— А што я… — набраўшы духу, хацеў нешта сказаць, перапыняючы Зэнуся, Казімір, але не змог дагаварыць, забіўся ў кашлі.
Зэнусь не стаў чакаць, пакуль ён сціхне.
— Я праз Дануту не любіў цябе, Нічыпар, да нянавісці не любіў, дык і сказаў, што ты падпаліў. А Казімір напісаў… Следчы прыстрашыў: калі не напіша, дык і яго вінаватым можна зрабіць, мала што старшыня…
Казімір сціх нарэшце кашляць, кіўнуў галавой: так і было…
— Мяне выпусцілі, а цябе пасадзілі, — не спыняючы ся, доўжыў Зэнусь. — А калі мы выпівалі з Вазянковым, такое прозвішча ў таго маскоўскага было, дык я выпіў і нагаварыў, што кахаю Дануту і яна кахае мяне, і мы хо чам быць разам. Ён сказаў, што ў такім разе мне нельга вяртацца ў вёску, бо ўсе ўсё зразумеюць, паехаў і забраў Дануту. Тая нават не ведала, куды ён яе забірае, думала, што ў высылку ці турму… Мяне ўбачыла: крык, плач… Але яна мяне таксама кахала, чуеш?..
— Чую… — абыякава гукнуўся Нічыпар. — Як ты сказаў прозвішча таго маскоўскага?..
— Вазянкоў… Ён усё гэта дзеля таго рабіў, каб Зося з ім была. Ажаніцца з ёй не хацеў, асцерагаўся, мусіць, што заходняя, але вось, каб была… У яго пад Масквой маці жыла, адна ўжо, старая, ён туды нас і выправіў, каб нікому тут на вочы не трапляліся… Там Данута нарадзіла і, як я ні злаваў, назвала сына Нічыпарам, бо твой… Той падрастаў і такім падобным на цябе рабіўся… Я ў спра тах Дануціных, у пачаку такім невялічкім, як зпад папя рос, фотакартку тваю знайшоў, вазіла ж з сабой, дык не адрозніць, толькі малы… І гэткая рэўнасць паліць мяне стала, такая рэўнасць, ну вось усё нутро… тут… во тут… — узяўся Зэнусь рукамі за грудзі і, слізгаючы ўслед за со нечным святлом, якое сплывала з ягонага твару, радзела і гасла, стаў хіліцца — спінай і галавой па печы — на пра вы бок, на мыліцы, да краю лавы, з якой кульнуўся на падлогу ў апошнія праменні вечаровага сонца — Казімір не паспеў яго падхапіць…
Падхапіўся поп, падняў Зэнуся пад пахі, усцягнуў на канапу каля сцяны ад лесу, за якой Нічыпар з Казімірам знайшлі некалі золата… З хвіліну ён мацаў пульс, слухаў, прыпаўшы да грудзей, Зэнусява сэрца, пасля склаў на грудзях ягоныя рукі:
— Усё. Прымі, Госпадзі, душу раба твайго…
— Во халера… — выдыхнуў Казімір. — Нездарма, выходзіць, спяшаўся… Толькі для чаго, га?..
— Каб паспець, — сказаў, жагнаючыся, поп. — Трэба людзей паклікаць, дахаты перанесці…
Казімір цяжка падняўся з лавы, ступіў да канапы:
— Паклікацьто можна… Але што ў хаце? Адзін ляжаць будзе?.. Ну што ты маўчыш, Нічыпар?
— А што казаць?
— Скажы штонебудзь…
— Лёгка памёр… Няхай сабе тут ляжыць, мне не замінае…
Поп паглядзеў на Нічыпара здзіўлена.
— Можа, сапраўды… Труна будзе, тады ўжо… Толькі абмыць і пераапрануць бы яго, пакуль не скачанеў.
Казімір схіліўся да Зэнуся, без патрэбы паправіў яму рукі на грудзях.
— У што пераапрануць? Усё ягонае на ім…
— Не ў куртцы ж хаваць… Хоць бы кашулю белую…
— Няма ў яго белай кашулі…
— У мяне ёсць, Антаніна купіла… І сарочка, і гарнітур…
У шафе вазьміце, — сказаў Нічыпар, і Казімір спытаў, да шафы пратупаўшы і касцюм з яе дастаючы:
— А ты сам хіба паміраць не збіраешся?..
Дзіўна ўсё ж, што Зэнусь памёр, а Казімір жывы. Ды яшчэ, чаго добрага, Нічыпара перажыве, хоць і старэй шы… Нічыпар паспрабаваў зазірнуць Казіміру ў вочы, але ў іх не напісана было: перажыве, ці не?..
Казімір з папом распранулі Зэнуся, з большага абмылі, пачалі апранаць. Поп куляў нябожчыка з боку на бок, а Казімір нацягваў на яго апратку, купленую Антанінай на смерць Нічыпара…
Апрануты, Зэнусь выглядаў прыгожа. Пагарадскому…
— Яму б і гальштук пасаваў, — сказаў Казімір. Гальштука ў шафе не было, затое была труна на гарышчы, і Нічыпар падняў руку, паказаўшы ў столь:
— У мяне труна на гарышчы…
Зняць труну аднаму папу было не пад сілу, вырашылі зрабіць гэта заўтра…