— Гэта — гэта што? — не зразумеў Вадзім Альбертавіч.
— Тое, што Фінляндыі Ленін падпісаў незалежнасць, а ў Беларусь паслаў Тухачэўскага на кані і з шабляй.
Вадзім Альбертавіч паспрабаваў успомніць:
— Сюды ён, здаецца, таксама некага пасылаў…
— Так, але ж не налева і направа галовы секчы, — падскочыў і нібыта шабляй махануў Алег Мікалаевіч. — Якніяк — родныя мясціны… — І раптам застыў на скаку, нібы слупняк на яго напаў, і прашаптаў у разгубленасці над вухам Вадзіма Альбертавіча, вачам сваім, мусібыць, не паверыўшы:
— Глядзі, прэзідэнт!..
— Які прэзідэнт?.. — нечакана для самога сябе чамусьці таксама шэптам перапытаў Вадзім Альбертавіч.
На рагу вуліцы Маста на выспу і Паасіварэнкату, вуліцу Невысокай гары, дзе мясцілася іх былая гасцініца і куды выбраліся яны нарэшце з анархакамуністычных завіхрэнняў, стаялі наўпрост перад імі тры шчабятухі жан чыны і мужчына. Мужчына быў даволі рослы і дзябёлы, таму — пры сістэмным уздзеянні алкаголю і замглёным праз тое зрокам — яго яшчэ можна было прыняць за Гель мута Коля ці Барыса Ельцына, але нават пры алкаголь ным атручэнні і шкляных вачах — ніяк не за Аляксандра Лукашэнку, пра якога аўтаматычна падумаў Вадзім Альбертавіч як пра кіраўніка дэлегацыі братняй краіны на свяце фінскага Першамаю. І калі нават — пры вышэйназва най умове — мужчыну, што стаяў за тры крокі ад іх, і можна было прыняць за нейкага з двух першых прэзідэнтаў, дык толькі як за адстаўнога, але ніяк не за дзейнага прэзідэнта, таму што ні далёка ні блізка, ні на зямлі ні ў паветры не віднелася ніводнай прыкметы, якая б магла сведчыць пра Ягоную тут прысутнасць. Ні снайпераў на дахах, ні верталётаў у небе, ні падводных лодак пад мастом. Не кажучы ўжо пра адсутнасць целаахоўнікаў, якія заўсёды здзіўлялі тым, што на іх, такіх здаровых, ваду не воз яць, і якіх вакол беларускага прэзідэнта пры ягоных су стрэчах з народам віруе заўсёды столькі, што іх з ліхвою хапіла б на даволі прыстойную па фінскіх мерках дэ манстрацыю працоўных… Альбо, можа быць, пераапра нутыя пад анархістаў, гэта яны і ёсць?
— Ды які табе гэта прэзідэнт… — тонам чалавека, які ведае ўсіх прэзідэнтаў і ўсе іх звычкі, сказаў Вадзім Альбертавіч, але Алег Мікалаевіч, не слухаючы яго і не выходзячы са слупняку, неяк крыва, прыдуркавата ўсміхнуўся і паздароўкаўся:
— Тэрвэ, спадарыня Прэзідэнт!
— Тэрвэ, — прыязна ўсміхнулася і кіўнула яму ў ад каз адна з трох шчабятух. Яна стаяла пад руку з мужы ком, якога можна было прыняць за прэзідэнта, і толькі тут Вадзім Альбертавіч раптам згадаў з потным жахам, што прэзідэнт Фінляндыя даўно ўжо не сябар савецка га народу Урха Кэканэн і што наогул цяпер ён нават не мужчына.
— Мы… я і ён… госці мы з Беларусі… і складанае наогул у нас становішча… — паранейшаму ўтрымліваючы сябе ў позе кавалерыста ў палёце, якога конь, узбрыкнуўшы, вертыкальна выкінуў з сядла, намагаўся скарыстаць, як мог, свае прыроджаныя здольнасці да чужынных моў Алег Мікалаевіч, ад чаго Вадзіма Альбертавіча з потна га жаху адразу ў халодныя дрыжыкі кінула: « Госпадзі, няўжо грошай папросіць?!.»
— Так, — не зразумела, дзякуй Богу, замежнай фін скай мовы ветлівая жанчына, самы натуральны, як вы ходзіла, прэзідэнт Фінляндыі, — у нас напачатку дзе вяностых таксама было вельмі складанае становішча, нават крызіс. Нельга ўсю нацыянальную эканоміку прывязваць да партнёрства з якойнебудзь адной краі най, як мы гэта нядаўна рабілі з Савецкім Саюзам, а вы зараз з Расіяй.
— Вы Тар’я Халанэн? — зусім ужо атупела, але ні быта на нешта яшчэ спадзяючыся, спытаў Вадзім Аль бертавіч.
— Так, — дасталася і яму ўсмешка Прэзідэнта. — Са святам вас!
— Са святам! — паверыў нарэшце ў рэальнасць гэтай нерэальнай сітуацыі Вадзім Альбертавіч і зрабіў рух, каб расшпіліць сумку, дзе ляжаў фотаапарат, які ён, д’ябал на яго, і цягаў з сабой толькі дзеля таго, каб сфатаграфавац ца на памяць з Тар’яй Халанэн! Нібы нябачны да гэтага моманту малады чалавек у акулярах, што стаяў непада лёку, тут жа аказаўся побач — і Вадзім Альбертавіч рэз ка ўцяміў, што давядзецца абыйсціся дома ў сямейным коле і ў лазні ў коле сяброў вуснымі ўспамінамі. Канеч не, калі б спытаць дазволу, Тар’я згадзілася б сфатагра фавацца з кіруючым складам цэментнага завода — калі яшчэ такі выпадак падвернецца? Ды ніколі болей ён не падвернецца, выпадак табе не мядзведзь, каб ляжаць ды з боку на бок варочацца! Толькі як спытаць дазволу, калі фотаапарат, каб візуальна намякнуць на яго, без гэтага самага дазволу не дастаць, а для вербальных зносін з усёй Фінляндыяй адна ўсяго фраза прызапашаная, дый тая паангельску: «Sorry, I don’t speak suomi».