Выбрать главу

Юначка

Ты ў дзіўным харастве стаяла перад намі. Так велічны‚ так горды быў твой гнеў! Ад роспачы‚ тугі сьціскала кулакамі… У вачох агонь маланкава зіхцеў.
І раптам‚ угару з мальбою ўзьняўшы рукі‚ Ты абвяла бязьмежны далягляд. Там… дзесьці у тайзе‚ зьняможаныя ў муках‚ Гібеюць бацька‚ маці‚ родны брат.
І позірк той‚ як сымбаль перад сьветам‚ Нас заклікаў да новых перамог; І на сьцягах уваскрасалі запаветны Сьвятыя словы: Бацькаўшчына й Бог.

Рыд — Аўстрыя, 26 студзеня 1949 г.

Уцекачам

Браты мае! Браты-Беларусы! Што гоніць вас ў чужы далёкі вырай? Пакінулі Смаленск‚ Ржэў. Бранскія лясы… А колы круцяцца‚ пяюць жалобнай лірай.

Скрыбава, 1 красавіка 1944 г.

Галашчыву Янку

Незваротнай плыняй Праплываюць годы. Будзь-жа верным сынам Ты свайму народу!
Ў горы ня згінайся Пад цяжкім прымусам! З гонарам трымайся Назвы Беларуса!
Бо і наш час прыйдзе Й нам засьвеціцж сонца‚ Промень Волі ўзыйдзе Ясным валаконцам.
Шчасьця дні паймкніуцца Й з дальняе дарогі Мусім мы вярнуцца Ў Край свой з перамогай.

Рыд — Аўстрыя, 22.02.1947

І гады мінаюць за гадамі

І гады мінаюць за гадамі… Палазамі Коляды рыпяць‚ Закавала рэчку ланцугамі‚ Замяло зямельку саванамі‚ Ды калядак нешта ня чуваць.
І у гэту сумную часіну Пазірае Маці у вакно: Ўсё чакае моліцца па сыну‚ Ці жывы яшчэ‚ ці мо загінуў Яе любы‚ родненькі сынок.

Кліўленд — ЗША, 1958

Адзіны шлях

Родны Край! Матуля дарагая! Пачарнелы ад пажараў сад! Разьвітаўся з вамі я ля гаю‚ Не сказаў‚ на колькі пакідаю‚ Ці вярнуся к Колядам назад.
Не сказаў‚ зь якім глыбокім болем Ехаў я ў чужую старану… І цягнуўся дзень за днём паволі У адзіноце суму‚ як ніколі‚ Без спагады‚ радасьці‚ бяз сну.
Толькі ў мроях бачыў родны далі: Ткуць дзяўчаты ў Слуцку паясы; На рабінах чырваньню каралі Над зямлёй пакутай пазьвісалі‚ Пазіраюць ў сінія лясы.
Край мой родны! Ведай: я вярнуся‚ Бо адзіны толькі маю шлях. Зь ім Цябе ніколі не зракуся‚ Зь ім іду да вольнай Беларусі Пад Пагоні пераможны сьцяг.

Кіргхайм — Аўстрыя, 6 сьнежня 1944 г.

Гісічу Аляксандру

Куды-б цябе лёс ні закінуў‚ Якім-бы ні джаліў асьцём‚ Сваю дарагую Краіну Любіць мусіш больш за жыцьцё.

Кіргхайм — Аўстрыя

Ідзі пад Пагоні Штандар

Напорная моладзь‚ Хадою упартай Ідзі пад Пагоні Штандар!
Хоць ветры сваволяць‚ Грукочуць гарматы‚ Ты — новай прадвесьні ўладар.
Зьвініць звон Сафіі‚ Плюскочуць азёры‚ Шуміць пушча славай былін…
Хай выюць стыхіі! Адважна‚ бадзёра Шукай палымністых пуцін!
Ты — гонар народу‚ Ты — войнік Краіны‚ Ты будучай славы пясьняр‚
Скрозь шал непагоды Рашуча‚ няспынна Ідзі пад Пагоні Штандар!

Кліўленд — ЗША, 30 верасьня 1962 г.

Родны край

Я — сын таго Краю

Я — сын таго Краю‚ дзе гаі‚ лясы‚ Дзе рэчкі тасёмкаю ўюцца‚ Дзе пекныя кветкі‚ дзе ткуць паясы‚ Дзе сонца і хмаркі сьмяюцца.
Я — сын таго Краю‚ дзе нівы‚ сады‚ Дзе ў зелені топяцца хаты‚ Дзе жніўныя песьні з грудзей маладых Зьвіняць дыямэнтамі шатаў.
Я — сын таго Краю‚ дзе сінь васількоў Гуляе з русалкамі ў жыце‚ Дзе льлецца бадзёрасьць з дрыгвіцкіх вянкоў‚ Дзе краскамі поле іскрыцца.