Выходзіла, што, калі не ў ім, у чмялі, тады ў чмяліным Богу.
Тут узнікала праблема: пра тое, што ёсць Бог, паду малася, але веры ні ў чмялінага, ні ў якога іншага Бога ў чмялі не было.
Бог, які быў у чмялі, думаў: што рабіць з чмялём? Да Бога чмель, хоць Бог быў у ім, так і не дабраўся, пастанавіўшы, што Бога няма, а ёсць толькі жыццё, вай на і смерць. Але зямны свой наканаваны шлях чмель прайшоў прыстойна. Больш прыстойна, чым многія і многія з тых, хто верыў, што Бог ёсць. У Бога ўзнікала праблема…
Праз тры сцяны ад чмяля паміраў у тым жа шпіталі ад той жа хваробы авадзень. Ён быў такім аваднём, пра якога і сказаць, і падумаць можна хіба толькі тое, што ён авадзень. І ўсё ж ў ім хапала аваднёвага розуму, каб дапяць, што, хоць ён і авадзень, але, калі паміраюць птушкі, рыбы, чмялі, дык, мусіць, памрэ і ён. Яму было гэтак страшна, што ён толькі прасіў і прасіў, маліў і маліў Бога, каб не даў памерці.
Бог, які быў у чмялі, паклікаў да чмяля вандроўніка, якога чмель некалі ўджаліў. Вандроўнік крыўдаваў на чмяля і не надта хацеў ісці. Але за гады вандроўніцтва ён зрабіў крок да Бога, таму пайшоў, куды Бог паклікаў.
Па дарозе ў вандроўніка ўзнікла праблема: з чым прый сці да таго, хто памірае? І ў каго заўтра дзень народзінаў. Што прынесці ў падарунак? Залаты гадзіннік?..
На рынку да вандроўніка падыйшла бабуля ў белым і падала суніцы на сунічніку. Маленькі букецік з чырвонымі ягадамі. «Табе гэта?..» — спытала бабуля, і вандроўнік успомніў, што аднойчы хадзіў з чмялём у суніцы. Па куль ён шукаў па кішэнях, каб разлічыцца, грошы, бабу ля павярнулася і хуценька пайшла. Вандроўнік кінуўся яе даганяць, бубуля давяла яго да крамы з кветкамі і ў кветках прапала.
Квятнярка спытала: «Вам колькі?»
Вандроўнік не ведаў, колькі… Пяць? Сем? Сто?
Квятнярка стаяла на парожку сваёй крамы, зрабіла крок уніз, аступілася і, каб не ўпасці, ухапілася за безліч руж, выхапіўшы з іх адну. Знайшла раўнавагу і не ўпала.
Вандроўнік купіў адну тую белую ружу і паехаў у шпіталь. Дарогай, каб заняць час, думаў пра тое, як хо раша ўсё ён прыдумаў. З суніцамі, з ружай…
Авадзень, баючыся, што Бог пра яго не ўсё помніць, нагадваў Богу, як аднойчы поп з той вёскі, дзе нарадзіўся авадзень, папрасіў яго, авадня, дапамагчы збудаваць царкву, і як ён, авадзень, пастараўся. Тэхніку загадаў прыгнаць, цэглу і цэмент завезці і нават золата на па залоту… І як поп яму дзякаваў і бажыўся, што ўсе грахі яму, авадню, за тое будуць адпушчаныя.
Яшчэ авадзень нагадаў Богу, што падаваў міласціну. Часта, амаль заўсёды, калі здаралася напаткаць жабрака альбо жабрачку. Хіба Бог таго не заўважаў?..
У палату ўвайшоў доктар. Авадзень не ведаў яго, першы раз бачыў. Доктар падышоў да вакна, якое само расчынілася, і сказаў у вакно: «Храмы, што будуюцца не са свайго, не стаяць. Міласціна, якая падаецца дзеля сябе, не ратуе».
Авадзень хацеў нешта спытаць, але не ведаў, што, і не знайшоў, у каго. У расчыненае вакно ўляцела пару шынка і зазірнула пустата.
На калідоры каля палаты, у якой паміраў чмель, ся дзеў святар. Ён прыходзіў і сядзеў тут штодня ўжо тыдзень, чакаючы, калі чмель яго пакліча, каб далучыц ца да Бога праз таямніцу споведзі. Чмель не клікаў…
— Як сёння?.. — спытаў святар доктара, і доктар пацепнуў плячыма.
Чмель адчуваў у сабе — там, дзе тое, што звычайна называюць душой — нязвыклы рух, нейкі такі, нібы ў ім, у чмялі, яшчэ адзін чмель і ўніз, і ўверх, і адразу ва ўсе бакі лятае, і стаў ціха да руху, да сябе ў сабе самім прыслухоўвацца: ці не пачуецца выразны гук?.. Але не: рух быў як адразу ўверх і ўніз і ва ўсе бакі — так адра зу ва ўсім, няўцямны ў сабе самім, і ў ім яшчэ нешта было і яшчэ нешта…
«А можа быць…» — падумаў чмель — і далей не стаў пра гэта думаць, падлавіўшы сябе на слабасці.
Вандроўнік згадаў, як везлі яго аднойчы гэтай да рогай — туды, дзе паміраў зараз чмель. Як правозілі на машыне хуткай дапамогі міма гарадскіх бальніц — і як ён кожнага разу спадзяваўся, што вось да гэтай бальніцы, не далей, і як у ім сціналася ўсё, калі да лей і далей, і ўрэшце да самай дальняй, у якую кла дуць з той хваробай, ад якой амаль непазбежна ка наюць, і як ён не мог выйсці, калі давезлі, з машыны, так абліўшыся ўспацелым страхам, нібы да ніткі вы мак пад дажджом.
Аўтобус, у якім ехаў вандроўнік, раптам ссунуўся на абочыну, і яго пачалі абганяць машыны: з сірэнамі, з міргалкамі — на шалёнай хуткасці адна, другая, дзеся тая, адна за адной… Чмель займеў славу ў чмяліным све це, але ў Айчыне сваёй быў біты камянямі, і вандроўнік падумаў у здзіўленні: «Няўжо да чмяля?..» Гледзячы ў пыл, узняты машынамі, ён успомніў, як прагнуў гэтага пылу, за што чмель яго і ўджаліў.