— А вы чаго? — крыкнуў ім уніз Пекка, і Вадзім з Алегам падняліся і таксама сталі старацца, неўпапад выкрыкваючы разам з Цімурам нешта азіяцкае, таму што ні пафранцузску, ні пафінску не ведалі, паруску забыліся, а пабеларуску ніколі і не помнілі. Праз гэ та было няёмка, ніякавата, але Пекка падміргваў ім — маўляў, нічога, галоўнае старацца! — і яны старалі ся, стараліся, стараліся, і ў рэшце рэшт суседзі ім за пляскалі і ўзнялі ў іх гонар куфлі: яны перамаглі!.. Пераможаныя прысунулі свае сталы да сталоў перамож цаў, пачаліся пераходы, перасядкі, куфлі пайшлі кру гам — і праз паўгад зіны яны ўжо ўсе разам перамагалі яшчэ некага за нейкімі сталамі, дзе таксама ўсе былі разам, і ўсё змяшалася…
— Тост хачу сказаць! — запатрабаваў Вадзім Альберта віч. — У нас без тостаў не прынята — і гэта абышто!.. — Да таго ж яму здалося, што да іх, прадстаўнікоў вялікай краіны — а прадстаўніком адной толькі маленькай Беларусі ўнутрана ён ніяк не згаджаўся сябе лічыць — не ўдзяляюць належнай увагі: балбочуць ды балбочуць пра сваё, ці нават зусім ні пра што не размаўляюць.
— Скажы! — заахвоціў яго Алег Мікалаевіч, які паў сюль цяпер ладзіўся побач з Элізабэт, як звалі адстаро неную, што ўсё задуменна паліла, прыгожую жанчыну, і глядзеў у яе прахалоднаблакітныя вочы, ужо не хава ючы закаханасці.
— У доме гэтым бываў Ленін, у гэтым доме бываў Сталін… — пачаў Вадзім Альбертавіч і зрабіў невялічкую паўзу, патрабуючы большай павагі да такіх значных, названых ім імёнаў.
— А цяпер тут мы — і няхай жыве Першага Мая! — уклініўся ў паўзу ўсё той жа Алег Мікалаевіч, які пры кожным зручным выпадку — і па зразумелых прычы нах — спрабаваў вытыркнуцца над усімі…
Да гэтай ягонай рэплікі Вадзіму Альбертавічу хацела ся скзаць пра тое, што, дзе б і якія ні правілі дыктатары, якія б і дзе ні вяліся б войны, дыктатары і войны заўсёды канчаюцца, а людзі з іх простым жыццём і размовамі за куфлем піва, кветкі і дзеці, вясна і сонца застаюц ца. І раптам, глянуўшы ў задымлены гоман рэстарана, у прасвет паміж гатовым зачаць Алегам Мікалаевічам і гатовым забіць Цімурам, ён неяк нечакана і пранізліва зразумеў, што і дыктатары, і войны ніколі не скончацца — і ўсё пустое. Усё, апроч, можа быць, адзінага: вось гэта га лятучага імгнення жыцця, якое і ёсць усё адначасова і ў мінулым, і ў будучым. І што, і хто ў гэтым імгненні?.. П’янка за п’янкай… Цімур… Іслам Карымаў… Лукашэн ка… Не, ёсць яшчэ Пекка, ёсць яшчэ шалёны Пекка, у якога сваё імгненне, і які мог бы на іх узяць ды напля ваць, а ён ім узяў ды памог — ды яшчэ як!
— Тут бываў Ленін, тут бываў Сталін… — зноў пачаў Вадзім Альбертавіч, з цяжкасцю ўяўляючы, як цяпер ён ад ЛенінаСталіна пазбавіцца… — У Леніна было слабае здароўе, таму ён да гэтай пары ляжыць у Маўзалеі. У Сталіна было здароўе лепшае, таму ён наведаў Маўзалей і пайшоў… Таму Ленін памёр, а Сталін — грузін…
«Госпадзі, якую лухту я таўку!..» — прысаромеў ён самога сябе, але ўсім было усё адно, апроч, бадай, Цімура і Алега, якія глядзелі на яго з разуменнем і ўсё большай цікаўнасцю.
— Таму я хачу выпіць за здароўе нашага сябра Пеккі, які за сем гадоў вучобы ў Маскве ніводнага разу не быў у Маўзалеі! — скончыў Вадзім Альбертавіч, выпіў і сеў.
Тост нечакана спадабаўся і выклікаў нават нейкае ажыўленне, якое выявілася ў тым, што фіны паднялі куфлі і выпілі па глытку.
— Я таксама хачу тост сказаць! — не ўтрываў, зразу мела, Алег Мікалаевіч. — Ведаеце, якія б і дзе ні правілі дыктатары, якія б яны ні змушалі нас весці паміж сабой войны, дыктатары і войны канчаюцца, а людзі, кахан не, вясна, дзеці… карацей, жыццё застаецца і доўжыцца. І вось калі нараджаецца чалавек, з неба злятае анёл і цалуе гэтага толькі што народжанага чалавека. Калі ён цалуе яго ў галаву, чалавек вырастае разумным… ну, як Ленін ці як Пекка. Калі анёл цалуе чалавека ў плечы, чалавек будзе дужым… ну, як Артсі, — зрабіў рэверанс Алег Мікалаевіч у бок здаравяка ў чырвоным свэтары, якога палічыў не лішнім на ўсялякі выпадак вылучыць сярод астатніх. — Калі ж за гэтым сталом знойдуцца сапраўдныя мужчыны, якіх пацалаваў анёл і ў галаву, і ў плечы, і яшчэ туды, куды трэба, я прапаную ім падняцца — і, стоячы, выпіць за жанчын!
Гэта быў каронны, фірменны, так бы мовіць, тост Алега… Дома ён яго ніколі не падводзіў. Якая б ні была за сталом кампанія, нахабныя сантэхнікі ці сарамлівыя інтэлектуалы, уздзеянне тоста было ўсеахопным і заўсё ды прыблізна аднолькавым. У застоллі — у некай яго най частцы імкліва і парывіста, у нейкай частцы нясме ла і няўпэўнена, а ці так ужо яно трэба? — узнікаў вер тыкальны рух, пачыналіся хуткія жаночамужчынскія пераглядванні, але ў рэшце рэшт, хай нават пры пашла ватасці тоста, не паказваць жа, што ты на гэта самае не здольны, — і пайшліпаехалі падколкі, кпіны, пры жарачкіжарцікі… Тут жа імкліва і парывіста ўскочыў адзін Цімур, а астатнія, ці то не разабраўшы слоў, ці то не зразумеўшы іх не да канца аголенага сэнсу, тосту як бы і не пачулі. Падняўся ўслед за парывістым Цімурам толькі запаволены Артсі, аднак не болей як з рэверансам у адказ на рэверанс. Так што лепш бы Алег Мікалаевіч не кідаўся, як цецярук на таку, перамагаць Вад зіма Альбертавіча, які ў сапернікі яму і не набіваўся, адста роненай прыгажосці Элізабэт папросту баючыся.