі мы пахі: едка пахла порахам, соладка — крывёй, мясам, цяжка — сырой зямлёй. І ва ўсім гэ тым — знак, крыж на нашай дарозе, і не адзін я, мусібыць, падумаў: «Нездарма мы ў 33ім, зратуй нас, Божа…» Кожнаму і ўсім разам нібы штосьці адкрылася, усе і кож ны ўбачылі шлях і канец шляху, аслупянела зразумелі, куды і да чаго мы ідзём.
— Далей я полк не павяду, — перадаў камандзір палка, наш палкоўнік, нашаму генералу, камкору.
Калі б камандзір кінуў полк і збег, генерала б гэта не надта здзівіла. Як на афганскай, так і на чачэнскай вай не камандзіры кідалі сваіх байцоў і збягалі, ратуючы шкуру, — генералу гэта не было ў навіну. З акружэння пад Кабулам на верталёце ўцёк камандзір 191га асобна га мотастралковага палка, якога замянілі нашым генера лам, зпад Грознага далі лататы камандзір і намеснік ка мандзіра 104ай паветранадэсантнай дывізіі… Але ж тут не тое, зусім не тое, і нешта такое было ў гэтым зусім не тым, у самім голасе палкоўніка, у ягонай катэгарычнасці, што генерал рашэнне палкоўніка, з якім колькі ваяваў, столькі сябраваў, перавёў у загад.
— Загадваю часова заставацца ў рэзерве!
Так я часова застаўся жыць… Як аказалася, не да лепшага.
Пад канец лета вайна ўжо была нібыта прайграная, і мужчыны захацелі жанчын. Захацеўшы, яны іх займелі, хадзіць па іх было недалёка: вайна ішла там, дзе жылі жанчыны і дзеці.
Салдаты злавілі дзвюх чачэнак, прапусцілі іх праз усіх, хто хацеў, а пасля не ведалі, што з імі рабіць. «Стрэль нуць, — прапанаваў Бігін, салдат ціхі і хуткі. — Інакш раскажуць».
— Ты і стрэльні, — сказаў я яму. Усе і ўсіх на гэтай вайне рабавалі, гвалцілі, забівалі; чачэнцы рускіх, рускія чачэнцаў, для ўсіх гэта было нормай, для мяне таксама. Салдат Бігін павёў жанчын у руіны Злоснага акопа, рэ дута, збудаванага на беразе Сунжы яшчэ царскім гене ралам Ярмолавым, але не застрэліў. Яны паабяцалі яму грошы — ён іх адпусціў, сказаўшы нам, што застрэліў.
«Ціхаму не вер, хуткага не бойся», — кажуць чачэнцы.
Я помніў чачэнскія прымаўкі і шмат чаго ведаў пра Чачню — сябра меў чачэнца. Ён быў з тайпу Барчхой, з акінцаў, пра якіх згадваў яшчэ Герадот, пісалі Пталамей і Пліній. Разам з ім ваяваў я ў Афганістане, потым раз ам вучыліся мы ў горным інстытуце, жылі ў інтэрнаце ў адным пакоі. Ад яго я дазнаўся пра сталінскую дэпарта цыю чачэнцаў і пра аул Хайбах, чачэнскую Хатынь.
Калі я дабраўся да другой сваёй вайны, дык у Маздоку штабны маёр, праглядаючы мае дакументы, сказаў: «Ты ж з Беларусі, з іншай дзяржавы. Кантрактнік — гэта не наёмнік, наёмнікаў мы не бярэм». Ён глядзеў на мяне хітра — і я ведаў, што яму адказаць. «Маёй і вашай дзяр жавай, нашай з вамі, таварыш маёр, дзяржавай быў, ёсць і застаецца Савецкі Саюз». Ён згодна кіўнуў:
— Ваюй.
Мы адваяваліся. Лілі дажджы, мы сядзелі ў палат ках, у гразі, забытыя ўсімі і нікому не патрэбныя, з бляшанкай тушонкі на суткі на траіх. Наша войска з Чачні выводзілася. Нас прыйшло сюды сорак тысяч, мы атакоўвалі і бралі Грозны, Аргун, Шалі, Самашкі, тыся чы з нас загінулі — салдаты пыталіся: «За што?.. Для чаго?..» Гледзячы на фотаздымак Мары, я пра гэта не пытаўся. Я быў тут, каб быць на вайне, быць дзенебудзь там, дзе б мяне забілі.
Досвіткам на нас напаў чачэнскі атрад, прыведзены жанчынамі, якіх адпусціў салдат Бігін. Сонных і мокрых, у абыяк нацягнутых палатках нас закідалі гранатамі. Тыя з нас, што ўцалелі, біліся з чачэнцамі, з «чэхамі», як мы іх называлі, ва ўпор, вочы ў вочы. І ў руінах Злосна га акопа я ўбачыў вочы Ясу Джамаева. Разам былі мы ў Афганістане, потым вучыліся ў адным інстытуце, жылі ў інтэрнаце ў адным пакоі.
З усяго, што расказваў Ясу пра Чачню, я ад пачат ку не верыў толькі гісторыі пра аул Хайбах, дзе людзей, старых і дзяцей, энкавэдысты жывымі спалілі ў час дэпартацыі. Гэтаксама, як фашысты спалілі жывых людзей у Хатыні, як спалілі ў Лідзіцэ. Я пытаўся: «За што?.. Для чаго?..» Тады Ясу паказаў мне машынапісную, самвыдатаўскую кнігу з копіямі дакументаў, якія кож най літараю ўрэзаліся ў маю памяць.