Вадзім Альбертавіч ці да месца, ці не да месца згадаў, як ён з тэатрам сваёй першай жонкі, ну, з тэатрам, у тру пе якога працавала ягоная першая жонка Ліда Гладзікава, у якой ён і падмёў прозвішча на ўсё, колькі яго застало ся, жыццё, першыя дваццаць два гады сціпла пражыўшы Крывахвостам, ад чаго актрыса Гладзікава катэгарычна адмежавалася, сказаўшы: «І табе не раю», — дык вось, Вадзім Крывахвост ужо Вадзімам Гладзікавым ухітрыўся з’ездзіць з тэатрам на гэтак жа неверагодныя па тых ча сах, як сустрэча з прэзідэнтам на вуліцы, гастролі ў Лон дан, дзе стаў сведкам вулічнай сцэнкі, што ўпрыгожвала пасля ўсе тэатральныя капуснікі. Трыццаць рублёў, якія мянялі тады на валюту гордаму сваёй дзяржавай савец каму чалавеку, накладвалі на яго гэткі цяжар адказнасці, пра які малады фінскі мільянер Рыста Сііласмаа нават смутна не здагадваецца. За гэтыя грошы, прыблізна су адносныя з сумай штрафу, які плацяць сёння фіны — у чым Вадзіму Альбертавічу асабіста давялося непрыем на пераканацца — за няправільны пераход вуліцы, трэ ба было купіць усё! Ці хоць штонебудзь з усяго, але тады ўжо ўсім, колькі іх ёсць, сваякам, сябрам ды зна ёмым. Інакш цябе проста не зразумеюць і не ўпусцяць па вяртанні ані ў адну прыстойную кампанію. А калі і ўпусцяць, спадзяючыся, што не кончаны ж ты прыдурак і павінен прыхаваць якінебудзь сюрпрыз, а ты там гвазда неш, што ездзіў у Лондан выключна для наталення куль турай, якой ніяк не наталяешся ў клубе цэментнага заво да, усе з жалем паглядзяць на налітыя табе сто грамаў, і гаспадыня, пераміргнуўшыся з гаспадаром, з’едліва пад начыць: «Ну, што ж, надта тонкі ангельскі гумар… Шка да, што мы тут не лорды, і не ўсё зразумелі».
У жаху перад такой перспектывай акцёры, забыўшыся на ўсе духоўныя каштоўнасці, з вылупленымі вачы ма гойсалі па ўскрайках Лондана, д зе, як ім казалі, усё тое самае, што і ў цэнтры, толькі амаль задарма. Пераканаўшыся, што амаль задарма — гэта ўсё адно знач на болей за тое, што ў іх ёсць ва ўсіх разам узятых, яны ў адчаі кідаліся яшчэ далей, за горад, па бездарожжы ў бок Ірландыі, канчаткова губляючы арыенціры. Заблукаўшы ў гэтых бязлітасных да народных і заслужаных артыстаў джунглях бездухоўнага свету капіталу, яны, прапускаючы рэпетыцыі, намагаліся вырвацца з гандлёвых лабірынтаў і паспець у тэатр хоць бы да пачатку спектакля, але, не ведаючы ўжо нават таго, у Лондане яны заблукалі ці ў Дубліне, тым больш не маглі ўцяміць, дзе тая вуліца, дзе гэты дом. Так якраз і пачувала сябе адна з вяду чых акторак, калі Вадзім Альбертавіч заўважыў яе на процілеглым баку вуліцы — каля скрыжавання зусім по бач з тэатрам. Абвешаная пакункамі, панічна пазіраючы на гадзіннік і безнадзейна разглядаючыся наўкол, цьмя на здагадваючыся, што гэта недзе тут, але чорт яго ве дае, дзе, яна, зусім ашалеўшы, ледзьве не пад машыны кінулася да агромністага мурынапаліцэйскага, які стаяў на скрыжаванні, і, заклінаючы, спытала:
— Do you speak English?.. — А далей, ну, ніяк, а болей нічога, толькі вар’яцкае размахванне пакункамі, што паліцэйскі павінен быў зразумець, як тэатр.
—Yes, Miss… — на ўсё жыццё прыдурэў, стоячы ў цэн тры Лондана, мурынпаліцэйскі і, ашаломлены, нават забыўся выпісаць штраф за стварэнне на скрыжаванні аварыйнай сітуацыі.
Пакуль эпізод гэты да месца ці не да месца тоўкся ў мазгах Вадзіма Альбертавіча, нейкае залатое імгненне было ўпушчанае, і прэзідэнт Фінляндыі палічыла час аудыенцыі з беларускай дэлегацыяй скончаным.
— Перадавайце мае прывітанні Беларусі, — сказала Тар’я Халанэн і пад руку са сваім спадарожнікам па крочыла па вуліцы Невысокай гары ў бок рэстаранчыка «Юттутупа», куды ўсё яшчэ цягнула яе па даўняй партыйнай звычцы. За імі на паважнай адлегласці рушыў і інтэлігентны юнак у акулярах, адзіны прэзідэнцкі ахоўнік і адзіны ва ўсёй Фінляндыі незнаёмы чалавек, які за ўвесь час знаходжання тут Вадзіма Альбертавіча з Алегам Мікалаевічам звярнуў на іх хоць нейкую, па добную на пільную, увагу. Дзве прэзідэнцкія сяброўкі аказаліся далёка не такімі ветлівымі дамамі, як першая ледзі Фінляндыі. Яны бесперспектыўна адвярнуліся ад прадстаўнікоў дэлегацыі цэментнага завода і лёгка думна зашчабяталі пра сваё і пасвойму, таму, канеч не, правільна, што не адну з іх удумлівы фінскі народ не абраў прэзідэнтам. Вадзім Альбертавіч, блізкі да стану, у якім была некалі вядучая беларуская актор ка на лонданскім скрыжаванні, сіліўся ўспомніць, на якой мове загаварыць яму з Алегам Мікалаевічам, каб паведаміць яму, што ён абсалютны ёлупень. Такія пры роджаныя моўныя здольнасці, а такому дурню дасталіся! Са зразумелай нянавісцю да ўсеагульнай сярэдняй са вецкай адукацыі і незразумелым сорамам за тое, што толькі што адбылося, Вадзім Альбертавіч глядзеў услед Тар’і Халанэн і Пенцці Араярві — мужчына ж побач з Тар’яй, калі ён не Біл Клінтан, мог быць толькі ім, толькі яе, як хітра прыдумалі гэтыя скандынавы, вольным му жам — і панічна ўяўляў, што ж яны, Божухна, зараз пра іх думаюць, што, даруй, Госпадзі, кажуць…