— Падарылі інд зейцу новы бумеранг. Замарыўся індзеец стары бумеранг выкідваць, — у цішыні прамовіў Вадзім Альбертавіч, але зараз яго зразумелі хіба што разгублены Алег Мікалаевіч ды Пекка, які абыякава прамаўчаў.
— Я вам што сказаць хачу, пакуль пры памяці, — запрасіў іх адысці ўбок Пекка. — Трымайце два талоны на метро і сто марак, якія я вам, мусіць, прайграю, а як пасля перадам?.. Даедзеце на метро да станцыі «Кампі», там побач плошча з турысцкімі аўтобусамі, знойдзеце любы з рускімі нумарамі, дамовіцеся з вадзіцелем — і не адзін дык другі без пытанняў за гэтыя грошы вас да Піцера давязе. Усё.
— Я нікуды не паеду, — сказаў Алег Мікалаевіч. — Я тут застаюся. З Элізабэт.
— Што ж, заставайцеся, — не стаў пярэчыць Пекка. — Пайду скажу пра гэта Элізабэт, яна ўзрадуецца. Дом вы ёй, канечне, не спаліце, бо яна вас у дом не ўпусціць, але штонебудзь прыдумаеце. Хлопцы вы вынаходлівыя.
— Чаму гэта яна ў дом нас не ўпусціць? — непрыязна спытаў Алег Мікалаевіч. — Яшчэ як упусціць, мы тут ва ўсе дамы хадакі! Вунь колькі візітовак насунулі…
— Ён жартуе, Пекка, — паспрабаваў апраўдаць Вадзім Альбертавіч свінскія, мякка кажучы, паводзіны Алега Мікалаевіча, але Пекка ўжо завёўся.
— А ну давайце выйдзем на хвіліну, — голасам, не абя цаючым нічога добрага, прапанаваў ён сваім новым ся брам.
— Я нікуды не пайду, — адхіснуўся ад яго Алег Мі калаевіч. — Я тут застаюся. З Элізабэт. — Але Вадзім Альбертавіч настойліва ўзяў яго пад руку і вывеў з рэ старана.
На ходніку Пекка паспакайнеў, памаўчаў, нібы прыкідваючы, трэба яно ўсё яму, ці не трэба, і ўрэшце махнуў на сумненні рукой: трэба, не трэба — якая розніца, калі хочацца…
— Я вас як учора ўбачыў, ну, узрадваўся, падмог усё ж Бог на свята з кампаніяй! На мяне гэта іншым разам на кочвае — якніяк сем гадоў… Я за гэты час стаў для сваіх як бы сапсаваным фінам, ну ды гэтага вам не зразумець і гэта вас не тычыцца. Дык вось, да гэтых сямі гадоў я быў адзін Пекка, пад канец гэтых сямі гадоў я стаў другі, зусім іншы Пекка, а цяпер я трэці Пекка. Вырашыў я Карла Маркса не мяняць на некага іншага — і не мяняю, а ў астатнім змяняюся, таму што жыву, думаю, натураль на рэагуючы на тое, што адбываецца наўкол мяне і ўва мне. І не таму, што я хамелеон, чалавек без перакананняў, а таму якраз, што я перш за ўсё чалавек, а пасля ўжо, скажам, фін, альбо сябар нейкай партыі. У вас жа што толькі ні адбываецца — путчы, перабудова, страляніна, свабода слова, а вы нічарта не змяняецеся! Нібыта спа чатку вы рускія, а пасля ўжо людзі…
— Мы не рускія, — трохі пакрыўджана нагадаў, закаха ны ў жанчыну з вачамі вясновай тундры, Алег Мікалаевіч Ільін, які і па бацьку, і па маці быў чыста рускім чалаве кам, па недаглядзе запісаным у беларусы.
— У гэтым сэнсе вы ўсе рускія! — пераканана адрэзаў Пекка. — І беларусы рускія, і грузіны рускія, і ўзбекі! Вы там у гэтым былым вашым Савецкім Саюзе, самі нічога не маючы, самі для сябе вырашылі, што вам усё прына лежыць! А тое, што не прыналежыць, не прыналежыць часова, па недаглядзе! І хутка ўсё вернецца. І Прыбал тыка вернецца, і Сярэдняя Азія, і Каўказ вернецца, дый Польшча з Фінляндыяй… А таму: для чаго намагацца, нашто разбірацца, як яны там жывуць, чым яны жы вуць — зажывуць панашаму! І панашаму загавораць, таму нашто іх дзікунскія мовы вывучаць, і панашаму заспяваюць, і пад нашу дудку заскачуць! І разумець не жадаеце, што гэтага не можа быць, таму што гэтага не можа быць ужо ніколі. А вы прыязджаеце сюды, бегае це тут па дахах з нажамі…
— З якімі яшчэ нажамі? — стараючыся адбіцца ад абвінавачванняў Пеккі, якія ў адносінах да іх не падаліся яму справядлівымі, не зразумеў Вадзім Альбертавіч.
— А вы думаеце, Цімур жартаваў пра сябе?.. Ён тут закахаўся ў жанчыну, якую ў жарсцях пачаў збіваць, а калі яна праз гэта пайшла ад яго, пастанавіў яе зарэзаць. Яго з нажом з даху дома гэтай жанчыны паліцыя зняла. Яму турма пагражала — і мой сябар, які яму, як мог, дапамагаў, з вялікімі высілкамі звёў гэтую справу да псіхічнага расстройства. А ў нас гэта зрабіць — гэта не ў вас гэта зрабіць. І нават не ў Грэцыі, таму што ў нас і за любоўнае забойства восем гадоў даюць. Дык Цімур цяпер усяму свету распавядае, што фіны яго, героя барацьбы з дыктатарскім рэжымам, у псіхушку засадзіць хацелі.