Выбрать главу
ЗНОЎ ПАБАЧЫЎ ЦЯБЕ...
Цэлы тыдзень хадзіў я прыгнечаным, Не гулялася, не спявалася. Кожнай раніцай, Кожным вечарам Сэрцу нечага не ставала ўсё.
А сягоння Зусім няпрошана, Нечакана, неспадзявана я Зноў убачыў цябе, Харошая, Дарагая, Нецалаваная.
I гатоў салаўём заліцца я На лады, на калены розныя, Каб дзівілася нават міліцыя, Што такімі бываюць цвярозыя.
I нясу, каханнем асвечаны, Па вясновай зямлі сэрца гром-біццё. Паглядзяць на мяне сустрэчныя — I таксама шчаслівымі робяцца.
I магу я звярнуць нават гор хрыбты — Сіла рвецца з грудзей нечуваная... Ты ж пайшла. I нічога не ведаеш ты, Дарагая, Нецалаваная...
* * *
Не, Мы з табою не святошы. Мы прагна выпілі да дна I ласку вечароў харошых, I пацалункі довідна.
I мне не раз яшчэ Салодка Спаць на тугім тваім плячы I, як маланкаю, дрыготка Аб вусны вусны апячы.
I раптам сцішыцца ў здзіўленні, Калі няўмольна, Як прысуд, Мяне зноў кіне на калені Жаночай прыгажосці цуд.
Няхай яно жыве са мною, Да скону грэючы жыццё, Маё мужчынскае, Зямное, Святое гэта пачуццё.
А калі скрывяцца святошы,— Ну што ж, Мы выпілі да дна I ласку вечароў харошых, I пацалункі давідна.
* * *
Такі спрадвечны лёс мужчын: Рвануцца з мілых рук, Пайсці I зноў перамагчы Сто слот і завірух, Заблытаць тысячу дарог I выпіць дзесяць рэк, I любай Палажыць да ног Увесь свой скарб і грэх.
Ну а калі Праз сто разлук, Праз сто смярцей вайны Да мілых, незабытых рук Не вернуцца яны,— У тым няма віны мужчын, Зусім няма віны, Што рана леглі на спачын Пад сосны і кляны...
* * *
Вочы сінія-сінія... Косы тугія... Хтось шчаслівы, як кажуць, дзяўчыну хрысціу Трэба вытаптаць многа дарог, Каб другія Вочы гэткія, гэткія косы знойсці.
Пра такіх, пэўна, казкі складалі ў народзе, Надзяляючы сотнямі светлых імён, А цяпер Горманісты чародамі ходзяць, Носяць песні-прызнанні ўначы ля акон.
А яна — Маладая ў сваёй прыгажосці. Ні прызнанняў, ні песень не хоча яна. Аднаго прычакаць бы ёй толькі у госці. Ды з зямлёю яго абвянчала вайна.
Не згуляе вяселля той, Хто гэтак абвенчан. А яна ўсё чакае, Верыць казачным снам, Адганяе сватоў, што прарочаць: Не вечна Будзе доўгай каса, будзе яркай краса.
I даўно з хаты ў хату І з вуха у вуха Носяць бабы па вёсцы няўімольны прысуд Застанецца яна назаўжды векавухай, Нізавошта састарыць, загубіць красу...
Я не знаю, Быць можа, і праўда, не трэба Ёй, прыгожай такой, адзінокаю жыць. Я ж яе разумею. I вельмі хацеў бы Вось такое каханне ў жыцці заслужыць
* * *
Другія 3 доўгіх падарожжаў Дамоў, Да любых у двары, Што найдзіўней, Што найдарожай, Вязуць заморскія дары.
А я 3 далёкае дарогі Табе на памяць прывязу Падкову — Месячык двухрогі — I зорку — Сінюю слязу.
I, не абмыўшы пот салёны, На шчасце наша ці бяду, Табе ў халодныя далоні Свой лоб гарачы пакладу.
* * *
У прысадах цяністых Я сустрэўся з табой, Маёй светлаю, чыстай Веснавою журбой,
Маёй ціхаю казкай, Маёй першаю ласкай.
Тут мы часта хадзілі Ля альтанак пустых, Ціхім шэптам будзілі Юных клёнаў лісты,
Новых сцежак шукалі, Першых промняў гукалі.
А сягоння блукаю Я адзін да святла I прычыны не знаю, Што з табой развяла,
Маім шчасцем пявучым, Маім болем пякучым,