— Усе да адзінага? — пацікавіўся Пекка.
— Ну, не ведаю, можа, нехта і застаўся… Толькі ў гатэлі нікога няма. Хтосьці ракавіну ў прыбіральні пабіў, з нас нават грошы за яе ўзяць хацелі, але, — ляпнуў па кішэнях Алег Мікалаевіч, — не змаглі.
— Грошай у мяне няма, — кінуўшы вокам на гасцініцу, заявіў Пекка. — Не буду маніць нахабна, што зусім не маю грошай, аднак два разы за адно і тое ж фіны не плацяць.
— А хто кажа пра грошы?.. — нібыта нават пакрыўдаваў Алег Мікалаевіч. — Мы проста рады, што спаткалі цябе… Нечаму ж трэба радавацца, свята якніяк. Мы вунь і прэзідэнта толькі што сустрэлі, таксама парадаваліся.
— Якога прэзідэнта? — спытаў Пекка абыякава.
— А што іх у вас — два?.. — крыўдліва, а таму не над та ўдала паспрабаваў звострасловіць Алег Мікалаевіч. — Фінляндыі прэзідэнта, якога яшчэ…
— Тар’я Халанэн тут была? — спытаў Пекка у Вадзіма Альбертавіча, нібыта ведаючы, да каго з гэтым звяртац ца. — І куды пайшла?
— Туды, — махнуў у бок скверыка па вуліцы Невысокай гары Вадзім Альбертавіч.
Тут Пекка прыняў нарэшце ўласцівую яму барцоўскую стойку.
— Даўно?
— Толькі што.
— Тады і мы пойдзем! — чамусьці змяніў у адносінах да іх сваю першапачаткова жорсткую пазіцыю шалёны Пекка. — Вам цікава будзе глянуць. Гэта тое месца, дзе ў Хельсінкі варта пабываць, асабліва ў гэткі дзень. А запра шаю я вас туды не за так, а за атрыманую інфармацыю. Таму што інфармацыя — гэта тое, за кошт чаго жыве сёння Фінляндыя.
Гэта было ўжо адкрытае запрашэнне, і Вад зім Альбертавіч падумаў, што Тар’я Халанэн сёння хоць у нечым ім ды памагла. І, можа, яшчэ дапаможа.
Шалёны Пекка, канечне ж, ні чорта ім не быў вінны, а зусім наадварот, яны былі яму вінныя, як зямля калгасу, таму што ўчора ён іх несумненна ўратаваў ад немінучай пагібелі. Да таго ж — два разы за дзень, і калі не адра зу абодвух, дык ужо Вад зіма Альбертавіча па пер шым разе — дакладна. Учора а шостай гадзіне вечара, надумаўшы развітацца з Хельсінкі, яны выйшлі вось ад сюль, з гатэля «Антон», прайшлі бліжэй да цэнтра гора да і на подступах да Сенатскай плошчы заўважылі прык меты незвычайна ўзрушаных і страката ўпрыгожаных людскіх натоўпаў, якія ўсімі вуліцамі звальваліся да скверу на Эспланадзі. Значная частка і мужчын, і жан чын была ў белых з чорным аколышкам і брылём, па добных да капітанскіх, кепі, і Вад зіму Альбертавічу спачатку здалося, што яны патрапілі хутчэй за ўсё на нейкае прафесійнамарское свята, але такой колькасці капітанаў і капітаншаў, што сабраліся ў адзін і той жа час у адным і тым жа месцы, было мнагавата нават для адкрытай усім марскім вятрам Фінляндыі. Пазней высветлілася, што належаць гэтыя кепі, якія называюц ца пафінску лаккі, зусім не марскім ваўкам, а былым і цяперашнім студэнтам: яны прыватызавалі свята спат кання вясны, ваппуаатта, а яно выпадкова супала з пя рэдаднем першамаю. Зрэшты, для Вадзіма Альбертавіча з Алегам Мікалаевічам не мела прынцыповага значэн ня тое, хто тут і што святкуе, а было толькі цікава, як?.. Дапытлівасць Алега Мікалаевіча нястрымна паклікала яго наперад, а Вадзіма Альбертавіча рашучасць сябра ледзьве не пазбавіла жыцця.
Адзін з людскіх натоўпаў уцягнуў, усмактаў іх у сябе і вынес ад Сенатскай плошчы да Гандлёвай, адкуль ім адкрылася на Эспланадзі бліскучая ў падаючым сонцы і ўзлятаючых стужках і шарах крыштальная прастора. Дакладней, прастора была толькі над імі, а побач з імі і ва ўсе бакі ад іх — непраходны чалавечы лес, ці, калі заўгодна, неадольнае людское мора, што хвалямі, якім немагчыма было супрацьстаяць, скочвалася і кацілася да скверу, і там, дзе яно пачынала віраваць, спакусліва і прызыўна ўзвышалася над усімі аголеная ў бронзе Хавіс Аманда, якую сто год таму кахаў, увекавечыў і, магчы ма, памёр праз каханне да яе скульптар Валгрэн Віллі. Вадзім Альбертавіч ужо даволі даўно, пасля разводу з другой сваёй жонкай, праз каханне да якой ледзь не сканаў, дакладна ведаў, што там, дзе каханне, там заўсёды побач небяспека для жыцця, таму паспрабаваў уперціся хвалярэзам і не рухацца далей за ўмоўна вызначаную ім крытычную рысу. Але Алег Мікалаевіч, які не меў па добнага вопыту ў каханні і таму ва ўсім быў нецярплівы, падштурхоўваў яго і казаў: «Ну, што ты, дальбог, там жа самае цікавае, дзе і калі мы яшчэ пабачым адразу столькі страсных фінаў…» — і іх паглынуў вір. «Глядзі, глядзі, што яны робяць, яны яе апранаюць, бессаромніцу!» — у захапленні трос кулакамі над галавой Алег Мікалаевіч, і Вадзім Альбертавіч паспеў яшчэ ўбачыць, як з трох высокіх пад’ёмных кранаў маладыя людзі навыперадкі, каму першаму ўдасца, спрабуюць накінуць на галаву Хавіс Аманды гэтую самую белую з чорным аколышкам кепілаккі; і тут вір людскі сціснуўся, раздаўся, сціснуўся, раздаўся і зноў, і гэтым разам ужо незваротна і канчат кова сціснуўся — і Вадзім Альбертавіч, галава якога ў адрозненне ад галавы Алега Мікалаевіча была ў гэтым віры значна ніжэй за ватэрлінію, увесь сплюшчыўся і выпусціў дух.