Выбрать главу
«Цілі-цілі цеста!..» Улёг за імі шчанюком звяглівым. і ўсё чакаў, Як голас мой падхопіць I панясе пад гулкім небам рэха. А сад маўчаў. Маўчалі змрочна кроплі, Што на лістах званочкамі віселі. А яблыня старая Поўнай жменяй Дажджу мне сыпанула за каўнер. I я замоўк. Як быццам спатыкнуўся. Мяне спыніў цяжкі дарослы сорам. Пачуў я раптам, Як замоўк чамусьці У шапатлівых кронах звонкі лопат, Як стала ў садзе золка і будзённа.
Я дзякую, Што ты маўчыш, Мой сад...
Мой сад...
* * *
Скажы мне, Скажы мне, Што гэта было — Адчаю імгненне, У вечнасць імкненне, Аб шчасці маленне, Ці проста здзіўленне, Ці проста Зямнога кахання святло?
Скажы мне, Скажы мне, Што гэта было — Ад гора збавенне, Душы наталенне, Прыход прасвятлення, Ці проста збліжэнне, Ці проста Грудзей тваіх пудкіх цяпло?
Скажы мне, Скажы мне, Што гэта было — Жыцця патуханне,
Ці смерці дыханне, Ці неба ў абдымках зямлі Калыханне, Калі ні вяртання назад, Ні адхлання, А толькі Рыдане, Гарэнне, Згаранне?..
Скажы мне, Няўжо гэта з намі Было?..
НЕЗНАЁМКА
Яна ішла сцяжынкай вузкай Да вечаровага сяла. I ветразем Над сіняй блузкай Касынка белая плыла.
Ішла няспешна і стамлёна, Спакой дзявочы несучы. I шаўкавістай пасмай лёну Каса ляжала на плячы.
I ў затуманеным прасторы Ці то ў душы маёй Плылі Вачэй бяздонныя азёры, Крылатых броваў жураўлі...
Ах, незнаёмка, незнаёмка, Неспадзяваная бяда! I прыпыніць цябе няёмка, I адпусціць цябе шкада.
Калі яшчэ на сцежцы вузкай Цябе сустрэну ля сяла?.. Як ветразь, Над блакітнай блузкай Касынка белая плыла...
* * *
Каля твайго паркана снег мяце, Парыпвае азяблая ігрушына. А я шукаю след твой зацярушаны, Блукаю ў несканчонай маяце.
Завея рве свае пухавікі, Па твары б'е халоднай белай лапай. Мне хоць бы лёгкі ўзмах тваёй рукі, Хоць бы прамень з твіаёй настольнай лямпы. Мароз тваё акно замураваў. Паміж табой і мною — Шкло настылае. Ты каля печы грэеш рукі, Мілая, А я б дыханнем іх адаграваў... я б
* * *
Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах, Між чужых, незнаёмых людзей Буду я табе сэрца трывожыць Успамінамі кожны дзень.
I калі пацалунак нейчы Раптам губы твае апячэ, Ты успомніш: А той, ранейшы, Цалаваў усё ж гарачэй.
I, быць можа, на тых раздарожжах Зразумець ты паспееш яшчэ: Ад мяне уцячы ты можаш, Ад кахання ж — Ніяк не ўцячэш.
* * *
Табе, нібы прароку, веру, Што пражывём шмат зім і лет. I калі смерць мне грукне ў дзверы, Я ператрушчу ёй хрыбет.
Ну, а калі не саўладаю, Ты да мяне прыйдзі тады, Прыгожая і маладая, Як у юнацкія гады.
Падай мне рукі палахліва I калі я ўсё ж упаду, Дык у цябе, Маёй цярплівай, Маёй адзінай, На віду.