Гэта ўсё, канечне, з аднаго боку, а з другога боку Хрысціну Сымонаўну Моргаўку пасвойму можна зра зумець, без аніякіх кпінаў пашкадаваць яе, шчыра па спачуваць жанчыне, адзінокай, сярэдняга ўзросту. Бо хто яна такая, Хрысціна Сымонаўна, як не вясковая настаўніца! Гэта ж не старшыня калгаса Андрон Сы цюк, не механізатар Ютка Казубоўскі, хай сабе хворы на дыхавіцу, не даяр Хведар Былінскі, не кажучы ўжо пра тое, што яна — не крамніца Яня Каняўка з таго са мага роду Канявак, які праз Зоську Каняўку некалі з доктарам парадніўся і ў якім пароўну цяпер крамнікаў і дактароў… Усе ў гэтым свеце неяк адзін з адным павяза ныя, а Хрысціна Сымонаўна ніяк і ні з кім, настаўніца — і ўсё. А колькі зарабляе сельская настаўніца, як да яе ставяцца, на якім яна месцы ў табелі рангаў, яна, той самы сейбіт, што сее разумнае, добрае, вечнае? Веда еце вы тое? Калі не, то і ведаць не трэба. Хай тады будзе ўсё так, як ёсць, няхай той карэспандэнт, на яко га Хрысціна Сымонаўна піша зараз скаргу, забудзец ца, як прыехаў ён аднойчы на Палессе, вясною, у са мую бездараж, як на аўтобусным прыпынку ніхто яго не сустрэў, як мясіў ён пятнаццаць кіламетраў гразь у красоўках фірмы «Adidas», пакуль не дагнала яго спа дарожная падвода з барадатым дзедам на перадку. «Тп руу», — сказаў дзед і больш не прамовіў ні слова, пакуль не ўехалі яны ў вёску і не дагналі першага спадарожніка, што ішоў па вуліцы каля самага плота, ледзь выцягваючы ногі з балота. «Цц, но!» — прыцмокнуў дзед на каня і паехаў далей, не прапанаваўшы таму чалавеку пад’ехаць, і зноў маўчаў, пакуль не дагналі яны другога спадарожніка. «Тпруу», — спыніў дзед каня, пачакаў, пакуль сеў другі спадарожнік на падводу, і давёз яго да праўлення калгаса, дзе павінен быў адбыцца сход, на які і ехаў карэспандэнт. Сход прайшоў так, як мае быць, ка рэспандэнт запісаў усё тое, што на ім гаварылася, а пас ля спытаўся ў дзеда: «Слухай, дзед, скажы ты мне, калі ласка: чаму ты першага чалавека не ўзяў, а другога пад вёз?» — «Дык другі ж доктар», — адказаў дзед. «А пер шы?» — «Той настаўнік», — абыякава прамовіў дзед, так гэта сказаў, што карэспандэнт вырашыў раз і назаўсёды кінуць сур’ёзныя справы і займацца толькі гумарам, ба лазе былі ў яго да гэтага здольнасці.
«Я працую настаўніцай трынаццаць гадоў, хоць замест таго даўно ўжо магла быць жонкай афіцэрскага складу, — пісала Хрысціна Сымонаўна. — Калі я была студэнткай, мне прапанаваў пайсці за яго старшы лейтэнант Савец кай Арміі Сяргей Ванарук, але я адмовілася, бо каха ла яго і не хацела замінаць яму расці да цяперашняга маёра, таму што мой родзіч па маці, Кірыла Моргаўка, некалі паехаў у Амерыку і стаў там імперыялістычным мільярдэрам. Але зараз ад той амерыканскай радні я не тое што пасылак, а нават паштовак не маю, так што не пра тое гаворка.
Калі я сама вучылася ў школе, дык да настаўніка больш чым да ўсіх астатніх мелі ў вёсцы павагу. Неяк само сабой выходзіла так, што ў таго, хто вучыў дзяцей, шукалі парады і дарослыя. А ў мяне ніхто і ні пра што не пытаецца. Сёння толькі Ціма Сыцюк, сын нашага старшыні, спытаўся: скуль у нас узяліся кракадзілы? Я ведаю, што ў нас кракадзілаў няма, а ён мне паказаў га зету, у якой напісана, нібыта яны ёсць. Я разумею, што гэта жарт, я не такая забітая, хоць і не замужам, і за тры наццаць год мне ніхто добрага слова не сказаў, ні разу без чаргі ў краму не прапусцілі, але для чаго так жарта ваць і навошта з настаўніцы, калі мяне за тое ніхто не паважае і паважаць не збіраецца. Прашу разабрацца, па куль яно не позна. Моргаўка Х.С., настаўніца Карунскай сярэдняй школы».