Выбрать главу
Ідзе чалавек.                       Балючыя крокі не па траве — па цвіках эпохі.

КАЛІ ЁСЦЬ ЛАНЦУГ ШЧАСЛІВЫ..

* * *

Я цябе малявала на кані i пры латах, Цёмна-сіні твой плашч у сутонні чарнеў. Найжаданейшы госць,                               скінь паходныя шаты... Чуцен вечавы бом: не сяўбе быць — вайне. Нітавалі цябе з даўніной летуценні. Здраднай сіле нябачны,                              ты ў байніцы з прашчой. О, якое вам дзякуй, стагоддзі цярпення, Што прыйшоў ты з вайны,                          кожным продкам прыйшоў. Тут мячы паламала крыжацкая зграя, Спатыкнуліся коні татарскай арды Аб твае гарады, што, як свечкі, згаралі, Але ўзводзіў наноў ты свае гарады. Я — жанчына, я ведаю тайны нябыту. Па маіх валасах попел болю сцякаў. Я кахаю ў табе ўсіх забітых, забытых, Хто прыход твой у свет прадракалі                                                       ў вяках.

ПРЫГАРШЧЫ ДАЖДЖУ

На тонкіх нагах непрыгожае шчасце Прыбегла, запыхаўшыся, на абцасах. А хлопец гатоў быў паўнеба пакласці, Ды што там паўнеба — Зямной паўакрасы! Ды што паўакрасы — Сусвет зорнавокі Гатоў быў пакласці дзяўчынцы над ногі. Дождж прыгаршчай сыпаў гарохам                                           з кашолкі, А ён гаварыў: гэта зоркі...
Ці помніш, стаялі мы ў парку аціхлым, I вусны развучвалі першыя словы Кахання? I варта дажджу нам аховай Была ад яшчэ незнаёмага ліха. Калі б я не помніла тыя хвіліны, Або яны прадажднсылі не з намі, Не знаю,               хапіла б мне сілы цагліны Жыцця на каханні замешваць, Не знаю...

* * *

Аб чым з табою сёння памаўчым? Пераплятаючыся, што абвесцяць душы? Пяшчотным рухам можна зберагчы Гармонію сусвету непарушнай, А слова ўсё ж, не вытрымаўшы паўз, Паставіць сваю сумную пячатку. Давай паўторым з самага пачатку, Пяшчоце не сфальшывіўшы ў адказ.

* * *

Табе на памяць лета падару: Дажджы, рамонкі, стромкія арэлі — Кахання i надзей маіх пару, I мокрых кос, што на вятрах пятрэлі.
Табе на памяць лета падару. Хоць, можа, падарунак не па чыну, Вазьмі яго скарынкай на гару Жыцця свайго: запас бяды не чыніць.
Вазьмі яго, сухарык, успамін... А можа, будзе невыносна золка. Ён адратуе некалькі хвілін Для ўсмешкі, з-за якой прагляне золак.

* * *

Ты — мой першы дзень спаткання, Пацалунак мой прасветлы, Ты — дзівосны сон кахання, Урачысты, запаветны. Я жыву ў тваім дыханні, У тваім свячуся сонцы, Шэпты плаўлю ў заклінанні, Каб званілі вусыы ў звонцы. Ты — святое ўваскрасенне У кожны будзень клапатлівы. Я табой закута ў звенні, Калі ёсць ланцуг шчаслівы.

* * *

У незлічоных формулах папера, Вакол цябе раскіданы лісты, Глядзіш на свет, яшчэ не твой, i верыш, Што пройдзе міг няўдач i пустаты. Тады ўваход адчыніць таямніца, I першым ты запаліш свой ліхтар, I адкрыццём там будзе скарб свяціцца. Ён — тваё дрэва, ты — яго разьбяр. Даруй, што мне скрозь лічбы сумна крочыць, Шукаю іншых ісцін карані. Але нябачна нашы вусны, вочы Адной вадою нехта акрапіў.