І такіх людзей любіць?.. За што? Няхай сабе ўсе называюць яго адлюдкам, але і ўсе — не людзі.
Нічыпар не нарадзіўся ў нелюбові, яна нарадзілася ў ім — і ён ведаў, калі. Не тады нават, калі ён сям’ю завёў і жытло ладзіць пачаў, а ў яго і сям’ю, і жытло адабралі, ні за што пасадзілі, — раней. Раней, ад маленства ён хацеў жыць калі не лепш, дык не горш за ўсіх, і ў такім нату ральным для чалавека жаданні адчуў, як астатнія ўсе гэ тага лепшага, чым у іншых, жыцця ягонага не хочуць, хоць нічога ён ад іншых жыццяў не адшчыкваў, нікому лепей за яго жыць не замінаў: браў усё на пуп, цягнуў на ўласным гарбе, на чужым не едучы. Вунь дом які адзін падняў — хай бы хто паспрабаваў!.. Ды аказалася, што, калі ты ўсё сам, нічога і нікому не вінен, дык ты вінен усім — і якраз за тое, што ўсё сам. Бо не калгасам і не ка галам жывеш з усімі, як усе, бо хата твая не сярод хлявоў, а на ўскрайку, каля возера з прысадамі, — адлюдак.
А хто з кім жыве?.. Ніхто ні з кім.
— Чалавек з Богам жыве, а калі з Богам, то з усімі, бо Бог, які ў кожным, усіх яднае, — запярэчыў Нічыпару поп, на што Нічыпар спытаў:
— Калі ў вас ёсць Бог, дык нашто вам, бацюшка, золата? На неба ж не возьмеш.
Поп заёрзаў на крэсле, выгляд зрабіў, што здзівіўся:
— Якое золата?
От і выдаўся!.. Калі б не пра золата дазнацца пры йшоў, дык не пытаўся б: якое?.. Няма нічога такога, ня хай самага неверагоднага, у што б чалавек не паверыў, калі з’яўляецца хоць прывідны шанец тое неверагод нае хапнуць. Калі нават яно гэткае ж неверагоднае, як Нічыпарава золата.
Вунь Нічыпар паабяцаў Антаніне, што, калі яна хоць з большага яго, нерухомца, дагледзіць, ён хату ёй пакіне. Неверагодна, а яна паверыла. Ён, можа, і пакіне, бо няма болей каму пакідаць, а з сабой не возьмеш, ды хіба мож на ў такое верыць? Нельга. Але абяцанкіцацанкі — не адно дурню радасць. Гэта такія цацкі, якія і разумнікі не выкідваюць. І дзецьмі з імі гуляюцца, і старымі — да скону.
Антаніна ўжо з паўгода як паабяцала кітайца ней кага з іголкамі прывезці — і не вязе. А Нічыпар, зусім не дурань стары, чакае. Час ад часу пытаецца: дзе той кітаец? Той жа кітаец то ў Кітаі, то ў Манголіі, то яшчэ недзе, а да Крыўя ніяк не даедзе. Ды не таму, што так ужо ўсім ён здаўся, цэлы свет без яго абысціся не можа, а таму, што без патрэбы Антаніне на ногі Нічыпара ставіць. Бо, падняўшыся, ён можа пайсці з усім сваім, і тады Антаніна ні з чым застанецца. А так яна з двума абяцанкамі: і што дагледзіць, і што кітайца прывязе. Хо чаш — вер, не хочаш — не. Калі ўдумацца, верыць няма ў што, але як не верыць?
— Пэўна ж, той доктар заняты, Антаніна праўду кажа, хоць дзіўна, што не ўсю… — нахіліўшыся, паправіў па душку пад галавой Нічыпара поп, і Нічыпар падумаў: «А што гэта — уся праўда? Хіба толькі смерць… Во сказала табе Антаніна, што канаю, дык ты й паверыў… Ужо нюха еш, ці не патыхаю, раптам паспавядацца не паспею…»
— На веры свет трымаецца, — выпрастаўся, крыж на грудзях папраўляючы, поп. — Бязвер’е — гэта безнадзей насць, а безнадзейна ні жыць нельга, ні паміраць. Без веры душу не ўратуеш, вы ж верыце ў Бога?
Нічыпар на падушцы, папом папраўленай, кіўнуў: чаму не?.. Хоць не верыў. Верыць можна толькі тым, хто цябе любіць. А ні Антаніна, ні поп, ні Бог Нічыпара не любілі.
Калі б Антаніна любіла, дык даўно ўжо доктара б прывезла.
Калі б поп любіў, не паверыў бы Антаніне, што Нічыпару хутка капцы, і не пра золата ў яго выпытваў бы, а маліўся б за яго Богу.
Калі б Бог любіў, дык без папа, без Антаніны і кітайскага доктара на ногі б Нічыпара паставіў. Сказаў бы: «Ідзі, Нічыпар!»—і Нічыпар пайшоў бы.
Толькі куды? Хто і д зе яго чакае?.. Цэлае жыц цё прамінула — і ніхто, і нідзе яго не чакаў. Хіба што некалі — калгас, пасля — турма, і во цяпер — магіла.
Жах.
Ён адчуў жах, і поп адчуў жах ягоны, руку яму сціснуў, нібы шкадуючы: «Нельга, нельга без споведзі, вам чыс цей і лягчэй стане…»
Нічыпару рот жахам высушыла, ён ледзьве здолеў вусны сшорхлыя разняць: «Вады падайце…» — і калі адпіў з кубка, падбародак і падушку абліваючы, спытаў знясілена:
— Дзе?..
— Што: дзе?
— Дзе мне чысцей і лягчэй стане? Тут? Там?..
Поп паглядзеў на яго, як здалося Нічыпару, сумна.
— І тут, і там… Там жыццё вечнае, у жыццё вечнае нячыстым не ўвойдзеш.
— Вечнае… — заплюшчыў Нічыпар вочы. — Гэта ўсё абяцанкіцацанкі, цёмна там, толькі сполахі нейкія. А тут… — ён разняў вейкі і ўтаропіўся ў папа. — А тут і праўда ёсць жыццё якоеніякое. І вы зараз таксама пра яго думаеце, а не пра вечнае.