— Які? — спытаў Алег Мікалаевіч, але Глеб, выходзячы ў дзверы і хаваючыся за квадратнай спінай Рабчыка, на пытанне гэтае яму не адказаў.
За Глеба як бы паспрабаваў адказаць Вадзім Альбертавіч.
— Памятаеш, Алег, у Роберта Раждзественскага: «Па нацыянальнасці я савецкі!..» Гэта з намі — і назаўсёды.
— За гэта і вып’ем?.. — прапанаваў Алег Мікалаевіч.
— Вып’ем, — згадзіўся Вадзім Альбертавіч. — А што ў тым кепскага?.. Я з савецкай уладай не змагаўся, мне яна ні жыць, ні гуляць не замінала.
— І мне не замінала, — прыкінуў, што і ў што наліць, Алег Мікалаевіч. — Усялякае, праўда, здаралася, але ўсялякае здараецца пры любой уладзе. Там засталося ўсё, што ў нас было, Вадзік, як за гэта не выпіць?.. А, давай гарэлкі — і па фужэру!..
Як, з кім і пад якія тосты пілі яны далей, абодва потым згадвалі смутна. Чамусьці менавіта гэтыя найбагатыя ў іх жыцці паўтарыдзве гадзіны на ўспаміны аказаліся самымі беднымі. Алег Мікалаевіч успомніў, што яны запрасілі Пекку і Элізабэт… Вадзім Альбертавіч успомніў, што яны запрасілі ўсіх і ўсім прапанавалі выпіць за вялікі Савецкі Саюз… За Савецкі Саюз ні за вялікі, ні за малы ніхто, апроч іх, піць не стаў, і тады Алег Мікалаевіч заскандаліў і заявіў, што фіны за рускіх не п’юць, бо ліжуць азадак амерыканцам. «Son of bitch», — адстаронена гледзячы на яго вачыма вясновай тундры, сказала Элізабэт, мяр куючы, мусібыць, што Алег Мікалаевіч не зразумее. Ад нак Алег Мікалаевіч, маючы прыроджаныя здольнасці да іншаземных моў, у тым ліку і да мовы ангельскай, усё, як мае быць, зразумеў і, носячы ў сабе нападпітку нату ру ўражлівую і крыўдлівую, адказаў нешта накшталт таго, што гэта якраз Элізабэт і нарадзіла яго на свет. Тут на дзіва спакойны і нават нібы тагасветны Артсі, здаравяк у чырво ным свэтары, падняўся, перавесіўся цераз стол, уважліва ўгледзеўся ў Алега Мікалаевіча і ўрэзаў яму ў нюрбалку. Вадзім Альбертавіч ускінуўся бараніць сябра, Артсі прыбіў яго да крэсла, падышоў Хуга — і сяброўтаварышаў ледзьве не выкінулі з амаль купленага і амаль прапітага імі рэста рана на вуліцу, туды, дзе звычайна бегаюць у фінаў гола задыя… Толькі і на гэты раз умяшаўся і выручыў шалёны Пекка: усіх утаймаваў, уціхамірыў, разагнаў па месцах. На месцах гэтых, трохі пабітага Алега Мікалаевіча і зусім цэ ленькага Вадзіма Альбертавіча, прыснулых мордамі ў та лерках, і знайшоў, вярнуўшыся за імі, Глеб Бурга.
Як яны засталіся ўдваіх, калі і куды падзеліся ўсе астатнія, чаму і за што іх кінулі, гэтага яны ўцямна не змаглі б растлумачыць, ды Глеб пра тое і не пытаўся. Ну, напіліся — і напіліся, дзіва дзіўнае, для гэтага ён тут іх і пакідаў… Абрыўкамі ўспамінаючы, як і чаму ўсё выйшла, Алег Мікалаевіч і Вадзім Альбертавіч цьмяна здагадваліся пра нешта не найлепшае…
— Добра яшчэ, што кішкі не выпусцілі, — сказаў Глеб, глянуўшы на распухлы нос Алега Мікалаевіча. — Гэта ў іх проста: фінкай чык — і гатова. У японцаў харакіры, а ў чухонцаў гэтых пуукоттаа… Бандыты. Яны ў васем наццатым годзе ўвесь рускі Выбарг выразалі, не прайсці па кішках было…
— Дык Выбарг нібыта не зусім рускі, — прыхаваў рукамі жывот Вадзім Альбертавіч.
— А Рабчык дзе?.. — спытаў Алег Мікалаевіч такім го ласам, быццам Рабчык быў яму найбліжэйшым сябрам, таму дзіўна, што ў такую цяжкую хвіліну яго не аказа лася побач.
— У Чыкага паляцеў, — дапамог ім падняцца зза стала Глеб. — Нашы рабчыкі цяпер далёка разляталіся.
— А нашых сокалаў далёка не пускаюць, — сказаў Вадзім Альбертавіч.
На вуліцы, дзе сырым ветрам шумелі прыцемкі, пе рагулялыя сябры трохі аддыхаліся, і Глеб паціху павёў іх да гасцініцы.
— Цемра ды вецер, — пацепнуўся Алег Мікалаевіч. — Не даляціць да Чыкага ні рабчык, ні сокал.
— Няёмка… кепска выйшла… — праходзячы каля тых жа, якія ўсё біліся, бронзавых мужыкоў, паспрабаваў казаць нешта Вад зім Альбертавіч, але Глеб яго не слухаў:
— Давай, давай, пайшлі, пайшлі… Дыхаем глыбей, у аўтобусе яшчэ з народам піць паўночы.
Алег Мікалаевіч для нечага пацікавіўся:
— А аўтобус чый?..
— Глеб Сяргеевіч! Глеб Сяргеевіч! — з п’яным заха пленнем замахалі рукамі і закрычалі з аўтобуса. — Глеб Сяргеевіч!..
Глеб паблажліва махнуў рукою ў адказ.
— А ты пытаешся, чый?.. У мяне ўсё маё: і аўтобус, і народ. Супрацоўнікаў сваіх на пару дзён адцягнуцца прывёз, каб мацней любілі…
З вінаватаспалоханым тварам, нібы чакаючы наганяю, насустрач ім бачком высунуўся вадзіцель.