Выбрать главу
Дзяўчаты майго юнацтва, Зялёнай, бяссоннай пары... Змаглі вы такімі ж застацца. А я - Беззваротна стары.
3 касынкай Ці ў модным бярэце Вы зноў прыбягаеце ў сне... Я ўсіх вас прашу: Не старэйце I не праганяйце мяне.
Як майская песня для птушак, Я з выраю часу Гатоў Вярнуцца да вашых вяснушак, Да сцежак дзіцячых гадоў.
Я помню I воблакі тыя, I здані ўначы ля куп'я... Якія вы ўсе маладыя, Адзін толькі ведаю я...
* * *
Прыцішыцца няма калі Мне на жыццёвым перавале. На грэшнай стомленай зямлі Мяне любілі і кахалі.
Жанчыны — Лепшыя з жанчын — Мне лоб далонямі студзілі. I локця жураўліны клін Мільгаў, Як цень, На небасхіле.
Я і цяпер яго лаўлю 3 надзеяю і ласкай шчырай I не спяшаюся Зямлю Пакінуць, Выбраўшыся ў вырай.
* * *
Я не сквапны — Вы паверце. Не прыслужваю рублю. Лепшы яблык на талерцы, Не шкадуючы, ўступлю.
Сувеніры, Кветкі, Рэчы, Нават тыя, што люблю,— Забірайце. Не пярэчу. Пашкадую — І ўступлю.
Сцежку лепшую ў прысадах, Поля лепшага раллю I высокую пасаду, Не крыўдуючы, ўступлю.
А тваіх вачэй смяшынкі, Як нябесны дар, каплю. Ні адной тваёй маршчынкі I слязінкі Не ўступлю.
Праз пагрозы, Пасміханне — Праз усё пераступлю. А цябе, Маё каханне, Анікому не ўступлю.
* * *
Ты стала ля дзвярэй У гулкай цішыні. Шаптала мне: «Скарэй...» Прасіла: «Зачыні».
Адвага і адчай Маўчаннем сцялі рот. I паварот ключа — Як лёсу паварот.
Ніхто не адамкне Зачыненых дзвярэй. Цяпер ніхто ў мяне Цябе не адбярэ.
Шалёны сэрца ўдар Каля маіх грудзей — Як шчасця шчодры дар, Як бурны ўсплёск надзей.
Ноч выблескам пляча Працята навылёт... I паварот ключа... I лёсу паварот...
* * *
Не веру, Што з гадамі адыходзіць, Згасае палкасць маладых сустрэч. Прыйдзі ка мне ў пакоры і лагодзе, Маім рукам і вуснам не пярэч.
I не хавай, Як хітрая цыганка, Няўтольнага агню ў сваіх вачах. Хай будзе тонкі месяц за фіранкай. Хай будзе ціхі стогн каля пляча.
Хай згіне ўсё, Што ўжо было, Што будзе. Але хай застануцца на вякі Твае ненапалоханыя грудзі I ля шчакі цяпло тваёй рукі...
* * *
Так, я перад табо ю вінаваты За доўгія самотныя гады, За непаразуменні ўсе і страты, За майскія замоўклыя сады, За словы непатрэбныя і ўчынкі, За наш касцёр, Шт о ледзьве не ачах, За сівізну I раннія маршчынкі I стому вечаровую ў вачах, За вольніцу I шумны хмель пракляты, За ростані I тайны недавер. А больш за ўсё Бязмежна вінаваты, Што я цябе кахаю і цяпер.
* * *
Ці ўспамінала ты мяне, Калі я доўга быў далёка?
Хоць у нядзелю, Хоць у сне Ці ўспамінала ты мяне 3 пяшчотай і журбою лёгкай?
Ці выглядала мілым вокам Мой цень у ранішнім акне, Ці чула ў незнаёмых кроках Маю хаду? Было ці не?
Ці ўспамінала ты мяне?
Было мне ў дальняй старане Тужліва так і адзінока, Што я паверу і мане, Што ўспамінала ты мяне, Калі я доўга быў далёка...
* * *
Помніш, Ты даверылао Мне ключы, Адчыніла дзверы Уначы, Не дала і трохі Ачуняць, Бо цябе палохала Цішыня, Што шапоча голлем Ля акна, Ходзіць завуголлем Давідна?