Выбрать главу

— Габрэі і прыдумалі сацыял­дэмакратыю, — чамусьці незадаволена прамовіў Вадзім Альбертавіч.

Алег Мікалаевіч катэгарычна не згадзіўся.

— Ні ў якім разе! Сацыял­дэмакратыя сама прыдума­ лася ў працэсе эвалюцыі. Гэты працэс, як бачыш, захапіў нават панылых фінаў, і нам трэба зараз як мага бліжэй падабрацца да іх сціплага свята. Нехта там, нутром ад­ чуваю, павінен быць, хто дапаможа нам з гэтай казач­ най краіны вылузнуцца… Нам патрэбны Дзед­Мароз — і мы яго знойдзем!

Вадзім Альбертавіч безнадзейна махнуў рукой.

— Ды спіць ён, як мядзведзь, такой парою…

— Нічога, пабудзім. Выбачай, скажам, дзядуля, падымайся… Я, каб ты ведаў, аднойчы ў Ніжневартаўску за­мерз быў так, што на ўсё сваё мінулае жыццё забыўся і пачаў засынаць на аўтастанцыі. Аўтастанцыя тая, каб ты ведаў,— слуп з шыльдачкай ды лаўка каля слупа. А мароз за сорак, ды яшчэ дзьме па нізе… І тут мяне два дэбілы тармосяць: здымай, кажуць, валёнкі, калі жыць хочаш.

— Дзіўна… І што?

— І зняў. Ногі, праўда, абмарозіў, затое жывы застаўся. Адным дыхам да бальніцы дабег, а то, бач ты, аўтобус мне падавай!..

