Выбрать главу
Ну адкуль такая сіла? — Адцягнула ад сяла, Закружыла, Закруціла I да лесу прывяла. Дзе там сцежка, Дзе палянка, Дзе туману сіні дым, Нават рэчачка-пятлянка Не дазнаецца аб тым.
Да пары Без дай прычыны Не прызнаемся мы ёй, Колькі зорак палічылі, Колькі ўчулі салаўёў, Дзе праседзелі да ранку I шапталіся аб чым, Разам з рэчачкай-пятлянкай Мы пакуль што памаўчым. Хоць няпрошанаю сведкай Неадступна — Вось бяда — Не драмала, як суседка, Булькатлівая вада. Ды не дай Бог — Нечаканка, I ў каханкі ля варот Наша рэчачка-пятлянка Зробіць рэзкі паварот...
* * *
Як хочацца вярнуць усё назад: I маладосць, I салаўіны сад, I закаханы позірк той дзяўчынкі, Якую міма ветрам пранясло, I неба без адзінай аблачынкі, I на ружовай завадзі вясло.
Але ад пылу пацямнелі далі. Сад высеклі. Сцяжынкі затапталі. Прайшлі дажджы шырокой паласой. I юны рыцар Тонкую дзяўчынку, Сустрэўшы на аўтобусным прыпынку, Ад скразняку хавае пад крысо. I мкне маторка па рацэ імкліва...
I гэта ўсё, вядома, справядліва. I сумна гэта. Вельмі сумна ўсё...
* * *
Мне не забудзецца ніколі, Як у азёрнай старане Гуло сяброўскае застолле I ты глядзела на мяне. I сэнс, I тайна, I надзея Былі ў бязладнай гамане, Бо за сталом вясна сядзела I ты глядзела на мяне.
Усё тады было дарэчы: I драч , I юшка ў чыгуне, І плыў туман над соннай рэчкай I ты глядзела на мяне...
Яшчэ не раз мне па-юнацку Твой позірк знічкаю мільгне. Хаця б на міг, Хаця б знянацку Зірні здалёку на мяне!
* * *
Не знаю , Гэта добра ці нядобра, Ды што хаваць мінулыя грахі — I мне таксам а міні даспадобы, Хоць я ім запазніўся ў жаніхі.
Зноў прымушае здзіўлена спыніцца Жаночы цуд, Як гэты свет, Стары . У цесным калчане міні-спадніцы Дзве юныя нагі — Як дзве стралы.
I плёткі — міма. Забабоны — міма. І цокаюць Па сонным сэрцы Лодачкі. I мілая дзяўчына ў моднай міні — Як чарачк а крыштальная на сподачку.
I чырванеюць посныя персоны. I адарваць вачэй не можа Бог Ад лёгкага, Як хмарка, Парасону Над грэшнай пара й загарэлых ног.
Пад пошласць — міны. Пад святошасць — міны. Аж крэкча цынік качкаю падсаднаю. А стройныя дзяўчаты ў смелых міні — Як строгія цюльпаны ў палісадніку.
I цёплы вецер ім каленкі мые. I я без шкадавання і трывог Гляджу, Як небу адкрываюць міні Зямную прыгажосць дзявочых ног.
* * *
Патухаюць, цямнеюць высі. Зоркі ўспыхваюць над сінявой. Да пляча майго прыхініся Залатою сваёй галавой.
Чуеш вецер I чуеш вечар ? Чуеш, Ціха шапоча сад? На твае худзенькія плечы Асыпае ноч зарапад .
Гэта я табой вечарую, Туманамі цябе чарую, Васількоў шапатліваю моваю Зачароўваю, Зачароўваю, Роснай сцежкайю, Рэчкай ціхаю Закалыхваю, Закалыхваю...
I ад рук няўмелых, нясмелых Не схаваешся ты нідзе. Поўня белая Яблыкам спелым На далоні твае ўпадзе. Ты шапнеш мне адчайныя словы Што шаптаў табе ўчора я , Вечаровоя, Зачарованая, Закалыханая Мая.
* * *
Я за тваім плячом не разглядзеў У доўгую хвіліну развітання, Што за вакном — Змярканне ці світанне, Ці месячная ноч, Ці хмарны дзень.
Было адно імгненне на дваіх. Было адно спякотнае дыханне. I вусны — Як кругі выратавання, Калі ў бяссіллі мы шукалі іх.