Выбрать главу
* * *
Даўно забыў юначыя спакусы, Вясновы шал, Асеннюю тугу. А вось забыць Твае сухія вусны I шэпт твой непрытомны Не магу, Калі тваё наструненае цела Цягнулася нястрымна да майго I ўсё ўва мне спявала і трымцела, I кроў паліў адчайнасці агонь, I мне чаромхаю лясною пахлі Распушчаныя валасы твае...
Дыхне ўспамін — Як прысак неачахлы, Мне гэта ўсё зноў сэрца саграе...
* * *
Ты выйшла да мяне. Той ноччу зорнай Я верыў: Шчасце нас не проміне I ласка будзе доўгай, непаўторнай... Ты ж думала зусім не пра мяне.
Ты цалавала вуснамі сухімі, Няўцямна паўтарала, Як у сне, Каля майго пляча Чужое імя. Адкуль было ўсё гэта ведаць мне?
Са мной дзяліла ты адчай і стому, Са мной хавала смутак у віне. А паклялася ў вернасці другому... Чаму так доўга ты маніла мне?
I вось астаўся я, Табой пракляты, Адзін 3 халодным ценем на сцяне. I я ва ўсім, Па-твойму, Віноваты? I гэта — Праўда, Слушная ўпаўне.
* * *
Не перанось спатканне на пасля. Хто ведае, Што заўтр а нас чакае — Ці то ад шчасця спыніцца Зямля, Ці напаткае нас бяда якая.
Сагрэй мне вусны сённяшнім агнём. Абмый душу мне сённяшняю ўсмешкай. Хай кажуць, Што жывём кароткім днём, А не халоднай вечнасцю няспешнай.
Хвіліны нават не паўторыць час, Хоць папракай яго ты, Хоць упрошвай . Што, як сустрэча гэтая якраз Для нас галоўнай стане і... апошняй?..
* * *
Чам у павінен плакаць чалавек , Калі ён хоча весела смяяцца, Калі яму ўсяго гадоў семнаццаць I таямніца свеціць з-пад павек ?
За што яму бязладнае жыццё Суровыя сюрпрызы падкідае, Калі яго сяброўка маладая Нясе ў сабе ягонае дзіцё?
Навошта ён даверліваі пачаў Начную споведзь з вопытным суседам, Калі пасля прыйшлі за ёю следам І здрада, I знявага, I адчай?
Чаму такі непрымірымы век I помніць крыўду горкую старую, I ўсіх памылак даўніх не даруе?.. Чам у павінен плакаць чалавек?!
* * *
А я не веру, Што пайшло каханне З гадамі маладымі на спачын, Што нашых вуснаў, Нашых душ яднанне Не можа сівізны перамагчы.
Я і цяпер разгадваю, Як тайны, Твой кожны дотык, Кожны позірк твой. Ад старасці ахоўваю адчайна Святыя хвілі радасці жывой, Калі тваё спякотнае дыханне Сціхала ўранні на маім плячы...
I я не клічу новае каханне. Мне б тое, Маладое, Зберагчы.
* * *
Як вецер лісце шугане Па скверу, Ты засумуеш без мяне — Я веру.
3-за хмар збяжыць змяркання міг Па промню. Як добра нам было ўдваіх, Я помню.
Плыла ад поўні паласа Скразная. Ты страхам поўнілася ўся — Я знаю.
На зрокі клаўся цень крыла Ціхутка. Ноч тая цёплая прайшла Так хутка.
Ей грэцца ў памяці маёй, Як цуду. Да скону дзён маліцца ёй Я буду.
* * *
Чам у ты помніш сумнае адно? Было ж у нас вясёлае , Здаецца, I ад кахання абмірала сэрца, I ноч нам зоркі сыпала ў вакно.
Няўжо яно забылася даўно I ў памяці жывой не адзавецца, Як залатое поўнае вядзерца, Што нечакана ўпушчана на дно?
А мне Адно шчаслівае відно Удалечы, Што мараю завецца. Так і сягоння не закрыты дзверцы I не дапіта хмельнае віно.
Хай не знайшлі мы дзіўнае руно, Але прайшлі сцягой адзінаверцаў, I на вячэрняй роздумнай паверцы Не ўспамінай журботнае адно.
* * *
У хвіліну адчаю Пакладзі мне далонь на чало, Адкожы на пытанне маё На расстанне: Ці патрэбны я быў, Як мяне не было, Ці патрэбны я буду, Як мяне ўжо не стане?