— З гэтага балкона, — паказаў Пекка на балкон над верандай рэстарана «Юттутупа», — выступаў у верасні семнаццатага года…
—Ленін! — дурнавата паспрабаваў угадаць, думаючы, што дакладна ўгадае, Алег Мікалаевіч.
— Сталін. Не ўсім вядомы, канечне, вялікі таварыш Сталін, а тады яшчэ ўсяго толькі маленькі грузін Іосіф Джугашвілі. Але і Ленін сюды заходзіў, хоць з балкона выступаў у іншым месцы. Любілі яны з балконаў высту паць. Раней гэта была ўласнасць партыі, а зараз проста рэстаран. Але і цяпер кампаніі ў ім, асабліва па такіх днях, збіраюцца ранейшыя, тут вас не пакрыўдзяць. Можаце прысесці за стол Куусінена, можаце за стол Ульянава Леніна, але пачнем з майго.
— Пекка, — з просьбаю ў голасе сказаў Вадзім Альбер тавіч, — нам сёння абавязкова трэба паехаць. Хоць бы ўвечары.
— Я вас і зранку не затрымліваў, — нагадаў Пекка. — Тар’я Халанэн тут? — спытаў ён швейцара, які падымаўся на веранду з такім выглядам, нібы прыняў па голазадым канчатковае рашэнне — і йшоў узяць пісталет.
— Каго за імі ўбачыш? — кіўнуў швейцар на ўпартага голазадага, які зусім спусціў порткі і чамусьці ўважліва прыглядваўся да Вадзіма Альбертавіча. — Але Тар’і няма. Я забыўся ўжо, калі яна сюды заходзіла.
— Кажы паруску, Хуга, — паздароўкаўся з ім за руку Пекка. — Гэта новыя мае сябры, яны пафінску не раз умеюць.
— А хто пафінску разумее? — паруску спытаў Хуга. — Гэты пафінску разумее? — паказаў ён цераз плячо на гола задага. — Скажы, ну што мне з ім рабіць? Паліцыі здаць?
— Ды хай сабе пакакае, калі хочацца, — прапанаваў Пекка. — Свята ўсё ж… Але ў заклад магу пайсці, што ў яго не выйдзе. Пасікаць, можа, яшчэ і пасікае, а пака каць — не. Каб прылюдна пакакаць, трэба мець адпавед ныя здольнасці. Ты вось здольны прылюдна выступіць з балкона? Ну, скажам, заклікаць усіх да роўнасці?.. Каб сікалі ўсе аднолькавы час і аднолькавым струменем не залежна ад колькасці выпітага піва?
— Ну, ты і параўнаў… — нават разгубіўся Хуга. — Што выступаць, а што сікаць ці какаць!
— А гэта адно і тое ж, — сказаў Пекка. — Фракцыі розныя, а сутнасць — адна.
Хуга не спадабалася нічога з таго, што сказаў шалёны Пекка, і ён не стаў болей ні яго, ні ягоных новых сяброў затрымліваць. З голазадым яму хоць і абрыдла, але гола зады не ўскладняў… «Зараз здасць паліцыі», — падумаў Вадзім Альбертавіч і памыліўся.
— Гэй! Ідзі накладвай! — крыкнуў голазадаму Хуга. — Во тут! — тыркнуў ён пальцам у самы цэнтр веранды. — Во такую кучу! — ускінуў ён, наколькі змог, рукі, і ўслед за Пеккам і ягонымі сябрамі падаўся ў рэстаран.
— Пайшлі паназіраем, — падвёў іх Пекка да рэста раннага вакна… Голазады, убачыўшы, што ўсялякая грамадская цікаўнасць да яго прапала, пастаяў крыху, паперабіраў нагамі, пачухаў жывот, плюнуў услед выпад ковай машыне і, падцягваючы порткі, панура пасунуўся далей па вуліцы па сваіх голазадых клопатах.
У абедзвюх залах рэстарана «Юттутупа», назву якога вытанчана можна было б перакласці словам альтанка, калі б пафінску ён проста і без выкрутасаў не называўся гаварыльняй, ці дакладней нават балбатоўняй, яблыку яшчэ было месца, дзе ўпасці, але ўжо гарбузу ўпасці не было дзе. Увайшоўшы ў рэстаран і ўбачыўшы за піўнымі куфлямі нядаўніх, паздаваўшых сваю ідэалагічную зброю, дэманстрантаў, Вад зім Альбертавіч з палёг кай канстатаваў, што логіка развіцця падзей, якая па нуе ва ўсім свеце, не абмінула і суровую зямлю Суомі з яе таямнічымі жыхарамі. Цяпер стала абсалютна зра зумела, куды і навошта крочылі яны гэтай першамай скай раніцай і чаму не пасаскоквалі па дарозе з маста. Знайшла сваё тлумачэнне і адносна невысокая маса васць маніфестацыі: калі б дэманстрантаў было болей, дык большасці з іх не заставалася б у перспектыве нічога іншага, як бегаць вакол рэстарана «Юттутупа» са спушчанымі порткамі. Мусіць, усе тут пра тое веда юць і папярэдне дамаўляюцца адны з аднымі, каму гэ тым разам выходзіць змагацца на вуліцы, а каму заста вацца ў кватэрах і на хутарах, падтрымліваючы бараць бу за лепшую будучыню ў хатніх умовах.