З доўгіх шалікаў змайстравалі нешта накшталт транс парантаў, кофты, сукенкі з хусцінкамі пайшлі на сцягі — і тры дзесяткі вар’ятаў, перайшоўшы вуліцу і стаўшы па трое ў шэраг, калонай рушылі ўздоўж набярэжнай па плошчы Хаканіеме… Вадзім Альбертавіч з самага па чатку не хацеў строіцца ні спераду, ні ззаду, спрабаваў адасобіцца ад усіх, кідаў парасон з чырвоным станікам Алегу Мікалаевічу — і той нарэшце раззлаваўся.
— Глеб, да д’ябла яго, ён толькі пад нагамі блытаец ца! Хай коціцца да манумента, стане там і нас вітае! Як быццам парад прымае…
Раз’юшаны Вадзім Альбертавіч замахнуўся на яго парасонам:
— Ды йдзі ты!..
— Ідзі! — злосна і сур’ёзна працадзіў Глеб. — Нас павінен нехта вітаць. А не пойдзеш — у аўтобус не возь мем.
Вадзім Альбертавіч глянуў на Глеба, на Алега, на астатніх — і да яго дайшло, што сапраўды не возь муць. Уявіў, як яны будуць ехаць у цёплым і ўтульным аўтобусе, піць гарэлку, спяваць песні, ціскацца… а Нас цёна без трусікаў… Не, гэта не той выпадак, калі адбі ваюцца ад калектыву. Тым болей, што дуркаватая за бава з дэманстрацыяй неспасцігальным чынам перара стала ў штосьці сур’ёзнае, ва ўсякім разе яна не ўсім ужо, як ён заўважыў, здавалася толькі жартам. «А што гэта я сапраўды зафырдыбычыўся?..» — недаўменна падумаў пра самога сябе Вадзім Альбертавіч і кароткімі перабежкамі паспяшаўся да манумента, да бронзавых мужыкоў, што ўздымалі зямны шар над бронзавай ба бай з бронзавым дзіцём на руках. Вадзім Альбертавіч бег — і над ім калыхаўся доўгі складзены парасон, і дву ма пухірамі надзімаўся на ветры чырвоны станік.
Плошча была даволі добра асветленай і зусім бяз люднай, калі не лічыць паліцэйскага, які, намагаючыся асэнсаваць фантастычнае відовішча, уважліва назіраў за ўсім, што адбывалася, стоячы каля сваёй машы ны непадалёк ад трамвайнага прыпынку. Як толькі натоўп з анучамі на парасонах пачаў строіцца ў ка лону, ад якой адарваўся і пабег да манумента мужык са станікам, паліцэйскі паціснуў плячыма, пачухаў патыліцу і вырашыў патэлефанаваць напарніку. Праз пару хвілін пад’ехала яшчэ адна паліцэйская машына і спынілася побач з першай.
— Праблемы, Тойва?..
— Пакуль не… Але як ты мяркуеш, Мацці: што яны робяць?
— Рускія?..
— Рускія.
— Калі рускія, значыць, гуляюць.
— Ты ў гэтым упэўнены?
— З рускімі ні ў чым нельга быць упэўненым, Тойва… Але што ім яшчэ ўночы рабіць на плошчы?
— Так і я думаю… У нас ёсць падставы іх затрымаць?
— А чаго думаць?.. Па законе няма падстаў. Хіба што піць пачнуць, тады…
— Наўрад ці… Усе рускія ведаюць, што піць на вуліцы нельга…
— Рускім тое, што нельга, якраз самае тое, Тойва. Пачакаем…
— Пачакаем, Мацці, — згадзіўся Тойва і сеў у сваю машыну.
Калона дэманстрантаў на чале з Глебам Бургой, які ўздымаў вымпел на манціроўцы, рухалася па плошчы ўсё болей зладжана, усё больш рашуча і строга, нібы ўперадзе акрэслілася і паўстала выразная і дакладная мэта. Стоячы каля манумента, Вадзім Альбертавіч бачыў, як сур’ёзнелі твары і цвярдзелі позіркі, як, раўняючы крок, змыкаліся плячом да пляча шэрагі, і калона з разрозненых і выпадковых людзей пераўтваралася ў маналіт, у адзінае цэлае. Трапяталіся хусцінкі, ветразямі напіналіся нацягнутыя шалікі, хліпалі на ветры кофты і сукенкі, але гэта ўсе меней здавалася смешным і ўсё бо лей уяўлялася Вадзіму Альбертавічу ўрачыстым, нават велічным. Нечаканае пераўвасабленне п’янай кампаніі ў народную масу, у калектыў, аб’яднаны адзіным пары вам, адзіным імкненнем, Вадзіма Альбертавіча настолькі ўразіла, што ён адчуў, як нарадзілася недзе ў пахаладзе лым шлунку і пачало падымацца вышэй і вышэй, да грудзей і горла, ледзь не вырываючыся з яго крыкам «ура», дрыготкае захапленне. Ён згадаў гэтае захаплен не, соладка яго пазнаў — і ў яго аж галава закружыла ся: не згубленае!.. У вушах загучала музыка, замігцелі ў вачах малюнкі: прахадная завода, расхінутыя гарадскія вуліцы, кветкі і паветраныя шары, плошча, сцягі, тры буна правадыроў, прывітанні і здравіцы — і ўзрушанае, бясконцае людское мора, у якім кожны шчаслівы быць, адчуваць сябе маленькай кропляй, не жадаючы і не патрабуючы большага, таму што большага, чым гэтая аб’яднаная, усенародная радасць, нічога не бывае. Вадзім Альбертавіч міжволі ўзняў парасон з чырвоным станікам так высока, як толькі здолеў, і выцягнуўся ў струнку. У падманным, штучна дзённым неонавым святле — скрозь ноч і вецер — калона рухалася наўпрост на яго; Глеб, за даючы рытм, мерна ступаў, амаль чаканіў крок, і ў ва чах ягоных бліскала; Алег Мікалаевіч, сапраўдны пра вафланговы, вышэй за ўсіх уздымаў транспарант, які ён, не падабраўшы сабе такога ж рослага напарніка, нёс на двух парасонах адзін, упарта супраціўляючыся ве тру, нахіляючыся наперад і не адрываючы позірку ад сярпа і молата, што трапяталіся на вымпеле над гала вой Глеба; спакуслівай Насцёне, якая ўручыла Вадзіму Альбертавічу станік і начапіла сцягам на парасон свае трусікі, вецер разпораз расхінаў плашчык і задзіраў прыпол сукенкі: цела яе белаблакітна свяцілася ўсімі сваімі ніжнімі акругласцямі, але, адухоўленая ідэяй, яна не звяртала на тое, што ідэя ідзе голая, аніякай увагі; нізкарослы мужычок, што крочыў следам за ёй, нахіляючыся, як і ўсе, наперад, закідваў твар угору, да транспарантаў і сцягоў, нібы не бачыў перад сабой такой голай і такой спакуслівай бабскай задніцы, — і тут заха пленне кальнула Вадзіма Альбертавіча іголкаю ў сэрца, і ён панічна падумаў: «Але ж раструшчаць яны мяне, затопчуць!.. Ды што там мяне, мужыкоў гэтых бронзавых за мной раструш чаць, шар зямны затопчуць, Госпадзі!..»