Поп падняўся, прайшоў да вакна і, адшморгнуўшы фіранку, з хвіліну глядзеў не падворак.
— Я думаю… не ведаю, як вам сказаць… бо гэта якраз не пра вечнае, а пра нашае якоеніякое… — і поп скончыў нечакана, ад вакна павярнуўшыся. — Зэнусь сёння нараніцы спавядацца прыходзіў.
Ён так гэта сказаў, нібыта Нічыпар павінен быў здзівіцца са слоў ягоных і штосьці такое, здзівіўшыся, спытаць.
Нічыпар і не здзівіўся, і не спытаў нічога. Поп, таксама перамаўчаўшы, зноў прысеў.
— Забаяўся, што душа ў пекла… — Поп паківаўся ўзадуперад, сціскаючы і расціскаючы рукі на каленях. — Паспавядаўся, а ўсё адно, кажа, страшна… Нічыпар, кажа, сніцца і сніцца… Дык зайдзі, кажу, да Нічыпара, раска жы тое самае, тады, можа, паспакайнее…
— Што тое самае?
— Тое, у чым ён на споведзі прызнаўся…
— Дык вы самі скажыце. Калі ён прызнаўся…
— Сам я не магу… Тайна споведзі.
Як для папа, дык паводзіўся поп усё ж дзіўнавата… Нічыпар павярнуў да яго галаву:
— Якога чорта я снюся яму? Поп перажагнаўся.
— Віна за ім…
— А… — вяла адмахнуўся, выпрастаўшы руку зпад коўдры, Нічыпар. — Я не бацюшка, каб мне спавядацца. Дый калі яно ўсё было…
Цяпер ужо поп перапытаў, наструніўшыся.
— Што было?..
— Забіць ён хацеў мяне некалі… Дык хто каго не хоча?.. Каб не страх перад тым, што за гэта будзе, усе б адзін аднаго пазабівалі. І не праз баб, а проста так. А тут праз бабу…
— Праз Дануту?
— Праз яе… — заблукала на твары Нічыпара і прапала ў куточках роту нешта накшталт усмешкі, нібы пра тое, як ледзь не забіў яго Зэнусь, успомніць яму было пры емна. — Паляваць разам пайшлі, ён стрэліў, але толькі параніў. Во сюды, ззаду… — паказаў Нічыпар правае пля чо. — Данута яшчэ выбірала паміж намі, а як дазналася, што ён цэліў мне ў спіну, так і пайшла за мяне. Тады ён сам давай вешацца, з пятлі дасталі… Во жарсці!.. — рап там прыўзняўся на локці і выдыхнуў Нічыпар, зірнуўшы на папа няўцямна, так, быццам сам не верыў, што некалі ў ягоным жыцці магло быць такое. — І апусціўся на па душку. — Вы хіба не ведалі?..
Струна ў папу аслабла: ён ці то разгубіўся, ці ўсхваляваўся.
— Не ведаў… Не казаў ён на споведзі… А гэта ж грэх не меншы, самагубства… смяротны грэх…
— Усе мы ў грахах, — паспрабаваў супакоіць яго Нічыпар. — У адных грахах і болей ні ў чым. Бог да руе.
Поп не супакоіўся.
— Бог даруе нам, калі даруем мы… Даруе, калі пакаемся… І ён пакаяцца перад вамі хоча, але…
— Хто? — не стрымаўся Нічыпар. — Бог? Перада мной? То няхай пакаецца, яму ёсць у чым!
Папа сцяла. Ён нават у вакно зірнуў: ці не блісне з нябёсаў?..
Абліччам сваім поп трохі Вазянкова нагадваў, вучонага з Масквы, які, пакуль яго не пасадзілі, якраз бліскавіцы вывучаў — і Нічыпару ўспомнілася, як бліскавіцай забіла Вазянкова. Дзіўна: чым чалавек займаўся, праз тое яго і не стала. Хіба можа Нічыпара не стаць праз тое, што ён луг касіў ці поле араў?..
Хаця, калі падумаць, можа…
Вярталіся ў лагер з тайгі… Пехам амаль дзесяць кі ламетраў, бензін яшчэ на зэкаў паліць!.. Пасля работы ногі падкошваліся. Хто абсядаў, таму прыкладам у спіну! Не ўставаў, дык загадвалі цягнуць, як мёртвага — гала ва па камянях…
Ён ішоў у пары з Вазянковым, трымаючыся за пілу. Нічыпар за адну ручку, Вазянкоў за другую. Так, здавала ся, лягчэй, адзін аднаму не давалі ўпасці. Цямнела ўжо, і неяк хутка, імгненна навальніца сабралася. Першая ж ма ланка шась! — і ў пілу. Як змяя агністая па ёй слізнулала! А ўджаліла толькі Вазянкова, во дзівота… Нібы з ягонага боку джала ў яе было, а з боку Нічыпара — хвост.
Вазянкоў за ручку пілы гэтак учапіўся, што пальцы не расціснуць… Нехта ўспомніў, што ў зямлю закапаць трэба, зямля адцягне. Закапалі, як у магілу, адно што галава зверху… Не міргае, не дыхае. Той, хто зака паць параіў, сказаў, што зямля не адразу адцягвае, па чакаць трэба. Канвойны сержант плюнуў на галаву Ва зянкова: «Ага, б…, я… тут да ночы. І х… чакаць, калі ўжо закапаны…»
Страляць не сталі: калі нават дахадзяга ажыве — з магілы не вылезе. А вылезе, то куды падзенецца?.. Наўкол тайга — і адна ўсяго дарога: лагерная. Нічыпар падышоў да сержанта: «Мядзведзі ж тут…» — той яму ў зубы: «Гэта ты, падла, напарніка кончыў! Так і дакла ду!..»
І даклаў бы, бо ўз’еты быў на Нічыпара. «Такія ж падлюкі, як ты, і ў нас сельсавет спалілі, старшыню ў ім зачыніўшы! А ведаеш, хто быў старшынём? Мой баць ка! Дык я вас…»
Прыйшлі ў лагер, а там жонка Вазянкова… Недзе праўды дабілася, амністыя яму… У Навасібірску, у інс тытуце нейкім чакаюць… Тут ужо сержант пабаяўся га радзіць абышто, даклаўся, як было. Пабеглі назад — у Вазянкова галава адгрызеная. Звер першы паспеў… Так і не дазналіся, адцягнула зямля, ці не…