Дзень за днём Юткава вежа паціху, але няўмольна падымалася да неба. Слых пра незвычайную будоўлю ў Карунах хутка абляцеў раён, вобласць, рэспубліку — і вырваўся за межы краіны. У канцы лета, трыццатага жніўня, у чацвер, каля дзесяці гадзін раніцы ў Каруны завітала першая замежная дэлегацыя: група прафсаюз ных дзеячаў з Берага Слановай Косці.
Прафсаюзныя дзеячы з Берага Слановай Косці аказа ліся перадавымі, таму каля вежы, якая была ўжо на пядзі чатыры вышэй за Юткаву галаву, адбыўся мітынг. Ютка не разумеў, пра што гаварылася на мітынгу, бо выступалі на ім выключна замежныя госці і гаварылі, мусібыць, не панашаму, але, калі адчуваў, што нехта з гасцей звярта ецца менавіта да яго, згодна ківаў галавой, а ў канцы вы ступлення кожнага з прамоўцаў разам з усімі пляскаў у далоні. Пасля мітынгу госці па чарзе паабдымалі Ютку, абцалавалі, пасля селі ў чырвоны «Ікарус» і, калі той крануўся, памахалі з вокнаў хто насоўкай, хто цэлафа навым мяшэчкам. Раптам аўтобус спыніўся, дзверы зноў расчыніліся, і на зямлю скочыў даўгашыі хлапчына ў бе лай кашулі і белых портках.
— Слухай, мужык, — ціха спытаў ён, падышоўшы да Юткі, — а нашто табе гэта трэба?
— Што? — перапытаў Ютка.
— Ну, гэта во, — хлапчына галавой кіўнуў на вежу.
— Не скажу, — адказаў Ютка. — Трэба, і ўсё. Хлапчы на пацепнуў плячыма, сеў у аўтобус, дэлегацыя з Бе рага Слановай Косці яшчэ раз памахала насоўкамі і мяшэчкамі і хутка назаўсёды знікла за Літвінавай гарой з акіянскім караблём пана Цырлюкевіча.
Увечары таго ж дня да Юткі завітаў старшыня калга са Андрон Сыцюк, зусім малады яшчэ дзяцюк, але ўжо даволі нервовы, стомлены на кіруючай рабоце.
— Ты во што, Казубоўскі, — глынуўшы вады з вядра каля парога, не павітаўшыся, сказаў Андрон. — Балаган свой гэты канчай. У мяне жніво, я на паперы амаль усё скасіў, а ў полі яшчэ палова. Прыпрэцца з іншаземцамі начальства якоенебудзь тваю вежу глядзець, а ўбачыць жыта пераспелае. Што тады будзе, як ты думаеш?
— Скінуць цябе па цяперашнім часе, — выказаў меркаванне Ютка.
— Правільна, — згадзіўся Андрон. — А я не на тое пуп рву, каб мяне скінулі. Зразумеў?
— Зразумеў, — адказаў Ютка. — У мяне вежа будзе га товай толькі тады, калі ўпрэцца ў неба. А раней пра тое, што яна гатовая, я крычаць не стану.
— Таак, — працягнуў Андрон, выціраючы рукою рот. — Заўтра я прышлю два бульдозеры, каб тваю вежу на пыл размалолі.
— Давай прысылай, — усміхнуўся Ютка, уявіўшы, як дарэмна будуць ірваць бульдозеры сваё сталёвае нутро. — А я на цябе ў суд падам.
— За што? — зноў узяўся за вядро з вадою Андрон.
— Мне ўрачы горны клімат рэкамендуюць. А ты мне пуцёўку ў санаторый даў?.. Не даў. Дык я вежу збудую, лягу там на самым версе і буду дыхаць горным паве трам.
Андрон паставіў вядро на лаву.
— Ты ў дурня са мной не гуляй. Хворы знайшоўся. На камбайн сесці — ён хворы, а камяні цягаць — не хворы. Я праверу яшчэ, хто там табе і што за бюлетэнь на тры ме сяцы выпісаў. Пабачым тады, хто з нас суда забаіцца.
— Правярай, — не стаў пярэчыць Ютка. — Толькі што ты рабіць будзеш, як правяраць возьмешся, а я тым часам вазьму ды памру? Тады ўжо табе старшы нёй не ўтрымацца. Бо калі даруюць табе і жыта неда жатае, і бульбу недакапаную, і капусту памерзлую, то мёртвага Ютку Казубоўскага ніхто табе не даруе. Ніхто і ніколі. Амінь.
Андрон, хоць і нервовы, але ўсё ж малады і здаровы, ніяк не гатовы быў да гаворкі пра смерць, а таму адчуў сябе ніякавата.
— Ну чаго ты гэта паміраць надумаў? — палагаднеў ён голасам і нават зрабіў такі жэст, нібы збіраўся пагладзіць Ютку. — Хіба табе жыць абрыдла?
— Абрыдне з такімі ёлупамі, як ты! — адразу адчуў Андронаву слабінку Ютка. — Выгады сваёй не разуме еш! Ну што табе з таго, што болей намалоціш і болей здасі? Нехта яшчэ больш намалоціць. А вежа да неба ў цябе будзе адна. На ўсёй зямлі адна — і ў тваім калга се. Дапяў?
— Не. На які чорт мне твая вежа?
— Начорта яму вежа! — ускінуўся Ютка. — Ды каб ты сёння не ганяў па палях, не глытаў пыл, а быў каля вежы, ты б ужо рукаўся з прафсаюзнымі дзеячамі Берага Сла новай Косці! А заўтра, як роўны, будзеш здароўкацца з палітычнымі лідэрамі, тэрарыстамі, эстраднымі спевакамі.
А пазаўтра — з прэзідэнтамі, каралямі, арабскімі шэйхамі… Ну, дайшло?
— Я рукаўся аднойчы з намеснікам міністра фінансаў, — падумаўшы, сказаў Андрон. — Гэта мне нічога не дало.
— Яно і відно, — з жалем уздыхнуў Ютка.