Так, размаўляючы пра ўсё і ні пра што, Алег Мікалаевіч і Вадзім Альбертавіч выйшлі на Сілтасаарэнкату, вуліцу Маста на выспу, па якой сёння ўранні яны ўжо, можна сказаць, прагульваліся, але тады вуліца была зусім пу­ стэльнай і бязлюднай. Зараз жа па ёй, кіруючыся да іх бы­ лой гасцініцы, у бок Хаканіеменранта, набярэжнай Кры­ вога мысу, сапраўды рухалася штосьці падобнае на пер­ шамайскую дэманстрацыю. Так, менавіта штосьці толькі падобнае на яе, але ніяк не яна сама — шырокая, бурлівая, бясконцая рака Першамаю, якая выносіла сотні тысяч людзей на плошчу, дзе на трыбуне, азіраючы святочна ўзрушаны народ і робячы яму ручкай, стаялі мудрыя і недасягальныя, таямнічыя ў сваім завоблачным жыцці правадыры. І як радавалася кожнае простае чалавечае сэрца, адчуваючы, што б’ецца ва ўнісон з геніяльным сэр­ цам Генеральнага правадыра, які жыве вялікімі клопатамі дзяржавы, але заўважае, тым не менш, і яго, маленька­ га чалавечка, і па­бацькоўску яму ўсміхаецца. І пахла чаромхаю, бэзам, паветранымі шарамі, плакатнай папе­ рай і транспарантным паркалём, вясной і надзеямі, і — эх, бляха­муха! — так святлела, харашэла на душы, што немагчыма было стрымацца ў жаданні неадкладна, тут і зараз, крочачы ў шэрагах роднага завода па галоўнай плошчы роднай сталіцы, хлебануць з гарла за здароўе правадыра, які мудра курыруе цэментную прамысло­ васць, таму цэменту ў краіне хоць заваліся: і на будоўлі камунізму хапае, і паўсюль пад нагамі панакіданы. У тым, каб хлебануць з гарла навідавоку ў правадыроў, была, зразумела, рызыка, бо павальнае п’янства дазва­ лялася толькі пасля дэманстрацыі, але правадыры пра гэткае ўшчымленне правоў свабодных грамадзянаў, ка­ нечне ж, не ведалі і нават не здагадваліся. Паблажліва ўспрымаючы тайна ад іх забароненыя здравіцы: «За ваша здароўе!.. За родных правадыроў!..» — яны нават, як у чарзе, локцямі на трыбуне штурхаліся, першымі стара­ ючыся паказаць адзін аднаму найбольш арыгінальныя эпізоды канспірацыі і спосабы камуфляжу алкаголь­ най тары, да якіх прыбягаў народ, спрабуючы — у абы­ ход забаронаў — і правадыроў павесяліць, і сябе ў смут­ ку не пакінуць. Так у калоне роднага цэментнага завода, на якім тады брыгадзірам і майстрам, а зараз галоўным інжынерам і галоўным тэхнолагам працавалі Вадзім Альбертавіч і Алег Мікалаевіч, рухаўся грузавік з транс­ парантам «Наш цэмент мацней за вашу сталь!», у ку­ заве якога двое рабочых гэты самы сталёвы цэмент і пералапачвалі. Махаючы лапатамі і нібыта засыпаючы цэмент у бетонамяшалку, яны ўздымалі, трэба сказаць, немалы пыл, ад якога адзін правадыр пры ветрыку ад­ нойчы нават чхнуў, але змікіціў не падаць выгляду, што чхнуў ад працоўнага пылу, а неяк так задуменна і за­ клапочана зірнуў у нябёсы, ці не пагаршаецца надвор’е… Дык вось, тая бетонамяшалка, у якую рабочыя быц­ цам бы насыпалі сталёвы цэмент, а на самой справе ён ссыпаўся з яе задраенай гарлавіны зноўку ў кузаў, была аніякая не бетонамяшалка, а падзеленае ўнутры на тры часткі ёмішча, бочка з адведзенымі ад яе да левага, сха­ ванага ад трыбуны, борта кузава трыма трубаправодамі: з гарэлкай, віном і півам — кожнаму цэментніку па яго­ наму смаку і па фізічных магчымасцях. Пасля кож­ най чарговай дэманстрацыі на заводзе чакалі, што ды­ рэктар, які п’янку з цыстэрны не толькі дазваляў, але і заахвочваў, бласлаўляючы прафсаюзны камітэт выдзя­ ляць на яе грошы, па даносе паляціць за гэта і з работы, і з партыі, але, дзіва дзіўнае, ніхто за многія гады так ні разу на дырэктара і не настукаў, і ён з гонарам пайшоў на пенсію, пакінуўшы па сабе ў калектыве легендар­ ную памяць. Невялічкі казус са святочным афармлен­ нем калоны цэментнага завода здарыўся ў яго толькі аднойчы — і звязаны быў не з «бетонамяшалкай», а з транспарантам над грузавіком. На транспарант дырэк­ тару ўказалі ў тым сэнсе, што чый, маўляў, цэмент, усім зразумела, але чыя канкрэтна маецца на ўвазе сталь?.. Указанне гэтае паступіла ў сувязі з заўвагай з боку пер­ шамайскай дэлегацыі братняй Германскай Дэмакратыч­ най Рэспублікі, у складзе якой меўся прадстаўнік ня­ мецкага металургічнага завода, які пабываў некалі ў палоне ў Сібіры і вывучыў там мясцовую мову. Дырэк­ тару прапанавалі зняць з транспаранта двухсэнсоўны ў дадзеным выпадку займеннік

вашу, але дырэктар, які не звык адступаць па стратэгічных накірунках і не меў па­ трэбы ані ў чыіх тактычных парадах, напралом пайшоў на гранічную аголенасць сэнсу: «Сацыялістычны цэ­ мент мацней за капіталістычную сталь!» Калі Вадзім Альбертавіч, які працаваў у той час брыгадзірам, сказаў яму, што ў такім тэксце лепей было б скарыстаць слова бетон, дырэктар брыгадзіру адразу нічога не адказаў, а пазней выклікаў да сябе ў кабінет і падарыў яму кнігу ягонага амаль што цёзкі па прозвішчы, класіка савец­ кай літаратуры Фёдара Гладкова з надпісам: «Вадзіму Альбертавічу Гладзікаву для паглыбленага вывучэння тэхналогіі вытворчасці сацыялістычнага бетону».