— Калі гэты ты палітыкай пачала займаццца?
— Ды не палітыкай я займаюся, а жыццём. Высокародным відам спорта.
Апошняй яе фразы Брызін і тады не зразумеў, і потым яна да яго не дайшла… Новае пакаленне.
Праходзячы піўнуху на Нямізе, Брызін прыпыніўся і спытаўся ў самога сябе: «Андрэй, ты хочаш кульнуць куфель піва? Толькі адразу праўду кажы, ідзі да піва наўпрост, а не кружнымі шляхамі». І Андрэй адказаў Брызіну: «Хачу. А калі давядзецца за стырном ехаць і з якімнебудзь срулём з палкай разбірацца, дык ты, Брызін, мяне адмажаш. І пайшло яно ўсё на фіг».
Зрэшты, можна было абысціся і без такога складанага ўнутранага дыялогу, бо з піўнухі выскачыў з недапітым куфлем Савелій Рудзянскі і вольнай рукой ляпнуў Брызіну па плячы:
— Брыза, прастаўляй піва, бураціна! Я твайму Бегун ку кульгавага Юрыка на тваю тачку падсеяў, без мяне ён фіг бы яго ўгаварыў!
— Бегунок тут быў?
— Тут. З пілой.
— Якой пілой?
— Бензінавай. Прыпёрся ў піўную з пілой — цырк. Ударнік лесапавалу.
— Даўно?
— Ды мінут пяць, як пайшлі. Ну, можа, дзесяць, — удак ладніў Савелій, глянуўшы на недапіты куфель. — Не болей.
Выходзіла, што спяшацца не было куды: работы з зам ком і ключамі хопіць гадзіны на дзве нават для кульгава га Юрыка. А калі ён пад мухай, дык і на дзве з мухамі.
— Яны пілі?
— Не, бочку пілавалі. Ты як спытаеш…
— Ладна, пайшлі. Прастаўляю.
У піўной было не густа і не пуста. Апроч яго ды Са велія, два адасобленыя інтэлігенты, адзін з якіх, у аку лярах, старанна разбіраў на газеціне залацістага ляшча, а другі, са слядамі акуляраў на пераноссі, аблізваючыся, чакаў; задуменны з відавочна маштабнага, не меншага ад брызінскага, перапою, трохі чужаваты тут у сваёй фор ме міліцэйскі маёр, а яшчэ напаўзнаёмы мужык Віталік, спіты былы хакеіст са сваёю высокай і нейкай пустэль на сумнай чарговай сяброўкай.
— Брыза! — радасна раскінуў рукі насустрач Брызіну і паплыў ад высокай сяброўкі амаль роўны з піўной стой кай Віталік. — Глядзі, якую я ўчора кроквіну адарваў! І ведаеш, як яе завуць? Капіталінай!.. Клянуся, я ў паш парце бачыў! Хочаш, напалам яе распілуем? Тут і Бегу нок твой недзе з пілой… Табе якую палавіну? Верхнюю — дык за куфель, ніжнюю — дык за два.
— Ты з ім п’еш? — спытаў Брызін Савелія.
— Я п’ю толькі з тымі, хто прастаўляе, — адказаў Савелій, з чаго вынікала, што піць тут яму, апроч як з Брызіным, няма з кім. Хоць глядзі ў акулярах, хоць без.
— Лізавета, ты не паверыш, але я без грошай, — абы шоўшы Віталіка і ніжнюю палавіну ягонай сяброўкі, па вітаўся Брызін з буфетчыцай.
— Каму ж тады верыць, калі не табе, — без асаблівай ветлівасці, але са згодай кіўнула буфетчыца, якой і піва, і піўная, і півасмокты, і ўсё чыста ў яе жыцці каля піўной бочкі даўно апаскудзела. — Усіх паіць будзеш, ці толькі Саву?
— А хто яны мне, каб іх паіць? — спытаў Брызін, аглядаючы выпадковы піўны калектыў.
— Мінулым разам, значыць, тут былі адны браты твае ды сёстры, — сказала Лізавета, наліваючы піва.
— Ну,— сказаў Брызін. — Былі і ўсе памерлі.
— Шкада, — сказала Лізавета. — Столькі народу…
Яны ўзялі з Савеліям па піву і адышліся да самай даль няй стойкі, выбраўшы ў суседзі інтэлігентаў з ляшчом. Тыя незадаволена на іх зыркнулі, бо вольных стаякоў паўсюль хапала, але нічога, паколькі інтэлігентныя, не сказалі.
— Што, так і будзем піва піць? — недаўменна спытаў Савелій. — А разбавіцель?
— Ліза пабаіцца, — кіўнуў Брызін на маёра.
— Каго пабаіцца? Яроху?.. Ды яго самога не сёння заўтра выпруць з міліцыі за п’янку. Жонка ўжо выпер ла.
— Ладна, ід зі далівай, — махнуў рукой Брызін. — Толькі мне піпетку, не болей.
Савелій узяў куфлі, адсёрбнуў з кожнага па глытку з пенай, вярнуўся да Лізаветы, і тая, не хаваючыся, даліла ў піва гарэлкі.
— Лізавета, і мне, — ікнуў маёр, які, аказалася, і ў задуменні ўсё бачыў.
— Ішоў бы ты дамоў, Ярохін, — спагадліва сказала бу фетчыца, якая прафесійна не любіла міліцыянтаў, але традыцыйна паважала форму і пагоны. — Прападзеш тут — і ніхто табе не паможа.
— Я памагу, — адазваўся Віталік. — Маёр, хочаш палавіну Капіталіны?
— Эх, Віталік, — уздыхнуў маёр. — А якую васкрэ сенскаму «Хіміку» шайбіну закаціў… Ад варотаў да ва ротаў…
— Ты помніш? — устрапянуўся Віталік. — Ты помніш, Ярохін? — І гэтак жа раптам, як і ўстрапянуўся, абмяк. — Мала хто помніць…
Брызін выпіў куфель піва ледзь не адным глытком — так хацелася.
— А кузбаскаму «Металургу», — доўжыў успаміны Ярохін. — Эх, Віталік…
— Выбачайце, а як ваша прозвішча? — павярнуўся да Віталіка інтэлігент у акулярах.